Выбрать главу

Адна з кніг Пімена Панчанкі пазывалася нечакана свежа і акрэслена — «Кніга вандраванняў і любові», у ёй паэт прызнаўся:

Кніга вандраванняў і любові, Я нішу цябе з юнацкіх год.

Любоў у майстра мужнага і  ласкавага радка каіткрэтная: да ўсяго светлага і добрага ў свеце, што супрацьстаіць перад цемрашальнай сілай рабаўніцтва і гвалту, да вялікай нашай Радзімы, імя якой Савецкі Саюз, да найдарагой Беларусі, бо

Беларусу і ў Парыжы сняцца Белізна бяроз і сосен медзь.

Хай жа доўга не будзе апошняй старонкі ў таленавітай кнізе самага яркага і самабытнага паэта Пімена Емяльянавіча Панчанкі!

1977

I словам сцверджу...

Новая кніга паэзіі Пімена Панчанкі. Новая радасць сустрэчы з даўно любым табе паэтам. Прычашчэнне і ачышчэнне, наталенне душы шчодрасцю нервовага, як аголеныя правады высокага напружання, таленту майстра няўрымсліва-ўтрапёнага, трапяткога слова. Як часта гэтым эпітэтам мы як бы даём аўтару індульгенцыю на непагрэшнасць, ставім пад забарону любую крытыку, нават нязначныя заўвагі ў адрас паэта. Майстар гэта той, хто не стамляецца ў хадзе, у пошуку, хто не жыве за кошт аднойчы знойдзенага, аднойчы адкрытага. Зараз не толькі ў вытворчасці ад прадукцыі патрабуецца знак якасці. I бывае, напрыклад, што нейкае абутковае прадпрыемства для выставак трымае некалькі майстроў, а на патоку — той жа брак, якім затавараны ўсе склады, бо не ў нагу з запатрабаваннямі часу крочыць такі абутак.

Чаму зрабіў я такое адступленне наконт прадукцыі? Здараецца яшчэ ў нас, што паэт напіша некалькі прыстойных вершаў, крытыка разбярэ гэты невялікі набытак душы і думкі на цытаванне, а новавыпешчаны маэстра піша паўсядзённую халтуру, бо ён жа знак якасці атрымаў! Альбо зусім нічога не піша, а ў перадз'ездаўскіх і з'ездаўскіх паміналаўках ідзе адпаведна алфавіту пасады і месца, адведзенага яму паслужлівай крытыкай дзесятак гадоў таму назад.

Такому паэту ўсё ясна, ён ахвотна піша сам на сябе анатацыі для выдавецкіх планаў, у інтэрв'ю сам дае ацэнкі сваім яшчэ толькі задуманым зборнікам. Яму ўсё ясна, Але і чытачу таксама ясна, што даўно паэт развітаўся з хваляваннямі, з клопатамі пра элементарную культуру ўласнага радка. Паэт не прапусціць магчымасці напомніць пра свае ранейшыя зборнікі, падсумаваць колькасць (а не якасць!) выдадзенага. Узростам яшчэ не стары, а прэтэндуе на бязгрэшнасць, на тытул майстра. Але чытача зараз цяжка правесці на мякіне. Дый вераб'і інакшыя сталі, таксама ў корме разбіраюцца! Не буду рабіць спасылак на абавязковую ў апошні час у крытыцы НТР. Духоўны рух не вымераеш ні на якія конскія сілы (няхай нават пегасавы!), запатрабаванні духоўныя і матэрыяльныя неаднолькава спатольныя.

Доўгі час Пімен Панчанка маўчаў. А калі маўчыць сапраўдны паэт, не маўчаць дасужыя да ўсяго чуткі, здагадкі, меркаванні, заключэнні мудрых галоў.

Маўчаў паэт. Тых, хто любіць паэзію, хто жыве ёю, гэта па-сапраўднаму засмучала, а той з калег, хто звык красавацца перад чытачом, у душы радаваўся — на сур'ёзнага канкурэнта меней стала, а раптам чытач пачне адносіцца да яго персоны як да адзіна непаўторнай.

Прыгадваецца, як адзін, цяпер канчаткова прызнаны самім сабой і крытыкай, паэт у маладосці прыкідваў, што калі пісаць у дзень па чатыры радкі, то за год набярэцца даволі. (Пра той час, калі будзе ўжо ісці пенсія і не трэба будзе з'яўляцца на службе, і казаць не даводзіцца — і па восем радкоў кляпаць можна!)

Пімен Панчанка ніколі не любіў арыфметыку такога плана. Тэмпераментна-імклівы па натуры сваёй, ён застаўся на нейкі час сам-насам з роздумам сваім, са сваім сэрцам, са сваім сумленнем. Не хацеў выдаваць нагара аднадзёнак, не хацеў пісаць, абы пісаць, як іншыя, абы запаўняць аддзелы паэзіі газет і часопісаў.

У асноўным тады толькі вершаваныя радкі, вершы ў іх графічным малюнку становяцца паэзіяй, калі паэт піша пра тое, пра што ён не можа не пісаць, пра тое, пра што ён не можа маўчаць сёння ж, цяпер, у дадзены міг, або пра тое, што не дае яму спакою, што маланкамі памяці выхаплена з даўніны ўражанняў.

Тэма Хатыні ў нашай паэзіі стала ў пэўнай ступені традыцыйна-літаратурнай (хай не абвіняць мяне ў кашчунстве!). У асноўным большасць паэтаў апісала вонкавы выгляд мемарыяльнага комплексу (хаця вобраз каміноў і званоў — у нашай жа мове сама рыфма яшчэ звязала гэты вобраз — заслуга аўтараў помніка), рэдка хто ішоў ад канкрэтнай прывязанасці да балюча-трагічнай мясцовасці, да вялікіх абагулытенняў. Дарэчы, вершы і паэмы атрымаліся найбольш удалымі ў аўтараў небеларусаў (доказ таму — зборнік «Слухайце Хатынь!»). Яны неяк па-свойму ўбачылі тое, што для нас стала, відаць, звычным. А вось Пімен Панчанка сказаў ужо ў самім загалоўку верша формулай сэрца і розуму, формулай болю і гневу: «Горкая гордасць».