Разам з Ігарам Краўчаыкам, які працаваў пасля інстытута ў майстэрні народнага мастака Беларусі Аляксея Канстанцінавіча Глебава і шмат чаму навучыўся ў яго, Сымон Блатун ездзіў у Брэст, каб з мясцін, дзе яшчэ камяні не астылі ад болю, напісаць пераканаўчы матэрыял для газеты.
Маладыя мастакі, скульптарьт, вучоныя былі сталымі сябрамі маладога паэта, вострага журналіста. Дружба іхняя была ўзаемна жаданай, узаемна цікавай сваёй неабходнасцю. I не таму, што і рэдакцыі, дзе працаваў Сымон Блатун, і кватэра ягоная ў тады новым журналісцкім доме на самым высокім паверсе былі побач з тэатральна-мастацкім інстытутам і Акадэміяй навук. Ён на любыя тэмы мастацтва і нават дакладных навук мог весці — не ветліва падтрымліваць! — і гутарку, і дыскусію, тактоўна, дасведчана, палемічна-заахвочвальна.
Паэзію Сымон любіў, ведаў на памяць і класіку, і самыя апошнія навінкі. Яшчэ дасюль здзіўляюцца многія празаікі з прыемных для іх нечаканасцей, калі Сымон ці ў тралейбусе, ці проста на вуліцы хваліў той ці іншы раман, аповесць, цытуючы пры гэтым цэлыя абзацы, смакуючы асобныя асабліва ўдалыя выразы, словы, павароты сюжэта.
Стараўся паспець усё прачытаць, пра ўсё дазнацца — і паспяваў. Паспяваў шмат зрабіць, некаму памагчы парадай, спагадай, словам падтрымкі і вусна, і ў друку.
I калі казаць мне пра стыль Сымона Блатуна, пра манеру пісьма, то ў першую чаргу трэба падкрэсліць натуральнасць, непасрэднасць, адсутнасць літаратурных хадуль, лёгкасць майстра і стыль вясёлага субяседніка.
Шчырасць і нявымучанасць радка праявіліся і ў лірыцы, і ў гумары Сымона Блатуна, гумары дасціпным і інтэлектуальна-віртуозным.
На памяць часта прыходзіць цяпер далёкі ўжо эпізод.
Пасля заканчэння універсітэта мы яшчэ доўга хадзілі ў інтэрнат да сваіх на курс маладзейшых сакурснікаў: да Янкі Сіпакова, Барыса Сачанкі, Івана Пехцерава. Сымон працаваў у «Звяздзе», я — у «Бярозцы», кожны здымаў прыватны куток, але болей мы начавалі ў інтэрнаце, бо і каменданту, і вахцёрам так прымільгаліся, што за студэнтаў нас усё яшчэ лічылі. Па заданню «Маладосці» пісаў я рэпартаж вершам з Бярозаўскай ДРЭС. Як заўсёды, зацягнуў, здаваў у апошні дзень. I ніяк не мог паставіць ударную, ці што, кропку. Пісаў усю апошнюю ноч у рэдакцыі «Бярозкі», а раніцай мыцца пабег у інтэрнат. Тут ва ўмывальніку Сымон з ходу і параіў мне:
Наогул, распасоўка экспромтамі, эпіграмамі была ў нас у тыя часы своеасаблівай гімнастычнай размінкай. З сябе, з сяброў, нават са смерцю жартавалі, бо яна тады для нас хадзіла дужа далёка.
Як звычайны верш успрымаліся тужліва-прачулыя, абвострана-выразныя радкі Сымона Блатуна:
Чалавек, а мастак асабліва, адчувае загадзя свой скон. Гэта зразумеў я пасля. Трэба прызпацца, што «ўпершыню спагадліва і шчыра» пачалі мы казаць пра сябра свайго тады, калі адчулі, як не стае ягонага глухавата-радаснага голасу, ягонага добрага пагляду, ягонай постаці ў нашым жыцці, у нашай паэзіі.
Не думалі мы тады, маладыя і шчодрыя на час, што два апошнія радкі будзе адліваць у метале Ігар Краўчанка надпісам да надбронзавага барэльефу на Чыжоўскіх могілках.
«Гоні, рэчкі, паплавы» — гэта дакладна выпісаныя родныя мясціны. Калі быў я пасля на Брагіншчыне, пераканаўся ў гэтым. У галасах брагінцаў (яны самі націск робяць у слове гэтым на апошнім складзе) чуўся мне голас Сымона, сына Ціхана.
Пра характар палешукоў шмат напісана і сказана, шмат праўды, а легенд болей. Адно неаспрэчна падкрэсліваецца — цягавітасць і працавітасць, уменне чакаць радасць, быць гатовым парадаваць іншага, любоў да сваёй небагатай зямлі, любоў, карані якой трымалі гэты край, каб выраі заўсёды дамоў вярталіся. У сваіх землякоў узяў Сымон Блатун усё самае лепшае.
Патомны ратай, ён надзвычай балюча адчуваў зямлю як карміцельку і як часцінку сусвету. Пра космас, пра касманаўтаў пісалася і пішацца шмат, не заўсёды на касмічнай вышыні. А Сымон Блатун на пачатку касмічнай эпапеі сказаў «Першым касманаўтам»: