I пачаліся вясёлыя расказы, успаміны пра Янку Купалу, пра мінулае, пра пацешнае і журботнае.
Нават песню «Пасылала мяне маці» зацягнуў Пятрусь Усцінавіч, паправіўшы і дадаўшы некаторыя радкі — так спрадвеку спявалі на Ушаччыне. Так, тлумачыў паэт, любіла спяваць і Уладзіслава Францаўна, жонка Янкі Купалы.
Ужо зусім хворы Пятрусь Броўка спяшаўся напісаць успаміны пра Еўдакію Лось, пра сваю зямлячку, чый паэтычны талент цаніў. Гэта было яшчэ адным парывам любові да роднай стараны, да людзей яе.
А з якім захапленнем заўсёды казаў пра талент Васіля Быкава, па-зямляцку ўлюбёна паўтараў: «Наш Васіль!»
Калі ў газетах былі надрукаваны імёны кандыдатаў у дэпутаты Вярхоўнага Савета рэспублікі, як самай радаснай навіной падзяліўся Пятрусь Усцінавіч гэтым паведамленнем:
— А Васіль Быкаў па маёй акрузе балаціруецца, па Вялікадалецкай. Ды яно напрамкі ад мяне да Бычкоў кіламетраў дваццаць.
У гэтых словах «наш Васіль», «мая акруга» чуўся гонар за Ушаччыну, вернасць роднай зямлі, клопат пра заўтрашні дзень краю.
Былі мы на Ушаччыне якраз напярэдадні дня нараджэння Уладзіміра Елісеевіча Лабанка, народнага героя партызанскага краю. Вечарам пагадзіліся, што раніцай, у дзень нараджэння, дадзім тэлеграму менавіта са сталіцы партызанскай рэспублікі. Я асабліва стараўся даказаць, што, як кожны ўшацкі, устаю рана — спяць прадстаўнікі больш багатых абласцей, якіх і вайна не так кранула, і клопаты пра хлеб надзённы здаўна меней турбавалі. Але назаўтра рапьком толькі засталося нам з Генадзем Бураўкіным пераглянуцца вінавата-вясёла.
— Я ўжо і па ўсіх вуліцах прайшоў, некаторыя хаты з давайны засталіся — іх пазнаў. I тэлеграму Уладзіміру Елісеевічу ад нашага з вамі невялікага «партызанскага» атрада паслаў! — усміхаўся Пятрусь Усцінавіч.
Так было і ў часе апошняга прыезду земляка на Ушаччыну. Памятаючы пра выпадак з адпраўкай тэлеграмы, вырашыў раней за Броўку выйсці і агледзець Ушачы і павітацца з ім на адной крыху ацалелай з вайны вуліцы, здзівіць, што называецца. Але і гэты раз Пятрусь Усцінавіч разам з сонцам устаў. Прайшоў увесь райцэнтр, пабыў на месцы, дзе быў райком. На вуліцы Далецкай нават хату пазнаў, дзе кватараваў нейкі час. А мне добразычліва напомніў:
Ты ўшацкі, але ж і я адсюль.
Угнацца за Петрусём Броўкам, апярэдзіць яго не маглі ні маладзейшыя, ні аднагодкі — у працы, у творчасці, у неспатольнай радасці і празе да жыцця, у адчуванні поступу эпохі.
I восенню зноў была паездка Петруся Броўкі на Ушаччыну. На жаль, яна стала апошняй. Чакалі паэта
Мінаем Лепельскае возера. Кажу, як Іван Бурсаў тлумачыў жонцы сваёй, калі яна першы раз ехала на Ушаччыну, што па Лепельскім возеры Пятрусь Броўка ў вершы (яго пераклаў Іван Бурсаў) у чоўне плыў. Пятрусь Усцінавіч дадае:
— I плыў, і з Чарвяковым купаўся...
Вёска Вацлавова. Паэт прыгадвае, што тут жылі раней латышы, хваліць гаспадарлівасць нашых даўніх суседзяў. Зараз калгас носіць імя Ф. Ф. Дуброўскага (тут пачыналася слава партызанскай брыгады). Часта сустракаліся паэт з партызанскім камбрыгам потым. Ёсць пра што ўспомніць.
Дарога асфальтаваная, вясёлая зелянінай, што буяе абапал. Весялее і Пятрусь Усцінавіч — неўзабаве і Ушача будзе. Усю дарогу гэтую на памяць нагамі ведае, яшчэ пясчаную, выбоістую, але заўсёды імклівую, шуструю.
Мосар. У Мосары быў некалі сельсавет. Таксама шмат латышоў жыло. Веданне побыту латышоў, пасяленцаў нашага краю, добра прыдалося паэту, як пісаў ён «Калі зліваюцца рэкі». Раман шмат разоў перавыдадзены і перакладзены на мовы народаў нашай краіны.
На ўшацкай зямлі пачынаўся характар Петруся Броўкі — інтэрнацыяналіста, паэта, грамадзяніна, грамадскага дзеяча, які цягнуўся да культуры народаў нашай Радзімы, які хінуўся душой да перадавой культуры свету.
Ва ўшацкай мове ёсць ёмістае слова дружбіст. Пятрусь Усцінавіч любіў паўтараць яго, бо слова гэтае дужа глыбока выяўляла пастаянны стан душы паэта, ягоную шчодрасць на дружбу.
У свой час мне давялося рэдагаваць зборнік вершаў паэтаў свету пра Беларусь. Амаль з кожнай рэспублікі нашай паэты прысвячалі светлыя радкі Петрусю Броўку. Не выпадкова нават у спалучэнні імя і прозвішча Петруся Броўкі чуецца слова сяброўства. Сяброў у Петруся Усцінавіча было шмат, і, вядома ж, на той зямлі, дзе нарадзіўся.
Ва Ушачах спачатку адведаў мясціны, дзе пачынаў працаваць, дзе пачынаўся шлях да сэрцаў чалавечых, да клопатаў дзяржаўных.
Захаваўся драўляны будынак райкома партыі, дзе Пятрусь Броўка меў некалі свае пільныя справы. Дарэчы, пра гэты ж будынак з ласкай успамінаў Міхаіл Ягораў, разведчык Смаленскага палка, смелы ўшацкі партызан.