Пасля аднойчы па-змоўніцку прызнаўся, што для большай лірычнай прывабнасці хлопца ён перайначыў на «русакосага сакратара».
Гулкія брукаванкі і мяккія сцяжынкі нашэптвалі расчуленаму паэту радкі:
Вясна сама занатоўвала ў паэтаў блакнот радкі:
Да апошніх дзён Іван Калеснік заставаўся ўзнёслым, бескарыслівым, незайздрослівым, добразычлівым у жыцці і ў паэзіі.
Як сёння помню Янку, калі прыехаў ён аднойчы са сваіх родных мясцін і ў маленькім, яшчэ, відаць, студэнцкім чамаданчыку прывёз ад маці дуддзё малінніку чай заварваць. Трэба было бачыць яго радасць і расчуленасць гэтай данінай лета маленства. Трэба было чуць, як клапатліва ён ставіўся да матулі. Кожную вольную хвіліну ехаў у родны кут, нібы адчуваючы, што карацее ягоны шлях да вытокаў. I тады прызнаваўся як сын:
Часта, думкамі вяртаючыся дамоў, пытаўся паэт:
I падчас вучобы на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве прызнаваўся:
Паэтаву маці, пра якую ведаў з вершаў, пра якую заўсёды чуў, упершыню давялося ўбачыць мне, калі яна папраўляла, відаць, вытканы ёй, маладой абрусік на свежым грудку магілы сына. Засцілала абрусік, стаўляла горкія чаркі.
Як у лузе касец, упаў сын на свой пачаты пракос. Адышоў ад нас паэт засмяглым чэрвеньскім днём, на пачатку лета, у самым пачатку свайго творчага поўдня, тры гады не дажыўшы да свайго першага круглага юбілею, да пяцідзесяцігоддзя.
Жорсткая патрабавальнасць да ўласнага радка і жыццёвыя варункі не далі магчымасці на ўсю прыродную сілу разгарнуцца цікаваму таленту паэта. Але створанае ім будзе ўзрушаць яшчэ не адно пакаленне чытачоў сваёй непасрэднасцю і неазмрочанай верай у чыстае і святое мастацтва, імя якому Паэзія.
Нібы пра сябе пісаў Іван Калеснік:
1981
Шчодры руплівец
Не прыгадаю цяпер, калі душой прыгарнуўся да чалавека, які стаў сябрам і спагаднікам надоўга, які сваёй вонкава спакойнай усмешкай распагоджваў любыя чорныя хмары смутку, а добры дзень настрою яшчэ святлейшым рабіў. Запомніў яго мажным і немітуслівым. Так спаважна і ўпэўнена думку думае лес, што сустрэў сваю маладую восень.
Генадзя Кляўко ўбачыў я ўпершыню на радыё, дзе запісваліся універсітэцкія паэты ўсіх курсаў, убачыў хударлявага, цыбаташыяга, вострааблічнага юнака ў нацыянальнай кашулі, дзе вясёлы ўзор бег, як стракатая сцяжынка ў летнюю спёку, па грудзях, поўных парыванняў і трывогі. Чытаў ён свой верш «Вясельны каравай», напісаны па ўсіх канонах паэзіі пачатку 50-х гадоў. (Верш гэты, тлумачыў мне пазней Генадзь, першы ўзяў у «Полымя» Сяргей Дзяргай, які, дарэчы, з клапатлівай увагай сачыў за ростам маладзейшага таварыша на працягу ўсёй інхяй творчай дружбы.)
Часта па сваёй маладой няўважлівасці даводзіў я, што Міншчына — родны край Генадзя — сумнаватая, аднастайная. Чалавеку з бароў, азёраў, рэк, мне адразу было цяжка звыкнуць да стрыманага, з затоенай красой краявіду, які ўспамінае шум баравы, нібы той дзядзька рана палыселы сваю юнацкую чупрыну, з неадчэпным сумам.
У Генадзя Кляўко ў характары шмат было ад прыроды Міншчыны. Не вонкавая адрознасць і нечаканасць, а ўнутраная глыбіня, узважлівасць вызначалі ягоныя паводзіны, манеры, ягоны паэтычны свет. Ён быў рахманы, але рашучы, крыху замкнёны, задумёны, але надзвычай субяседлівы і адгуклівы на чужое гора. Не любіў дзяліцца сваёй бядой, але ўмеў радасці сябравай, як уласнай, радавацца.
Сцяжына на строму майстэрства не была роўная і простая. Яна і збочвала, і пятляла, і назад вярталася, але свая высненая, вымроеная, раз і назаўсёды абраная, мэту бачыла.
Даволі доўгі быў час маўчання. Маўчання адноснага, бо паэт усё ж гаварыў з жыццём, працуючы баронавалокам у рэдакцыі газеты «Калгасная праўда» — наводзячы стыль. Паэт вёў гутарку са сваёй памяццю, з аднагодкамі, што падлеткамі палі на крывавых загонах вайны. Адным з першых пасля роздуму ў некалькі гадоў загучаў і ўразіў чытачоў верш «Другу невядомаму»: