Пачынаўся новы паэт Генадзь Кляўко. Верш, здавалася б, прысвсчаны даце пачатку вайны, але ён задужа не агульны, ён сагрэты пачуццём, ускалыхнуты параненай, прастрэленай памяццю. I радок «ад імя пакалення» гучыць дакладна, акрэслена, у ім ужо не абстрактна-зборны герой паэзіі 50-х гадоў, гэта само пакаленне паэта, якое прайшло азбуку жаху, гневу, нянавісці і любові.
Тэма вайны, творы ваеннай тэматыкі — гэта літаратуразнаўчыя тэрміны, яны ад кніг, яны з кабінетаў. А вайна ў вершах, у паэмах паэтаў ваеннага пакалення як агонь, як боль, як радыяцыя ў крыві.
У сваіх аўтабіяграфічных накідах у лютым 1968 года трыццаціпяцігадовы Генадзь Кляўко пісаў:
«...зранку 22 чэрвеня сорак першага года «месершміты» пачалі ставіць крыжы на маленстве маім і маіх аднагодкаў: каму навечна абарвалі жыццё, а каму наканавалі прайсці праз пекла вайны. Мы з маці ў час пакінулі хату, каб уцякаць на ўсход: ад прамога пападання снарада ад яе застаўся толькі ўспамін. З гэтай пары мы сталі звацца бежанцамі. Магчыма, дзецям больш, чым дарослым, уелася гэта горкае слова. Для мяне яно і сёння самае крыўднае і балючае».
Гэта вачамі маленькага бежанца глядзеў праз шмат гадоў паэт на спілаванае дрэва:
Зноў і зноў вяртала памяць маленства, уражлівая, крыўдлівая, недаравальная, «у той дом, дзе гарачыя пахнуць аладкі».
Зараз боязна мне
I ў паэме «Прыстань», эпіграфам да якой узяты словы з лясной песні, а яе чуў малы Генадзь ад партызан і ад партызанак, ад родных сваіх — народных помснікаў, уражваюць сваёй канкрэтнасцю, да жудасці асязальнымі маналогамі Голад, Холад, Тыфус, Страх. Яны не абстрактныя, адцягненыя паняцці — іхнюю ласку адчуў на сваёй скуры падлетак — сын першага старшыні калгаса і сельсавета Генадзь.
Бязвёскавічы. У гэтым слове шчыміць трагедыя нашай зямлі ў часе вайны. Тут асабістае і агульнае. Боль, які ні на хвіліну не заціхаў у сэрцы паэта, не даваў яму супакойвацца, дыктаваў радкі трывалыя і гранічна дакладныя.
Гэта пра сябе кажа Голад. Канкрэтная атрыбутыка побыту спрадвечная, але яна па-новаму будзіць гнеў памяці, яна прымушае паверыць, згадаць і задумацца.
У Холаду — больш абагуленае мысленне, іншая маштабнасць:
Снапы і копы — мера сялянскага клопату асабліва жахліва гучыць у голасе Тыфусу.
Страх, ён змяняў сваё аблічча разам з часам:
Памяць малечых рук, якія прымушаў захопнік уздымацца ў бяссіллі, не можа забыцца абразы бездапаможнасці.
Яна таксама з ліхалецця, з пасляваеннай галечы, прага працы як прычашчэнне да волі. А працаваў Генадзь Кляўко з нейкай прымхлівай затоенасцю, з сарамліва-пудлівай радасцю, баючыся, каб не ўраклі, марным словам не абразілі.