Выбрать главу

Але ёсць у шанавальніка крамянага слова заўсёды вонкава ахайная і зручная запісная кніжачка — нешта паміж дзённікам і, па колішняй журналісцкай памяці, рэпарцёрскім блакнотам. Ляжыць гэты зграбненькі томік на пісьмовым стале і, здаецца, сам запаўняецца пачаткамі будучых вершаў, паэм, дасціпнымі выразамі, народнымі чатырохрадкоўямі і словамі, якіх не знойдзеш ні ў якім слоўніку. Дарэчы, да слоўнікаў у Анатоля Вялюгіна даўняя пашанлівая любоў.

Як таямнічы вядун, адгорне майстар цункую кніжачку, дзе акуратны і няспешлівы почырк падкрэслівае і характар паэта, і падорыць каму загаловак будучай кнігі, каму радок, каму слова, якое адразу верш прывабным зробіць.

Тут будуць занатаваны і страты насельніцтва Беларусі падчас усіх апошніх войнаў (дакладныя звесткі, якіх не знойдзеш ні ў адной энцыклапедыі), і частушкі з Віцебшчыны і з сярэдняй паласы Расіі. Тут жа і «павітуха» набудзе найменне «бабкі пупарэзнай».

Штодзень праца над словам, шліфоўка слова, выверка кожнага гуку на слых.

У збіранні слоў, у пошуках у Анатоля Вялюгіна ёсць нешта ад рыбака і грыбніка. Любіць нерушы і знаходзіць іх!

Гэтае маё слова — не традыцыйная прадмова з датамі, цытатамі, навукова-абгрунтаванымі выкладкамі. Гэта партрэт у верасе пчаліным, у спелым леце майстэрства настаўніка, якому ўдзячны не я адзін.

Нарвежскі пісьменнік Марцін Наг прызнаваўся: «Пісаць — гэта спроба кожны раз аднолькавая, але кожны раз новыя перамовы з жыццём». Дык няхай жа не стамляецца ад перамоў з жыццём наш майстра, дыктуючы жыццю свае, акрыленыя паэтычнай думкай умовы!

1982

Браты па агню

Азербайджан! Пасля слова гэтага адразу трэба ставіць клічнік і рабіць паўзу павагі. Сам край паставіў сабе горды клічнік і нафтавымі, і ўтрапёнымі вадаспадамі, і сваёй непахіснай любоўю да святла, сваёй рашучай непрымірымасцю да ўціску, да кайданоў. А паўза неабходная, каб хоць у думках на імгненне нейкае акінуць вачыма захаплення багатыя і шчодрыя на непаўторнасць абсягі.

Азербайджан. У імені гэтым чуецца і светлая смага здзіўленабровых вясёлак, і нецярпенне струменя нафты, што прагне чорным адчаем ударыць у пеба, і сіпенне сухменю, і шоргат спягоў у гарах.

Цвёрды характар краю, каўказскі, мужчынскі, падкрэслены і скаламі, і такімі пародамі рэдкіх дрэў, як дэмірагач (жалезнае дрэва), самшыт. Таму дужа да твару краю белазубая ўсмешка Каспія, асабліва пасля шторму.

Азербайджан. Значэнне гэтага агністага, гартаннага і спякотнага слова тлумачаць звычайна як — «Краіна ашчаджальнікаў агню».

З пячорнага рэнесансу хавалі агонь ад ворага, ад уроку вока злога ўжо тады, калі прапродак сучаснага бітніка-кудлача, несучы ў руцэ галаўню, сам здзівіўся са свайго цспю на скале. I ўзніклі з-пад рукі ягонай, заспавальніка, карыфея, народнага мастака амаль у нашым паняцці, наскальныя фігуркі ў Кабустанскім стэпе, мясцовасці, што зараз далёка вядома сваім кароткім імем — Кабустан. Амаль у рытме самага сучаснага танца скачуць у наскальных выявах далёкія супляменнікі.

Агонь захоўвалі, агонь перадавалі з пакалення ў пакаленне. Не толькі агонь, якому пакланяліся. I сёння здзіўляе сваёй трывалай фантазіяй і запамінальна-непаўторнымі абрысамі Храм Вогнепаклоннікаў у Сураханах. Даланю чашы козытна ліжа ахвярны агонь, агонь ачышчэння, прычашчэння да вогненнай сутнасці свету.

Агонь паэзіі, агонь неўтаймаванага слова, якое апякала болем чакання сэрца каханай і пякло бязлітасна таўстаскурае сумленне магутаў свету гэтага. Нізамі... Фізулі... Хагані... Сабір... Джаліл Мамедкулізадэ... Край паэтаў спакон вякоў адчуваў чаканны і нечаканы на вобраз радок, адчуваў патрэбу ў паэзіі — ашчаджальніцы духу і мовы народа, і зусім не па традыцыі і ў нашыя дні цэніць і шануе сваіх песняроў. Недарэмна ёсць такое меркаванне ці вясёлая хітрасць: каб даведацца, хто сярод каўказцаў азербайджанец, трэба даць заданне навабранцам напісаць верш. Азербайджанцы ўсе ўмеюць пісаць вершы і яшчэ болей разумеюць паэзію. Яны суддзі і самыя добразычлівыя, і самыя суровыя.

Агонь думкі, агонь адкрыццяў. Толькі думка, акрыленая паэтычнай празарлівасцю, магла адлюстраваць у азербайджанскім нацыяналытым арнаменце будову крышталю! Ад крышталыіасці натуры, ад крыштальнасці характару народнага крышталь у арнаменце.