Выбрать главу
Ад гора пастарэлая Аніся Шаптала, заклінаючы: — Ачніся! Салдату з нетутэйшаю смугою. Шаптала з несуцешнаю тугою.
Цябе яшчэ жывога падабрала. Назад, На Захад рушыла навала. Боль ран тваіх, Як роднага, прымала, Ды ўратаваць цябе Мне сілы мала.
Якой жа ластаўкай, Якой зязюляй Мне вестку перадань Тваёй матулі, Каб вочы ясныя твае закрыла Матуліна рука, А не магіла?! Хоць ты, хмурына летняя, Спыніся, Плыві вясцінай — Плакала Аніся.

З вялікай павагай успамінае Вілает Рустамзадэ пра свае сустрэчы з П. М. Машэравым, з Петрусём Броўкам — людзьмі, якія былі жывым увасабленнем мужнасці і таленавітасці беларускага народа — партызана, творцы.

Азербайджан і Беларусь. Агонь памяці з гадоў ліхалецця аб'ядноўвае нашыя краі, нашыя думкі, нашыя справы.

Фікрэт Садыг. Ён на дзесяць гадоў маладзей ад Краіны Саветаў. Пасля вайны служыў у Беларусі, таму так запалі ў сэрца яму і песня беларуская, і слова нашае, таму і гора зямлі беларускай ягоным стала. Адзін з першых ён напісаў верш пра Хатынь. I жалобны водгул званоў памяці чуецца ў пранікнёнай паэме «Трынаццаць свечак», якая праз гады гневам і верай перагукаецца нейкім чынам са славутай ясенінскай паэмай пра 26 бакінскіх камісараў. Рускі паэт пісаў пра блізкую для яго азербайджанскую зямлю, пра няскораных і непахісных ленінцаў, азербайджанскі паэт усхваляваную споведзь выказаў «У суцяшэнне Івану Рыгоравічу Новікаву, пісьменніку-пабраціму, ветэрану-салдату. Памяці Паўла Рыгоравіча Новікава, які паў смерцю харобрых у баях за вызваленне Венгрыі».

Звяртаючыся да Івана Новікава, які ў гады Вялікай Айчынпай вайпы нёс вызваленне і святло праўды нашай народам Еўропы і ў мірны час зброяй публіцыстычнага слова абараняе добрае імя савецкіх людзей, добрас імя роднага Мінска, Фікрэт піша:

Гэту дрогкую памяць — дарогу ад сівых беларускіх бяроз, гэту доўгую памяць — трывогу, гэту хмарку нявылітых слёз, як асколкі, ты ў сэрцы пранёс. Гэту памяць тугі без патолі ты прайшоў, быццам міннае поле. Я, выпадковы твой спадарожнік, гэту памяць прайшоў з табою, амаль чатыры гады насцярожана я прайшоў да апошняга бою... Настылы мармур пачарнеў ад горычы, нібы яго трымала дно вякоў. Паляць літары: ПАВЕЛ РЫГОРАВІЧ НОВІКАЎ тысяча дзевяцьсот дваццаць чацвёрты — тысяча дзевяцьсот сорак... мёртвы.

Фікрэт Садыг. Імя і прозвішча даўняга і шчырага сябра Беларусі самі па сабе гучаць радкамі паэзіі. Садыг у перакладзе азначае — верны, адданы, нязменны; Фікрэт — думны, той, хто думае, мысліць. Продкі Фікрэта ўмелі даваць імя, чаго не скажаш пра сучасных турботнікаў горада. Наколькі ўзнёсла гучыць імя паэта, настолькі прызямляе ўсю ўзнёсласць адрас, дзе жыве муза ягоная: 8-мы мікрараён, 22-я Нагорная вуліца. Ці не ад гэтых сумных лічбаў і ўзнікла ў Фікрэта аднойчы нечаканая просьба. На радзіме паэта, а Фікрэт, дарэчы, зямляк вялікага Сабіра, быў вечар паэзіі, было пасля і застолле. I ў самы разгар бяседы Фікрэт папрасіў сакратара райкома: хачу ў лесе (гэта каля славутай Шамахі) пакрычаць, бо ў горадзе цесна і нельга. Тады ўважылі просьбу госця і псранеслі частаванне ў лес. I крычаў Фікрэт, гукаў голас маленства свайго. Успамінае:

— Такая акустыка. Голас назад вяртаецца.

У даволі вялікай для нашай малой, але цеснаватай для азербайджанскай сям'і кватэры Фікрэта ўсё запоўнена ягонымі жартамі, досціпамі, кнігамі і сувенірамі з вандроўніцкіх дарог. На стале дыміцца далма (па дарозе дахаты Фікрэт абабегаў некалькі крам і рынкаў, каб купіць неабходны для далмы катык — кіслае малако). У лісце вінаграда закручваецца мяса — нешта накшталт нашых калдуноў. Фікрэт тлумачыць: «У ліст вінаграду замуроўваем мяса ці якую начынку». Слова «замуроўваць» аднолькава гучыць па-азербайджанску, як і па-беларуску.

Дыміцца далма. Гаспадар успамінае, як хораша было на святкавашіі 90-годдзя Янкі Купалы. У лесе пад Вязынкай ад праліўнога дажджу ратаваў празрысты сінтэтычны тэпт. Старэйшына групы (а павага да старэйшага ў Азербайджане традыцыйная) сказаў не захапляцца «Белавежскай». Тады Фікрэт пракруціў штопарам дзірачку ў лёгкай страсе і падставіў свой кілішак. Старэйшына запытаўся, для чаго ён робіць гэта. Фікрэт адказаў: раз нельга «Белавежскую» — буду піць беларускі дождж. А на зямлі паэта і дождж хмельны...