Радзіма. Народ. Мова. Пра іх піша паэт Артур Вольскі, для іх піша, імі жыве.
Паэт — першапраходца ва ўсе часы. Нездарма Артура Вольскага салігорцы надзялілі самым. высокім тытулам — назвалі ганаровым шахцёрам. Тады паэт сказаў запаветную мару:
Гэтая прага ў кожнага паэта. Яна не пакідае Артура Вольскага. А пакуль ёсць, датуль паэт будзе шукаць, здзіўляцца і здзіўляць!
Шукаць ураселае і непаўторнае слова. Здзіўляцца мудрай нечаканасці жыцця. Здзіўляць знаходкамі чытача патрабавальнага і зацікаўленага.
1983
Рука, пададзеная светлай раніцы
Радасць паўней адчувае, ведаючы ёй сапраўдную цану, чалавек, які піў гора і каўшом і нагбом паводле прымаўкі. Дый радасць шчыра давяраецца душы чыстай, спагадлівай, спакутаванай.
Радасць юнака, каму векапомны Кастрычнік расчыніў дзверы ў навуку, у творчасць, асаблівая. Гэтай радасцю сын былога парабка хоча дзяліцца з усім светам, гуляць у снежкі з новым, разняволеным днём, бо
Маладнякоўцы, а з імі і паэт Станіслаў Шушкевіч, асвойвалі горад, вучыліся разумець сябе саміх і сяброў. Сялянскім дзецям у ружовым святле бачылася ўсё. Нага, абутая ў бот, помніла і халадок расы, і калючую золь замаразкавай каляіны, рука, што так-сяк трымала аловак ці самапіску, не забылася ні тапарышча, ні цапавільна. Маладому паэту здавалася, што «аваднямі разгудзеліся аўтамабілі», нагадаўшы пра паўдзён, пра гіз.
Менавіта радасць адчування навакольнага пранёс праз усё жыццё Станіслаў Шушкевіч. Радасць крамянага беларускага радка, радасць свежай рыфмы, радасць «неспадзяванага верша».
I яшчэ адно пачуццё збярог у душы сваёй паэт, хоць у часе сцюдзёных паўночных вандровак здавалася яму, што «...нарадзіўся толькі дзеля таго, каб вечна знацца з лесам і полем, дажджом і снегам, вятрамі і навальніцамі», збярог любоў да роднай зямлі і да мовы продкаў. Любоў гэтая і сілы надавала, і веру мацавала. Толькі вочы, якія звыклі вясёла свяціцца, калі на душы смылела, улюбёна ўглядаліся ў паўночныя краявіды, не забываючы свае, дзе ў «...ціхай маляўнічай мясцовасці 19 лютага 1908 года ўпершыню пацалавала мяне мая маці Ружа Вінцэсеўна Доўнар». Заўважце, у невялікім слове «Пра сябе» праз паўвека прыгадвае паэт не проста дату нараджэння, а дзень, калі ўпершыню пацалавала яго маці. I ў гэтай маленькай, здавалася б, дэталі, у гэтым ціхім штрышку таксама характар Станіслава Шушкевіча, чулага да ўсяго і да ўсіх. У першую чаргу пра сяброў клапаціцца звык ён. Таму і столькі ўспамінаў напісаў, не забыўся ніводнага дня нараджэння таварышаў, якім лёс не доліў дажыць да самых першых круглых датаў.
I гэта не дэкларатыўныя радкі. Гэта жыццёвы клопат паэта — успамінаць, напамінаць, шукаць, прымушаць наноў гучаць забытыя імёны. Кон, пры ўсёй ягонай суровасці, наканаваў прадоўжыць век сяброўскай памяці, каб жыў і гаварыў паэт і за тых, хто замаўчаў заўчасна.
Маладнякоўцам, белаппаўцам Станіслаў Шушкевіч шукаў непаўторнае слова ў нетрах роднай мовы, а ў сталым узросце ў геалагічных партыях і экспедыцыях шукаў на Поўначы рэдкасныя металы, поклады руды. Але
Бо паўсюль, верны парыванню маладосці, шукаў і знаходзіў паэт сяброў і старых і новых. Азяблая Муза ў снягах паўночных паслала яму пяро белых журавоў. Сустрэча з імі, як сцвярджаюць тунгусы, рэдкае шчасце.