У Балгарыі паэт таксама не як турыст, а як родны, што дакранаецца да каранёў славяншчыны:
У Югаславіі дорага паэтаваму сэрцу «Галінка ядлоўца з Ядрана», бо партызана Куст ядлоўцу імгліста Засланяў, як браня.
Бо маленства самога паэта праходзіла не пад шэпт экзатычных дрэў, а ў суседстве з лясамі, якія пасвіў з боку поля, быццам падпасак той, ядловец. I пасля даросламу любы гэты непрычэсаны, непакаёвы, звыклы да сівяроў і вятроў задзіра.
Прага да ведаў, да самых навейшых адкрыццяў і ў навуцы, і ў паэзіі (апошняя яўна адстае перад першай у наш час), сялянская ўчэпістасць і жаданне ўсё самому зразумець, да ўсяго дайсці, дакапацца, дапасці вылучае Васіля Зуёнка з кола аднагодкаў і калег па літаратурнай працы. Нават вонкава ў тварьг па-асабліваму неяк спалучаюцца адкрытасць, даверлівасць і прыхаваная на дне цыганаватых вачэй хітрынка і насцярожаная ўсмешынка на краях губ. Як бы гаворыць увесь выгляд паэта:
Рознабаковасць інтарэсаў Васіля Зуёнка як даследчыка роднай літаратуры, як крытыка, як перакладчыка, як публіцыста і ў паэзіі не аднастаіцца на адных памерах, на адных вершах. Працягваючы лепшыя традыцыі нашых класікаў, піша паэт непаўторна і плённа для дзяцей. Іскрыстыя жарты і казкі, загадкі і незвычайныя прыгоды — усё пад сілу дзіцячай музе Васіля Зуёнка.
I зноў жа вяртаючыся да жанравай багатасці, у першую чаргу трэба вылучыць рэдкасны ў нашай паэзіі эпічны талент паэта. Паэма як самая высокая ступень майстэрства, як сплаў розуму і натхнення ўдзячна скарылася пяру ўдумнага майстра. Праблемнасць, карагіі мінулага ў сённяшнім, чалавечы лёс на ветравеях гісторьгі надаюць паэмам Васіля Зуёнка асаблівую адметнасць і непасрэднасць. У «Сялібе» аўтар выявіў сябе і як смелы палеміст, і як гаспадар, якому баляць турботы роднай зямлі. Паэму «Маўчанне травы» можна без усялякіх агаворак і перасцярог ставіць не дужа далёка ад коласаўскай «Новай зямлі». У анатацыі інфармацыйна зазначаецца: «Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба...» Але як паказаны лёс, якімі словамі, якімі фарбамі! Якою моваю! Паэма пра лёс народа, пра лёс жыцця на зямлі. Гэта своеасаблівая анталогія каранёў чалавека, працы, каранёў дабра і зла, каранёў нашай мовы ў канкрэтных праявах, анталогія зямлі ў расе і ў шэрані, у руні і ў шрамах акопаў. Па гэтай паэме і нашчадкі будуць вучыць і звычаі, і рамёствы, і мову, і першазначэнне слова праца. У заключнай частцы да бацькі свайго звяртаецца паэт:
Двойчы ў адным радку паўтараецца слова праўда. Не выпадкова. Праўду лшцця вышэй за ўсё ставіць выдатны паэт Васіль Зуёнак, і гэта дае моц ягонай паэзіі, паэзіі праўды і шчырасці. Бо за ўсё нясе адказ паэт — пад'ярэмнік часу, летапісец і суровы суддзя яго.
Запаветна гучаць радкі з верша. Сапраўдны паэт заўсёды развітваецца з сабой былым, з радком сваім напісаным, каб новым, з абноўленым пачуццём і думкай новай ліставацца новымі радкамі з часам, з наступнікамі. I зноў чаканне, і зноў пошукі, і зноў надзея!