I пазнейшы Генадзь Бураўкін, які аб'едзе і абляціць свет з прысветкам, пацвердзіць юначы запавет:
А ўладай успаміну хочацца зноў і зноў вярнуцца да вытокаў паэзіі Генадзя Бураўкіна, да сталення ягонага таленту, да часін, калі набывала эпічныя абрысы паэзія трапяткога майстра. Малады паэт усё болей упарта і ўпэўнена ўзіраўся ў мінулае свайго краю, у мінулае, якое было побач, паўсядзённа ў Полацку і ягоных ваколіцах. Гэта прыдасца пасля для паэм, бураўкінскіх паэм, якія будзе пісаць асацыятыўна-нервова, вынаходліва і дужа канкрэтна ў дэталях. I пачне праступаць праз стагоддзі Полацк, ягопая слава, ягоная шчодрасць па спадчынны працяг.
Нездарма, калі ні прыязджаеш у Полацк, заўсёды прыгадваюцца радкі паэта, заўсёды адчуваецца прысутнасць паэта ў гэтым старэйшым горадзе славянскага свету. Не кожны паэт мае свой горад ды яшчэ такі. Мала нарадзіцца ў пэўным горадзе, мець адмеціну ў пашпарце, трэба так любіць свой горад, так уславіць яго, так прачуць ягоную гісторыю і сённяшні дзень, каб горад зваўся тваім, каб ты быў яму родны. Генадзь Бураўкін шчаслівы паэт — ён мае свой горад, векавечны Полацк. А на ўзор Полацка будуе Генадзь Бураўкін і горад сваёй паэзіі — з дакладнага радка, маштабнага вобраза, гнуткай рыфмы. I пільна бачыць ён ускраіну, дзе
Качкі на хвалі вядуць качанят калыхаць.
Вока паэта, звыклае да ўскраіны, бачыць нават, як шпак
Аднак пэўная ідылія адноснага спакою на зямлі не дае права паэту забыцца на жахі вайны, на тое зло, якое тварылі адшчапенцы. Пра здрадніка паэт гаворыць гнеўна і не даруе яму, бо
А ў ФРГ недзе паблажліва ідзе працэс над былым нацыстам, і паэт звяртаецца на высокіх нотах да пракурора:
Бо суседа ягонага праз столькі гадоў даганяе вайна, не дае магчымасці забыцца на боль і пакуты.
Паэт ведае, якой цаной заплацілі за права мірна жыць усе людзі нашай краіны — і ягоны бацька, і аднавяскоўцы, і сусед цераз сценку. Жыццё смяецца маладым, і паэт бачыць сімвал вечнага руху вясны — сіні званочак:
Лірык Генадзь Бураўкін бачыць слязінку ў сінім сэрцы лугавога званка, у збалелым сэрцы маці, якая ўсё яшчэ чакае з вайны сваіх самых родных і блізкіх, бачыць слязінку ў вачах кожнага пакрыўджанага не толькі лёсам, але і чэрствасцю адносін.
Пейзажная лірыка Генадзя Бураўкіна ашчадная на фарбы, стрыманая, але надзвычай душэўная, бо ідзе яна з радзімы паэта, з паўночнай Беларусі, дзе заўсёды цаніліся развага, шчырасць, упутранае багацце, дзе не дужа паважалі і не паважаюць цяпср усё паказное, уяўнае, кідзістае. Толькі вока паэта, закаханага ў свой край, можа ўбачыць у, здавалася б, аднастайным і халодным краявідзе столькі цеплыні:
Як сагравае душу гэтае шпачынае пяро быльня-жынкі, як вяртае на радзіму, у дарагі сэрцу куток маленства — адчуць дрыготку дотыку босай нагой да родных сцежак:
Ячмень параўнаць з бацькам можа толькі нашчадны хлебароб, які адчувае непарыўныя карані з роднай глебай. I толькі дома, на зямлі бацькоў, на родным падворышчы відаць, як