Выбрать главу

У слова Генадзя Бураўкіна цвёрдая цана. Слову Генадзя Бураўкіна вераць. Слова Генадзя Бураўкіна чакаюць.

Чакаюць, бо ведаюць — паэт заўсёды на ветраломным хрыбце часу, паэт заўсёды адчувае патрэбы часу і свайго чытача. Па-маладому задзірысты, па-сталаму глыбінны радок Генадзя Бураўкіна шукае сутычак з чэрствасцю і абыякавасцю, шукае адкрытага бою з бюракратамі, прайдзісветамі — даўнімі сваімі «ўлюбёнцамі».

Гістарычныя рашэнні XXVII з'езда КПСС, нечуваныя па сваёй глабальнасці і канкрэтнасці, асабліва запалі ў душу паэта-камуніста. Нікога не могуць пакінуць у спакоі радкі, поўныя рашучасці і непрымірымасці, радкі супроць прыстасаванцаў усіх масцей, супроць убурэлых, броненепрабіўных бюракратаў:

Меней слоў і паболей справы! — Заклікае імклівы час. Ды ўхмыляецца злева і справа Бюракратаў тупая арава, Неадпраўленая ў запас.
Затаіцца для іх не нова. Ціха плодзяць на даўні лад Пастанову за пастановай, За дакладам — чарговы даклад.
У паперы ўлягаюць зацята, Развярэджваюць сверб стары — Ужо з новых прамоў цытаты Засцілаюць прывычпа сталы.
Зноў стагуюць інструкцый салому Кабінетныя бугаі. Так ім хочацца па-старому У бясконцых нарад гаі...
Балабонства іх не стаміла — Кожны ўсмак шчыраваць прывык. I раскручваюць з новай сілай Канцылярскі цяжкі махавік.

Да дзелавітасці, да актыўнасці грамадзянскай і творчай заклікае паэт. I колькі балючай праўды і выкрывальнай іроніі ў радках пра бяздумнага чыноўніка ад гаспадарання, ад навукі, ад культуры:

Яшчэ свярбіць бяздумнасці кароста, Пяршыць у горле звычнае «Ура!». За перамены ён бы грымнуў тосты, Але для тостаў адышла пара...

Бо настала пара цвяроза і разумна разабрацца ў праблемах часу, нашага веку, нашай гаспадаркі, нашай душы. Паэзія Генадзя Бураўкіна думае, разважае, сеючы разумнае, вечнае.

1986

Слова пра “Слова”

I.

А напачатку было «Слова», слова трыадзінай культуры і літаратуры, слова, якое спатоліла рэчышчы адзінае моўнае ракі, слова, прамоўленае трыма народамі. Невядомы аўтар вяртаў слову ягонае спаконвечнае назначэнне — яднаць, братаць, згуртоўваць. Колькі б разоў ні перачытваў гэтае непераўзыдзенае па ранішняй свежасці ўражанняў і зямной вечнай асязальнасці твор, заўсягды ловіш сябе на думцы, што не дапаў ты да самой глыбіні, да самой сутнасці. Гэтак бывае, калі дакранаешся да фальклорных шэдэўраў ці пісьмовых помнікаў сусветнай класікі. У «Слове пра паход Ігаравы» народнае светаўспрыняцце гэтак сплаўлена з пісьмовай культурай, што застаецца толькі з паганскай багавейлівасцю ўразіцца — гэта вяршыня славянскага духу, гэта ўзор самай высокай літаратуры, гэта загадка наступным пакалегшям.

У пасляваенным партызанскім краі ва Ушацкай сярэдняй школе са старонак падручніка загаварыла «Слова пра паход Ігаравы» мовай зразумелай, роднай, побытава-беларускай, хоць і крышачку не зусім нашай.

Быццам пасля блакады:

орли клектомъ на кости звери зовутъ; лисици брешутъ на чръленыя щиты.

Лісіцы, асмялелыя ваўкі, азвярэлыя нямецкія аўчаркі доўга яшчэ не баяліся людзей. Жахі вайны паўтараліся, вярталіся на лсудасныя кругі свае.

«Слова» здзіўляла нечаканасцю слова, вучыла разумець слова, успрымаць яго не толькі ў раз і назаўсёды канчатковым значэнні. «Слова» навучала паэзіі, навучала магіі слова падсвядома, перадаючы неспасціжымае таемства генетычнаму коду славянскай крыві. Мы, падлеткі, ведалі, як цвяліць, злаваць, юшыць сабаку ці свайго непрыяцеля, але «мечи цвђлити» мог сказаць толькі аўтар «Слова». Гэта было невытлумачна па-хатняму канкрэтна і па-кніжнаму ўзвышана. Гэта прамаўляла паэзія.

Незнаёмыя землі, незнаёмыя імёны, гарады — і раптам:

Тому въ Полотьскъ позвониша заутренюю рано у Святыя Софеи въ колоколы...

Полацк (у нас заўсягды гаварылі Полацак) бьгў побач — 40 кіламетраў езданіны на дрогкіх пасляваенных палутарках, горад, які на палову неба палаў — так што ў нас было светла — перад вызваленнем.

Горай ад усіх было аднакласніку Івану Кабяку:

А поганаго Кобяка изь луку моря, отъ желђзныхъ великыхъ пльковъ половецкыхъ, яко вихръ, выторже...

Доўга цвялілі сарамяжлівага, даўгацыбага хлопчыка, асабліва шчырэлі дзяўчаты. «Слова» было нейкім сваім, хатнім, блізкім і мясцінамі дзеяння, і знаёмымі нам змалку словазлучэннямі, асобнымі словамі.