Выбрать главу
Хмары ўстануць, і пяруны      Гучна загамоняць, А ў турме тут сэрца струны      Жаласна зазвоняць.
I ўздыхнеш, ўздыхнеш глыбока      Над жыцьцём разьбітым, I пачуеш адзінокім      Ты сябе, забытым.

У турме

Сонца ўстане, сонца зойдзе, Дзень заменіць ночкі цьма, А над намі чорнай хмарай Вісьне цесная турма.
Птушкі вылецяць на зіму, Птушкі зноў ляцяць сюды, Мы ж марнуемся ў астрозе, Трацім лепшыя гады.
Дні мінаюць, дні праходзяць, Летам зьменіцца зіма, А мы сохнем і марнеем, Нам тут радасьці няма.