Выбрать главу

«Колькі пошласці ўздыме галаву...»

Адзін з нашых гаварыў на абмеркаванні таго нумара «Немана», што пошласці хапала i пры Коласе. А я, пішучы гэта пад свежым уражаннем вялікай народнай страты, меў на ўвазе тую пошласць, што ў справе нацыянальнай хоць трохі зважала на яго аўтарытэт...

1987

АСЦЯРОЖНАСЦЬ

Уладзімір Дубоўка. Магутны i прыгожы чалавек. Нікому, здаедца, так не падыходзіла б вялікая сівая барада, пры светлых, чыстых вачах, харошай, прыязиай усмешцы, нетаропкай, разумнай гутарцы пра адзіную справу жыцця.

У лістападзе семдзесят першага года, у падмаскоўным Доме творчасці Перадзелкіна, мы з ім сустрэліся нечакана i, за сябе скажу, вельмі прыемна. Неяк вечарам, у вестыбюлі, сам-насам пад фікусамі, я спытаўся пра тое, што даўно цікавіла:

— Уладзімір Мікалаевіч, i як вы маглі столькі гадоў вытрымаць за кратамі, у лагеры, у тайзе?

«Столькі гадоў» — амаль што трыццаць.

— У тайзе? — перапытаў ён, крыху падумаўшы. — Калі мае таварышы грэліся каля вогнішча, я націраўся снегам.

— Ну, а разбуджаны інтэлект? А пакуты ад немагчымасці пісаць, хоць бы чЫтаць?

— Я так навучыўся быў адключацца, што ў самай цясноце, у самым найбольшым шоламе ды гвалце мог анічога не чуць, думаць сваё.

Толькі думаць... Таму, хто меў святое права, усе падставы для таго, каб думкі яго, пачуцці, палёт уяўлення ішлі да роднага народа, да ўсіх людзей у паэтычным слове.

Што вельмі не падыходзіла гэтаму асілкупрыгажуну, дык гэта яго асцярожнасць.

Сваё шасцідзесяцігоддзе ён адзначаў у невялікай групе родных i сяброў, куды меў прыемнасць быць запрошаным i я. Колькі мы там ні стараліся ўзняць тост за яго ці за мілую, інтэлігентную, таксама шматпакутную Марыю Пятроўну, юбіляр касаваў усе нашы намеры неабвержным: «Таварышы, за нашу родную партыю!..» або «Таварышы, за наш родны ўрад!..».

Няхай сабе на юбілеі — сціпласць, няхай сабе i тое, што ў Мінск ён не пераехаў з Масквы таму, што там быў арыштаваны.,Што ж, беражонага i Бог як быццам беражэ...

Хоць i вярнулася шчасце выхаду словам у людзі, хоць i прызнанне пэўнае прыйшло — ён быў адзначаны Літаратурнай прэміяй Янкі Купалы,— хоць, нарзшце, i тыя старацелі, што залічылі яго калісьці ў славутыя «нацдэмы» (канвой лаяўся: «Эй, вы, надземы!..»), прыціхлі пасля XX i XXII з'ездаў партыі i толькі памармытвалі, як «последняя туча рассеянной бури»...

Так адзін з кіраўнікоў нашай культуры, які, скажам дарэчы, на адкрыцці Тыдня літаратуры i мастацтва ГДР выпусціў у абыходак гістарычнае: «Іаган Себасцянавіч Бах», падпісваючы Дубоўку дыплом лаўрэата, сказаў: «Жыве яшчэ нацдэм гэты, маць яго...» I не каму сказаў, стары ўжо чалавек, а сакратару камітэта па прэміях, паэту таксама з пакутнікаў.

Лішне асцерагацца ўжо не было чаго. A Дубоўка яшчэ ўсё асцерагаўся. I гэта, крый мяне Бог, не папрок яму, а яшчэ раз пра тое, як гэта страшна было — тады!

На ўсесаюзным пісьменніцкім з'ездзе, у чэрвені восемдзесят шостага, жывой была трывогаЧарнобыля — i ў выступленнях, i ў гутарках. Таленавіты ўкраінскі паэт i добры таварыш, Іван Драч, здзівіў мяне i трохі збянтэжыў сваім изданием нашай паэзіі. Ён спытаўся, як дакладна гучыць трэці радок класічнага верша Дубоўкі «О Беларусь, мая шыпшына...». Пакуль мы з Іванам удакладнялі гэта пад яго саркастычнавясёлую ўсмешку (такога ды беларусу не памятаць!), я быў уражаны, як гэта дзіўна, сцішна падыходзіць да трывогі часу!..

О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет! У ветры дзікім не загінеш, чарнобылем не парасцеш.

Цяпер я здзіўлена i прыкра думаю пра тое, што i гэты цудоўны верш сваёй маладосці выдатны паэт Уладзімір Дубоўка ў загартаванай нягодамі песні сталасці палічыў патрэбным паправіць. Праўда, ён уключыў яго ў свой двухтомнік 1965 года выдання, але ж i перакрыў, так сказаць, паправіў другім варыянтам, удвая большым i добранадзейна рытарычным.

«Правіў» таксама іншыя вершы, паэмы...

Дарэчы будзе тут адступленне. Пра Змітрака Бядулю. I ён таксама нямала нашкодзіў сваёй паэзіі. Калі Ян Рушча рабіў другую, пасля зборніка «Вершэ бялоруске», ужо больш анталагічную кнігу нашай паэзіі, ён, як i раней бывала, пісьмова папрасіў у мяне дапамогі — прыслаць вершы Бядулі. Жывеш, чалавек, i часамі здаецца, што нешта ўсё-такі ведаеш. А тут я ўпершыню пачуў, што Бядуля ў дарэвалюцыйны час не выдаў сваёй паэзіі кнігай. Не ведаў ці не памятаў я таксама, як яна выдавалася ў савецкі час. Першы том даваеннага Збору твораў Бядулі я змог знайсці ў жонкі паэта. Усцешаная тым, што гэта пойдзе па-польску, Марыя Ісакаўна пайшла нават i на такую рызыку — даверыцца пошце, паслаць той адзіны том у Лодзь. Пакўль выслаць, я кнігу збольшага паглядзеў, што прыгадваючы, як чытанае калісьці, скажам, у хрэстаматыі Дварчаніна, а з чым знаёмячыся ўпершыню. Паэзія нашаніўская, з густой біблейскай прымессю, што i зразумела для яе аўтара. Як мне, дык Бядулева проза, яго апавяданні, больш чым паэзія, падабалася i ў юнацтве, i падабаецца сёння. Але справа не ў гэтым. У тым унікальным томе хтосьці разумны не паленаваўся над радкамі алоўкам панапісваць ix ранейшае гучанне. Пара ўноўваючы цвёрдасць друку з алоўкавай мяккасцю пісьма, i я выразна бачыў у большасці вы падка ў мастацкую перавагу ранейшага.