Выбрать главу

У разумнага, народна вясёлага балгарына Ердаиа Радзічкава, у кнізе «Успаміны пра коней», бедны дзядзька, чыча па-іхняму, уцякае ад лесніка. Ужо няма куды дзецца, а тут над полем стаіць раскошная вяеёлка. I ён набег па ёй, як па гарбатым мосце над ракою, цераз якую лесніку не пераправіцца. I ўсё было б як найлешп, аднак з рукі, з вясёлкі ўпала сякера... Ах, сякера — як i яе набыць у бядоце няпроста!.. A ляснік задаволены, яішу большага i не трэба, падняў i пайшоў у свой лес.

I я, чытач, задаволены — найісана хораша i праўдзіва.

* * *

«Дзённік» братоў Ганкураў. Куплены ў палавіне шасцідзесятых, гэты мажны двухтомнік, выбранае з 22-х тамоў французскага выдання (!), я пачынаўужо чытаць неўзабаве пасля набыцця і, здаецца, яшчэ раз пазней, але тады «не пайшло». Цяпер, калі згадаць тое, што мне Лакшын пісаў пра «Поиски слова», я пачаў «выклёўваць» у Ганкураў сваё, бліжэйшае. Смерць Жуля, апісаная Эдмонам, вярнула мяне з ісанца першага тома да яго пачатку, i пайшло «выклёўванне», з алоўкам на палях. З аднаго боку — духоўнае, агульналюдскае, з другога — пра пісьменнікаў, якіх у пэўнай меры ведаю i я, а яшчэ i ецэны сустрзчаў, цудоўныя навелы, асветленыя высакародетвам, як смерць іхняй старой служанкі... Абмінецца ўвагай пры такім выбарачным чытанні i шгосьці, напэўна ж, важнае, але i ўсё пад рад чытаць я цяпер не магу.

Пераклічка з леташнім Мантэнем.

* * *

Позні вечар.

У гастракоме каля акна плача малая дзяўчынка. На падваконніку — недаедзеная шакал гдка.

Дзяўчынку пацяшаюць нейкая добрая цёця i п'янаваты дзед, хутчэй за ўсё пенсіянер-рабочы.

Дзед грубавата гыркнуў на добрую цёцкх. прадаўшчыца ўмяшалася, i пачалася сварка. Сталі збірацца людзі.

Малая расплакалася яшчэ горш. I ўсё толькі паўтарае назву вуліцы, нумар дома i кватэры.

Перагнуўшыся цераз прылавак, прадаўшчыца зашаптала мне, незнаёмаму, што маці дзяўчынкі «зноў з некім на блядаход да дому падалася, сцерва. Дзевачка ім мяшае...».

Прыйшоў міліцыянер, i малая, забраўшы сваю шакаладку, пайшла з ім у аддзяленне.

Жонка, калі я дома расказаў ёй пра гэта, параіла напісаць навелу. Але тут жа сама сябе i паправіла: будзе нетыпова...

Да запісу, зробленага тады, просіцца дата: канец шасцідзесятага.

* * *

Ніколі не вядома, дзе што згубіш, дзе што знойдзеш.

У наваполацкай гасцініцы, слухаючы па рэпрадуктары абласную радыёперадачу, раптам пачуў ад вясковага дзеда такое акрэсленне нашай «галоснасці» — неціхота.

«А дяпер неціхота такая, дык гэта добра!..»

У народа ёсць усё.

* * *

У ашчадным банку нестарая бойкая жанчына справядліва абураецца, як марудна ёй афармляюць штосыц ў чэкавай кніжцы.

— Я ноч прастаяла каля станка, i тут яшчэ трэба стаяць? Я вось зараз вазьму!..

I гэтак далей.

Падышла загадчыца, ветліва пачала растлумачваць кліентцы, якая тут у ix сёння загружанасць. A работніца маладая. На сценачку перагародкі загадчыца, i сама маладжавая, усперлася аголенымі да локцяў рукамі i прыстойным бюстам. Кліентка зноў не вытрымала:

— А ты вось не стаяла б ды не лэхтала, а памагла б ёй узяла!..

У нашым «рюскім», а кажуць яшчэ «камароўскім», дыялогу, які не хочацца перадаваць без перакладу, гэтае лэхтанне, пачутае мною ўпершыню, i смешна гучыць, i даўнавата помніцца. Абы зайшоў ды ўбачыў тую загадчыцу.

* * *

Сціплы, сумнавата ўсмешлівы Сярожа Міхальчук, хлопец з бедным маленствам, з цяжкім салдацкім раненнем, старанны, уважлівы выдавецкі рэдактар. A ўзяў ды ўпёрся на адным слове ў маім рукапісе: зладзяйчук. Карандашныя «птушкі» на полі, i раз, i два, i тры...

— А што? — спытаўся я.

— Па слоўніку трэба зладзюжка.

Пры маладосці яшчэ i рашучасць — ані з месца. Я пачаў' гаварыць, як тады гаварылася, што першы пасляваенны руска-беларускі слоўнік выйшаў пад вырашальным удзелам двух уздзенцаў, Крапівы i Глебкі, i ў ix нямала «зямляцкамясцовага ўплыву»... Не памагло. Пад руку трапіў яшчэ адзін аргумент:

— Ну сам жа ты, Сяргей, не Міхалюшка, а Міхальчук!

Усміхаецца.

— Давай пазвонім Глебку!

Згадзіўся.

Заўсёды спакойны, мудра-ленаваты, як лічылася, наш эрудыт... Як ён хораша, сумна бачыцца цяпер на фоне хоць бы толькі мнагатомнага збору фальклору, саліднага трыццацітомніка, пачатага ім!.. Яшчэ i вясёлы, Пятро Фёдаравіч выслухаў мяне, за гэты час у галаве яго няспешна i грунтоўна выспеліўся адказ, які мне выразна помніцца ўжо больш за трыццаць гадоў:

— Слоўнік гэты не тлумачальны, па-руску кажучы — не талковы, i ўсе талковыя хлопцы могуць яго, вядома, дапаўняць, дасканаліць для другога выдання.