Выбрать главу

Апошняе, што я еў па-салдацку, адпоўзшы, адбегчы ў даліну, дзе дагараў харчовы склад, была ў адной абсмаленай, пагнутай i ўжо некім распоранай бляшанцы таматная паста, a ў другой, таксама пачатай, густое вішнёвае варэнне. Шырокім багнэтам, кінжальным штыхом, я чэрпаў з бляшанак на змену, то прыгарэла церпкае, то прыгарэла салодкае, i праз голад з даўкай агідай.

У «Птушках i гнёздах» я напісаў, як два пажылыя немцы, гонячы ў тыл палонены кулямётны разлік, у сваіх акопах далі галодным трохі хлеба i мяса з недаедзенай кансервы. Так было i ca мною з сябрамі па разліку. Аднак i надта ж мала было той літаеці салдацкай, душы мы так не заткнулі — маладое душы, з прагай жыць.

Дык вось, дваццатага верасня мы ішлі. Няхай сабе i з вольным ад страху смерці небам над галовамі, але ж i пакутліва галодныя. Там, дзе вёскі бліжэй да гасцінца або дзе хутар які, да нас выходзілі жанчыны. Па міжнародным мадярынскім ці сястрынскім абавязку. Полькі, кашубкі. Яны падавалі нам хлеб, яблыкі, грушы, памідоры — хто што паспеў схапіць, выбягаючы з дому. Канвойныя не адганялі ix — абы толькі калона не спынялася. Мала было таго, каму што дасталося. I так нямала, бо па-роднаму, на ярывітанне i развітанне. I ca слязьмі, вядома. У жанчын.

Ужо даўно тая вайна, той пачатак другой сусветнай — гісторыя, заключаная ў разнамоўныя кнігі, пазбаўленая большасці непасрэдных удзельнікаў i сведак. Ужо дзяўчынка, якую я памятаю, састарэла тым часам або i памерла, а я вось бачу яе i цяпер. Мілага падлетка з кошыкам чырванабокіх яблыкаў. I ca страхам, відаць, у сэрцы, i з чыстай, інчырай спагадай. Яна то сама падае нам з кошыка, ідучы побач з калонай, i не спраўляецца падаваць, бо нашы прагныя рукі перашкаджаюць яе малой руцэ, то з пустым нарэшце кошыкам ідзе, не адыходзіцца. I нічога не кажа, a толькі глядзіць... Пакуль яе не адагналі. Не так i злосна, як па салдацкім, па варожым абавязку. Канвойныя.

Не памятаю выразна, ці яна падала тое яблыка i мне, ці сам я схапіў яго з кошыка, ці наогул мне на той раз пашанцавала. Памятаю другое — самую яе, як яна подбегам спяшалася з роднага саду, як яна потым ішла з пустым кошыкам побач з калонай. Малая жанчына, з амаль дзіцячай чысцінёй i горкім недаўменнем у вачах...

За тагачаснай, крывавым гвалтам парушанай польска-нямецкай гранідай нашу калону прыпыніў пасёлак, назву якога я назаўсёды запомніў — Бошполь. Нічога надзвычайнага — праз шаснаццаць гадоў я праязджаў тым гасцінцам з Гдыні ў Шчэцін i не спыніўся ў тым пасёлку, толькі прачытаў з акна машыны яго іншую назву — Божэ Поле. А тады, у першы дзень міру i няволі, у тым нямецкім на той час пасёлку нас сустрэлі таксама жанчыны.

Маладзенькія элегантныя фройляйн з чырвонымі крыжыкамі на па-анельску белых павязачках над рознымі колерам i стараннем прычоскамі. Сястрычкі міласэрнасці. Яны толькі што выйшлі з белай ашклёнай веранды — неслі гарачую каву ў далікатнай парцэляне кубачкаў на сподках. Яны так міла ўсміхаліся...

I сёй-той з нашай галоднай, бруднай, стомленай братвы з наіўнай радасцю сунуўся насустрач тым усмешкам,

Ды тут была ўжо не польска-кашубская чыстайоліца. тут быў ужо іншы патрыятызм, тут для канвою была свая жаночая маладосць, каля якой i пажылому хочацца быць салдатам. Тым больш калі цябе сустракаюць кавай, усмешкамі. Была вайна — з абавязкам варожасці. I мы адчулі гэта ў зласнейшым, чым у дарозе было, амаль такім, як на турэмным дварэ, вахманскім крыку:

— Цурык, фэрфлюхтэ польнішэ швайнэ! Дурык!

* * *

Усю тую восень, зіму i прадвесне я не меў аніякай вестачкі з дому.

Абодва старэйшыя браты, як думалася, былі на фронце, — што з імі цяпер? Як там старая, нямоглая маці? А яны ж там усе, хто жывы, не ведаюць, што са мною...

Пасля некалькіх галодных ды халодных сутак у лагерных «цэльтах», вялікіх брызентавых палатках, з горада Старгарда нас, чалавек паўсотні, вывезлі ў маёнтакФалькенвальдэ, дзе мы капалі бясконцую бульбу, пераводзіліся сякойтакой ядою, начавалі на сцюдзёным гарышчы бровара. A неўзабаве я, у групе з дваццаці чалавек , трапіў у недалёкую i вялікую вёску Альтэнведаль.

Уранні нас два вахманы разводзілі па «баўэрах», гаспадарах, a ўвечары збіралі ў «штубу», пусты, высока абгароджаны калючым дротам дом з закратаванымі вокнамі. З ядой, у параўнанні з лагерам i маёнткам, стала значна лепш. Баўэрам забаранялася саджаць палоннага за стол разам з сямейнікамі, але большасць махала на гэта рукой, часамі i дадаючы што-небудзь не надта нацыянал-сацыялістычнае. Ну, а работы хапала: гаспадаркі ў большасці багатыя, i з кожнай хаты, куды далі палоннага, нехта з мужчын быў на вайне.