Выбрать главу

Аднак пасля таго, найдалейшага забойства, з палавіны двадцатых гадоў, пасля забойстваў ужо не групавых, a натоўпавых, калі не юрыдычна акрэсліваць, а хоць бы прыблізна ўявіць шматлюднае азвярэнне, адных увосень трыццаць дзевятага, другіх улетку сорак першага, — забойства яшчэ адно, па дарозе з турмы, двума знясіленымі — трэцяга, калі я душой убачыў яго, яшчэ адно палітычнае азвярэнне, яно стала для мяне апошняй кропляй, што так i адрынула ад «змагароў», хоць таксама ж i пакутнікаў...

1988; 1991

«АДНЫМ ВОКАМ»

Як сааўтара кнігі «Я з вогненнай вёскі...», які на працягу чатырох гадоў слухаў апавяданні людзей, што прайшлі праз пакуты i смерць ад куляў або ў агні i цудам ацалелі, мяне часамі раздражнялі такія, як найшырэй гуманныя, заўвагі:

«Так рабілі ворагі, фашысты. А што рабілі свае ca сваімі?»

На ўвазе меліся трыццатыя гады. Дый пазнейшыя таксама. I гаварыў гэта адзін з маіх даўніх знаёмых, стары талстовец, непахісны на сваім.

Другі максімаліст, настаўнік на пенсіі, чалавек таксама прыстойны, з разборам начытаны, паглядзеўшы кінафільм Э. Клімава i A. Адамовіча «Ідзі i глядзі», пісаў мне:

«Да назвы трэба дадаць яшчэ два словы, каб было так: «Ідзі i глядзі ад ним вокам. Тады будзе правільна».

Раздражняла i гэта — зноў жа паварот да зверстваў не толькі гітлераўскіх. Як быццам яно не падзяляецца, як быццам i аўтары фільма, як i мы раней, аўтары кнігі, што папярэджвала той фільм, маглі сказаць адразу пра ўсё...

Днямі ў «Літаратуры i мастацтве» з'явілася публікацыя З. Пазняка i Я. Шмыгалёва «Курапаты — даpoга смерці», з апісаннем раскопак на лясной ускраіне Мінска, з жывымі сведчаннямі сучаснікаў, навакольных сялян, са здымкамі, на якіх педантычна аднолькавыя дзірачкі ў патыліцах мноства знойдзеных чарапоў... I гэтае жахліва эпахальнае адкрыццё, хоць i перад ім пра сталінскія рэпрэсіі чулася так нямала, яшчэ раз штурханула маю памяць двума ўспамінамі, ужо i даўнімі. З тых летніх дзён на пачатку сямідзесятых гадоў, калі мы, аўтары кнігі «Я з вогненнай вёскі...», слухалі з жудасным холадам у душы расказы пра зверствы фашыстаў...

Слухалі, запісвалі на магнітафонную стужку, а потым вымушаны былі ў некаторых расказах штосьці з пачутага i апускаць.

Дык вось — пра тое штосьці.

З палескай вёскі Хвойня, напрадвесні сорак другога года, маладзіца, цяжарная першым дзіцем, параненая, апаленая ў агні сваёй хаты, кіламетрамі марозна-снежнага бездарожжа несла на сабе цяжка знявечанага гранатай мужа. Потым трохі падвозіла яго на нартызанскіх санях, а тады, перавязанага партызанскім лекарам, цягнула полем ды лесам на саначках. Усё ўцякаючы, хаваючыся ад карнікаў, галодная, засмяглая, у страху за сябе, за мужа, за тое патаемнае жыццё, што несла пад сэрцам немаведама. куды...

Калі яна пра ўсё гэта расказвала нам, гаспадыня хаты, куды мы зайшлі з магнітафонам, палажыла на прыпол суседцы-расказчыцы чысты ручнік — на слёзы.

I найшрш яна, Вольга Мініч, распла калася тады, калі дайшла ў сваёй споведзі да ад ной сустрэчы з групаю партызанаў. Яна ўжо была адна, таму што зусім нечакана сутыкнулася з немцамі i, дарэшты ахопленая жахам, не справілася ўцячы са сваімі санкам i з чыгуначнага насыпу ў лес, — страціла мужа, а сама, параненая яшчэ раз, наўздагон, яшчэ раз сустрэла сваіх, яшчэ раз ратунак. I тут...

Тут яна зарыдала ў чысценькі, па канцах вышываны ручнік, а потым, выцершы твар, такая нестарая, быстрая ў свае пяцьдзесят гадоў, выбухнула бездапаможным праклёнам. Назвала прозвішча таго камандзіра партызанскай групы — Чырлін. Яно не толькі помніцца ёй, тое прозвішча, — яна яго бачыла пад партрэтам у раённым музеі народнай славы. А ён жа, той камандзір, хацеў яе тады дабіць. Не стрэлам, каб не пачулі ворагі, а закалоць кінжалам — як шпіёнку!.. Hi раны яе, ні пакуты, ні плач — нішто не значна было для ягонага падазрэння. Ледзь яго іншыя партызаны адгаварылі...

У нашай кнізе ад гэтага месца ў яе расказе засталіся два сказы:

«Усё, як было, расказала. A камандзір мне не верыць...»

Шматкроп'е — нібы з надзеяй, што i па кропках чытач здагадаецца.

У знятым з магнітафоннай стужкі тэксце, які мы пакінулі сабе, жанчына гаварыла так: