Выбрать главу

Калі для пошукаў, для даследавання, дык вось i ўсё. Больш было ў размагнічанай стужцы...

З тым Чырліным, што «хацеў закалоць» Вольгу Мініч, справа прасцейшая. I па часе, i па месцы дзеяння ўсё супадае. І Чырлін Эдзіт Янкелевіч у лютым — верасні 1942 года камандаваў атрадам «Чырвоны Кастрычнік» на Рудабельшчыне. Прасцей справа выглядае тут i таму яшчэ, што! Чырлін, — як ні страшна было Вользе Мініч, калі яна сустрэлася з ім на сваім пакутніцкім шляху другі раз, i як ні крыўдна, калі ўспамінала тую сустрэчу праз дваццаць дзевяць гадоў, — Чырлін усё-такі не забіў яе, a даў двух праважатых, каб завезлі ў больш бяспечнае месца. Тут ужо двайная скідка: на вельмі крутую сітуацыю, у якой быў атрад, i шырэй — на той час, калі пра шпіёнаў, шпіёнства думалася перш за ўсё... Ba ўсякім выпадку справа з ім, Чырліным, непадсудная юрыдычна.

А што цяпер думаць пра тых двух, Калайджана i Блінава, пра тую ажио неверагодна вар'яцкую акцыю?

Запісанага ў блакноце — вельмі мала. Сведкаў тых хутчэй за ўсё ўжо няма: адной, калі б яшчэ жыла, 92, другому, з кім мы гаварылі, на год менш. Дзе шукаць трэцяга, якога мы не бачылі i не ўведалі, куды стары падзеўся? Дзе тыя камандзіры, ці жывуць яшчэ?..

Словам — i цяжка брацца за гэта, і, шчыра кажучы, чамусьці зусім не хочацца. I не таму, што лянуюся ці баюся...

Аднак я пачаў.

У архіве Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, калі я назваў перш за ўсё прозвішча Калайджана, прыязна-руплівая супрацоўніца сказала, што гэтым чалавекам год ці паўтара таму назад «ізноў цікавіліся». У картатэцы на яго анкеце значыцца: «Адмоўная даведка тав. Захарава». У асабістым архіве камандзіра Асвейскай брыгады імя I Фрунзе Героя Савецкага Саюза Івана Кузьміча Захарава, які памёр ужо даўнавата, сярод іншых матэрыялаў захоўваецца напісаная ім уласнаручна, на двух лістах паперы даведка, адрасаваная кудысьці вышэй музея...

Улетку 1942 года, піша камбрыг Захараў, у ix не хапала вопытных камандзіраў, i з-за лініі фронту, «ад Беларускага штаба партызанскага руху», некалькі ix у пачатку жніўня прыслалі. У тым ліку — старшага лейтэнанта Ваграма Пагосавіча Калайджана. Спачатку ён спраўляўся добра,нават да ўзнагароды быў прадстаўлены, а пасля (тут цытую даслоўна):

«Разведкой при помощи партизан были вскрыты крупные недостатки, из которых самым страшным в наших условиях были необузданное самолюбие и властолюбие... Самолично давал распоряжения о расстрелах».

Так па яго загадзе ў адным з баёў хтосьці не названы ў даведцы «пристрочил» начальніка штаба атрада, нібы «за трусость», потым быў расстраляны начальнік паліцыі, які перайшоў да партызанаў i прасіў адправіць яго на Вялікую зямлю. «Имело место и других фактов», піша таварыш Захараў. I выходзіць на наша асноўнае: «Во время карательной фашистской экспедиции в марте 1943 года, скрывающих(ся) 9 семей с маленькими ребятишками из дер. Дубровы в лесу, под видом полицейских, также по его приказу были расстреляны. (Как потом выяснилось, никакие они не полицейские, местные жители.)»

Паколькі Калайджан быў прысланы Беларускім штабам партызанскага руху — туды яго адаслалі ўвосень 1943 года, разам з матэрыяламі пра яго «недостатки».

«Также мне потом не было известно, — ni mą камбрыг, — какое решение в , Штабе МДБ было принято. (Только слухом пользовался, что он к штрафникам был отправлен.) После войны одно письмо его из гор. Казани в/ч 33881 «М» получено, в котором об этом ничего не писал, а только обижался и спрашивал награждения».

Даведка I. К. Захарава напісана была 3 мая 1971 года.

Такім чынам, наш магнітафонны запіс, зроблены ў вёсцы Дубровы 7 чэрвеня 1972 года, не быў бы першаадкрыццём — злачынствам Калайджана, калі меркаваць па камбрыгавай даведцы, заняліся значна раней. Ці знайшлі яго, ці судзілі, ці жывы ён яшчэ, ці памёр — ні ў Музеі гісторыі BAB, ні ў Інстытуце гісторыі КПБ нічога не вядома. У семдзесят другім годзе мы бачылі ў Віцебскім музеі партрэт гэтага «ўладалюбца», а ў 1976-м ён быў па загадзе з Мінска зняты.

Яшчэ менш можна сказаць пра Блінава. Камбрыг Захараў у сваёй даведцы не называв яго, у музейным архіве ён наогул не значыцца. Можна меркаваць, што Блінаў Д. К., атрад якога 4 сакавіка 1943 года, як напісана ў кнізе «Партизанские формирования Беларуссии...», выйшаў у савецкі тыл i быў расфарміраваны, да злачынства ў Дубровах адносін не мае. Там, дзе, як гаварыла настаўніца: «...і адзін зазлаваў, i другі зазлаваў», мог быць i нейкі іншы Блінаў...