Выбрать главу

Мы, члены i госці пленума, бачылі тое, чаго мільёны не ўбачылі па тэлевізары, — як імяніннік нядошла дыбаў па сходках уніз да трыбуны, каб прачытаць сваё слова з паперкі. Мільёны ўбачылі яго вартую жалю старэчую нядошласць трохі пазней, калі ён галасаваў, потым прымаў дэпутацкі мандат.

«I лафет, i задзіранне ног...» Так асдярожна запісаў я ў блакноце, гледзячы па тэлевізары на яшчэ адно паныла-ўрачыстае пахаванне з усёй яго абавязковай i лішняй пампезнасцю. Па тэлевізары, вядома. А вестка пра смерць прыйшла спачатку музыкай па радыё: з самага ранняга ранку — жалобнае клыганне... Спусціўшыся да паштовай скрынкі, я прывітаўся са знаёмай з суседняга пад'езда i, не задумваючыся, сказаў:

— Што гэта сёння за музыка?

Вясёлая, бывалая кабеціна, яна адказала з усмешкай:

— Яе ж так даўйо ўжо чакалі!..

1987

ПАД СУРГУЧОМ

Вярнуўшыся з Баранавіч у леснічоўку, іду пакупацца. Каля Свіцязі — легкавік i тры раённыя начальнікі. Ляжаць пад ліпай наўкруга разасланай газеты, на якой дзве апарожненыя бутэлькі, адна начатая i нейкае мяса, якога ў ix больш, чым хлеба.

— Прысядзьце, выпіце з намі.

Дзіка здзівіліся, што я не п'ю. Асабліва наймаладзейшы, як аказалася крыху пазней, пракурор з суседняга раёна.

— Кажаце — сэрца. Калі вам суджана пажыць яшчэ два-тры гады, дык пажывіце вы як чалавек — піце!..

Адзін з таварышаў прызнаўся, што назнаў мяне — бачыў на нейкай літаратурнай сустрэчы. Пачалі расказваць, што тут яны, у будзень над возерам, не проста так сабе, a выехалі ўпаўнава.жанымі па кукурузе.

— Ліквідаваць прарыў! — смяяўся пракурор.— Віка патрэбна нам, канюшына, але што ты зробіш...

Пасля ён пачаў даваць мне, як пісьменніку, «матэрыял».

Вось тры выпадкі з пракурорскай практыкі:

Дзядзьку, які аднойчы не выйшаў капаць калгасную бульбу, старшыня вырашыў пераараць упоперак бульбяныя соткі. Трактар прыехаў, давай пачынаць. А дзядзька гэты, перанесены з хутара ў вёску, крыў хату, каб дзедям на галаву не цякло. Спусціўся са страхі.

— Браток, — спыніў ён трактарыста, — ці ж ты не чалавек, што ж ты робіш, што ж ты арэш?..

Угаварыў хлопца, i пайшлі яны да старшыні. Той — ні доступу: «Прэч з мае канторы!» Штурхае дзядзьку, пхае да дзвярэй. А той, не даючыся, разбіў неяк старшыні нос.

I пачалася пісаніна. Hi больш ні менш, а «збіванне калгасных кадраў».

Калі наш пракурор узбудзіў справу супраць старшыні, таму далі толькі... вымову па партыйнай лініі.

Другі выпадак.

Той самы старшыня калгаса. Другую вымову яму далі за тое, што ён разам са сваімі падхалімамі i сабутэльнікамі набіў чыгуначнага рабочага, які з дазволу калгаснага брыгадзіра вёз на калгасным кані дахаты старыя шпалы.

Пакуль да тое вымовы, наш пракурор выклікаў старшыню да сябе, каб хоць пагаварыць з ім, як камуніст з камуністам, што так сябе паводзіць — нельга.

Абураны старшыня шпурнуў яму на стол сваю пячатку:

— Калі я дрэнны, дык кіруйце самі!..

Навела трэцяя.

Два раённыя ўпаўнаважаныя, кандыдат партыі i беспартыйны, ехалі п'яныя лежма на возе i, то на змену, то разам, лупцавалі нямоглую кабылку. Участковы запыніў ix i пачаў дакараць. Яны пазлазілі з воза i пачалі лупцаваць участковага, Акрывавілі хлопца i сумку з паперамі адабралі.

Пракурору прыйшло пісьмо пад сургучом: беспартыйнага судзі сабе, як хочаш, а кандидата не чапай. Калі ж ён не паслухаўся, намеціў беспартыйнаму год, а кандыдату, як больш свядомапу, тры — прымусілі выступіць з абжалаваннем супраць... самога сябе.

— Вось так, таварыш пісьменнік, — зусім па-цвярозаму гаварыў малады чалавек. — А вы нам кажаце: навошта піць... Ці пра такую справядлівасць думаў я, канчаючы свой юрыдычны факультэт? Дый паступаў туды не дзеля гэтага. Іду цяпер па вуліцы i ўжо не толькі кожны слуп, а кожная штакеціна — услед за мною: падлюга, падлюга, падлюга!..

Дзівак — ён думае, што гэта можна надрукаваць...

1958

БЕЗ АЛЕБАРДЫ

На ўскраіне мястэчка, дзе брукаваная шаша ўздымаецца на доўгі мост, пад вербамі — цянёк,

Апоўдні мы, як спелыя грушы з патрывожанага галля, асыпаліся на гарачы перон з падножак прыгараднага цягніка i — цэлыя тры кіламетры — спяшаліся сюды з дурной міжвольнай думкай, што іменна ў гэты час, пакуль мы валачэмся, пад вербамі чакае нас машына...

А цяпер вось сядзім i чакаем самі.

За дзве бясконцыя гадзіны прайшло шэсць спадарожных машын, але ніводная з ix не спынілася, колькі мы ні махалі рукамі. Няўжо гэта шафёры, гады, настолькі разбагацелі?! Мог бы чалавек ca злосці падумаць i так, каб не было відавочным другое. Гэта другое — участковы міліцыянер, які моўчкі i важна ходзіць перад нашымі вачыма — то з ценю, то ў цень, — пільнуючы тут нейкага парадку.