Выбрать главу

«Навядзі там партыйны парадак».

А потым той самы таварыш, што пасылаў на гэта, звоніць:

«Слухай, Чырык, патрэбны тры трохпакаёвыя кватэры, Тром новым футбалістам. Пажадана як хутчэй».

Значыцца, без чаргі. Зноў кагосьці адсунеш, на год ці на два. Вось i парадкі. A хіба ж толькі гэта?..

Больш не паглыбляючыся лішне ў абагульненні ды вывады, ён памаўчаў i выдыхнуў:

— Сволачы! Хоць бы ўжо гол забілі — хоць адзін на год!..

Нібы яму ад гэтага палягчэла б.

* * *

Хобі бывае i такое.

Выкладчык філасофіі, лысы мужчынка, яўрэй, памятае нумары машынаў усіх начальнікаў, якіх — у сваю чаргу — добра ведае яго жонка, тоўстая бяздзетная беларуска, адказная работніца на персанальнай пенсіі.

* * *

Адзін, праходзячы каля гмаху ЦК партыі з двума тамамі Леніна пад пахай, трымаў ix залатым цісненнем да вокнаў — хай таварышы бачаць, што ён чытае, хай думаюць, пра што ён піша... Бачыў я гэта аднойчы. Дадам, бо ведаю: i дзяржаўную прэмію ён дамагаецца атрымаць за свае кніжкі для дзядей — няхай бяздариыя, але ж на якую тэму!..

Другі, зияты з пасады галоўнага рэдактара газеты за тое, што яго дысертацыі, кандыдацкая i доктарская, як аказалася, напісаны не ім сам.ім, a рэдакцыйнымі «неграмі», якія, нарэшде, не вытрымалі i прасігналілі. Знялі яго не надта каб i нізка — паставілі выкладаць гісторыю ў інстытуце. Ніжэй было нельга, бо тыя яго дысертацыі, асабліва другая, падпіраліся перад ВАКам хадайніцтвам «некаторых работнікаў» Цэнтральнага Камітэта.

Гэтага я ўбачыў раніцай перад домам ЦК, дзе на зялёным скверыку залацілася лісде i карычнева паблісквалі маленькія боханчыкі каштанаў. Ён ix рупліва, няспешна шукаў, паднімаў.

— На дачы добра пасадзіць, — сказаў мне, калі павіталіся.

I праз аскому непавагі да яго, даўно знаёмага, падумалася:

«Во, i гэта ж не так сабе, а каб пацвердзіць вернасць...»

* * *

У школе, на бацькоўскім сходзе. Сын двоечнік, другагоднік. А бацька, нярослы адстаўны палкоўнічак, увесь у ордэнскіх ды медальных планках. Наслухаўшыся непрыемнага, супакойвае i настаўнікаў i бацькоў:

— Таварышы, не будзем лішне хвалявацда! З такіх, як, мой Толя, вырастаюць буйныя дзяржаўныя дзеячы.

Амаль усе смяюцца. З неабстрактным падтэкстам, кожны сабе ўспамінаючы сяго-таго са знаёмых i незнаемых.

* * *

Каля найпершага сакратара ўвесь час, на прыпынках у нашым пакалгасным вандраванні, прыкметна круціцца целаахоўнік. Высокі, плячысты, з заслужанай пралысінай на рыжай макаўцы. з выразам твару ці зусім ужо ирастадушным, ці нават i дзікаватым. Ад сілы гэта, ад адчування абавязку? Перад кім?..

У абласным тэатры, дзе пасажыраў нашых «семінарскіх» аўтобусаў сабралі для ўрачыстага падвядзення вынікаў пазнавальнага падарожжа, ён, той — таксама поблізу, сядзіць за спіной суб'екта ахоўвання.

Успомнілася ў Та лето га, ці не ў трактаце «Царство Божие внутри вас», як ён — у такой сур'ёзнай працы — піша, што кожны раз, гаворачы з вартавым салдатам: перад казармай ці перад турмой, яму, старому ды вялікаму, хочацца пакратаць шчопцямі за востры кончык доўгага штыха.

Мне, грэшнаму, там, у тэатры, захацелася яшчэ большага — перайсці цераз праход i свабоднаю жменяй памацаць ахоўніка вельмі важнага цела за руку вышэй локця — што ж там за такія ўсенародныя мускулы?..

* * *

Рыгор Бярозкін расказваў, як у лагеры, хутка пасля смерці Сталіна, ён даў суседу па нарах, свяшчэнніку, газету, у якой — на трыбуне Маўзалея — новы склад Палітбюро ці там Прэзідыума, словам, асірацелыя Молатаў, Берыя, Маленкоў i далейшыя па чарзе. Баця доўга ўглядаўся, задумліва, а пасля заключыў, уздыхнуўшы:

— Нет благообразия в ликах!..

* * *

Не выходзіць з памяці, як у верасні пяцьдзесят чацвёртага года, на толькі што вельмі раскошна адкрытай Выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве, адна вясковая жанчына ў групе экскурсантаў ад павільёна да павільёна насіла поўную авоську чорнага хлеба, які ёй пашанцавала з самага ранку купіць. Хоць i пазней магла б купіць яго, але ж для пэўнасці...

Мы з сябрам былі там ад газеты, мы пісалі пра іншае.

У тым жа верасні i другое:

Старшыня калгаса абедае ў сталічным рэстаране. Паклікаў афіцыянта, расплачвацца.

— Што я табе, таварышок, скажу. У нас, калгаснікаў, зарплата ў канцы года. Я тады ўсім вам i налічу — i за яду, i за гарэліцу, i музыкам. Колькі выйдзе — столькі i дам.