Цяпер згадаю два штормы, марскі i азёрны, на'Чорным i на Нарачы.
Нарачанскі быў пазней, у пяцьдзесят сёмым, але начну з яго.
У дзень, калі мне чшоўнілася сорак, а да таго яшчэ i ў сумнаватым настроі, пацягнула пахмурным ды вельмі раннім ранкам на рыбалку.
Часцей за ўсё на возера я хадзіў з начальнікам вузкакалейнай станцыі, бацькам вялікай i дробненькай сям'і, гаспадаром цяжкаватай, шматвопытнай лодкі, заядлым рыбаком i выпівохам. А ў тую раніцу, для мяне як быццам юбілейную, хоць я пра гэта i маўчаў, мы выйшлі ў іншым складзе, на пазычанай маторцы. Паважаны акадэмік даверыў яе свайму маладому сваяку, студэнту. A трэцім быў таксама дачнік, мой сусед па хатах.
Бела-блакітная лодачка... Так i ўспамінаецца адзін з нарачанскіх расказаў таго акадэміка, Міхася Лынькова, — як да ляснога берага затокі куды ён аднойчы заплыў, надышлі ажно тры ласі. Напіліся на мелкім, а тады моўчкі вырашылі ні больш ні менш, a пераплысці затоку, добрых шэсць кіламетраў, да іншага краю зубчатага бору. I ён, наш вясёлы, прыязны Лынь, у небывалым шчасці сузірання, нейкі час воддаль праводзіў ix на малых абаротах матора.
Нам пахмурная цішыня паслужыла нядоўга. Як быццам толькі для таго, каб даць зайсці далёка ад берага. Спакваля, неўпрыцям Нарач раскалыхалася ў сапраўдны нямераны шторм. I мы нарэшце апамяталіся — трэба вяртацца!..
На рулі сядзеў ціхі студэнт, калека з падцягнутай правай нагой. Яму было ўжо не да спробы рабіць поўны разварот. Лодачка то ўздымалася носам на яшчэ i яшчэ i бясконца яшчэ адну пагрозліва крутую хвалю, i тады матор захлёбваўся, то ападала носам з чарговай i яшчэ чарговай хвалі ў адну з таксама бясконцых ямаў, i тады маторчык тыркаў над вадою напуста. Мы стаялі, адчайна гайдаліся на адным месцы. Я сядзеу на вёслах, i ўся мая ўвага была на тым, каб лодку трымаць супраць хвалі, крый Бог не павярнуцца бокам да яе. Сусед сядзеў на пярэдняй лаўцы, тварам да мяне. Ужо зматаў нарэшце абедзве дарожкі, сваю i маю, ашчарэпіў аберуч мокрую дошку лаўкі паміж каленьмі i толькі праз пырскі, прыжмурыўшыся, глядзеў на нас са студзнтам — як мы то ўздымаліся, то ападалі...
Пасля вялікага страху вельмі важна бывае раней за ўсіх, хто ў гэтым страху быў, сказаць: «Гляджу я на яго, а ён збя-леў!..» Што азначае — спалохаўся больш за мяне.
Больш за некага ці менш, не ведаю, але мне было страшна. Настрой быў самы сур'ёзны, перадапошні. А зацятасць — трымацца! — дапамагала, не даючы залішне ўяўляць i глыбіню пад лодачкай, — можа, якраз i ўсе тыя, найбольшыя для Нарачы, трыццаць шэсць метраў, — i лёгкую, негустую азёрную ваду, што нядоўга ўтрымае цябе, сякога-такога плыўца ды ў вопратцы, не ўяўляць i безнадзейна далёкі, нябачны бераг, дзе цяпер так звычайна пачынаюць дзень тыя, якім ты i любы бацька, i сябар-муж, на якога няхай сабе можна i пазлаваць... I быў яшчэ, пакуль што быў вялізны свет, a ў гэтым свеце — i свет маёй пачатай-непачатай нрацы, у якой i сэнс жьщця, i галоўнае шчасце...
Словам — хто там найбольш збялеў?..
A ўсё закончылася празаічна. Нас пагайдала, пастрашыла да позняга поўдня, што можна было акрэсліць, ужо на беразе, толькі па гадзінніку. А выгнала на далёкі ад нашага бераг, дзе ўжо спалохаліся не мы, а нас...
У «Тамані» Пячорын шкадуе, што праз сваю цікаўнасць парушыў спакой жыцця сумленных кантрабандыстаў. I таму, што гэтыя два словы аўтарам апавядання падкрэслены, яны мне даўно i жыва помняцда, маюць нейкі незразумела сімпатычны сэнс. Калі нас за мноства гадзін небяспечнай гайданкі выгнала да нізкага, парослага кустамі берага, мы там спудзілі — таксама падкрэслю — сумленных самагоншчыкаў. На самоце ды ў непагадзь, значыцца, у патрэбнай бяснецы, яны, кажучы па-мясцоваму, на польскі лад, гналі сваю «кшакуўку» — у кшаках, кустах. I ім, тром непаголеным мужчынам, ужо тады, калі i ўцякаць не надта зручна ды выгадна, падумалася, што мы начальства нейкае, што вось i ўлiплі!..