Выбрать главу
Як сыну гэта перадаць? Як зберагчы сумленным сэрца? Каб праўнук смела мог сцвярджаць, Што род вядзе не іншаверцаў. Што на Палессі ёсць зямля Крывямі й потамі паліта: “Пінчук” не зычыў людзям зла, А жах наводзіў нат забіты.
Аднойчы скажа вораг мой: “Твой сын зусім, зусім інакшы, Ён разарваў сабой сувой І сувязь знішчылася ваша!” Я не паверу нізашто Наветам гэтакім ніколі – Табе я сам даваў, сынок, Імя прапрадзеда Міколы.
Як сыну гэта перадаць? – Я перадаць павінен сыну! Я навучу яго спяваць Над разгаворанай чужынай. Я навучу яго любіць Палескі край, нібы жанчыну, Я навучу цвярозым быць, Калі сп’янее да Айчыны.
* * *
Як рэкі плывуць стагоддзі, Для часу няма мяжы. Не спыніш, не скажаш: "Годдзе!" — Бо час міма нас бяжыць.
Праз нас ён бяжыць, Зваротна Ніколі яшчэ не йшоў, І безліч плямён і нароўдаў
Пачэзла пад плынню вякоў. Як рэкі плывуць стагоддзі. Імкнуцца наўпрост, нацянькі, Мы — людзі, па беразе ходзім, А праўды не п'ём з ракі.
На беразе нашай долі Стаім, на ваду глядзім, Аспрэчваем час, павольна Змяншаючы лік гадзін.
Шухнулі ў рэчку з берага — Падмыла вада пясок, Каго нам спрачаць цяперака? — Час цераз нас пацёк!
* * *
Прымрою месца лобнае — крывавяць крані, І водгалас з народу йдзе: распні Яго, распні! Стагоддзі за стагоддзямі даўно скрывілі шлях. Памілуй нас , о Госпадзе! куды дарога йшла. Ішла, круціла збочыла, куды цяпер, куды? А кожнаму так хочацца дажыць свае гады. Калі тыран над тронамі — слуга заўжды Пшлат, І бомбамі нейтроннымі збудуюць горад-сад. Ляцела над трыбунамі: Ура! Ура!! Ура!!! Ды дзесьці зноў падумалі, што мы крычым:” Вараву!” Мне сніцца месца лобнае — крывавяць карані, І водгалас з народу ёдзе: распні Яго, распні!
* * *
Жахліва ісціну прымаць, Прымаць і розумам і сэрцам, І ведаць бездань, і прадонне знаць і адчуваць, што святасць б'ецца на зямлі Спрадвечнай бойкай за Любоў... Хадзіць па краю, па мяжы, І жыць...
* * *

"О, будь жид, горяч. О, как Розанов, и не засыпай,

и не холодей вечно. Если ты задремлешь - мир умрет"

В.В. Розанов "Апокалипсис нашего времени"
І вечны жыд адправіцца ў дарогу, І кола дзён закруціць небасхіл, І стане на калені перад Богам, Той, хто ніколі Бога не прасіў. Але пакуль зямля яшчэ карае, І голас Неба да людзей слабы, І душы пачуццём сваім згараюць, На гэтай, на зямлі, на грэшнай мы павінны быць. Вякоў вайна , гадоў крывавых спрэчкі... І час нас працінае навылёт, І кожны са сваёй вясковай рэчкі Да сонца раптам ірванецца у палёт. ...і жыд пускаецца ў дарогу — І на зямлі пакуль жывуць.
ПАЧАТАК
У гучшчынях сівых галактык, Напачатку светабудовы, Дух адвечны адлічваў такты, Як гадзіннічак адмысловы. Немаўляці выпробныя крокі Навароджаннага сусвету — Дух схіліўся над светлай кропляй Біарытмаў Святога Гена. Хіжа шчэрыўся космас дзікі, І драпежніцкая стыхія Разяўляла, бы пашчы дзіры, Дзіры чорныя, віравыя... Іскрамётная палымянасць, Агнявісты, касмічны жар Біўся ў чорных жэрлах вулканаў, Правіць Хаос — ён гаспадар! Тут — планетныя землятрусы, Там — міжзорная таўкатня: Метэоры ляцелі юзам, Нібы спушчаная гайня. І дрыжэлі сузор'і ў трасцы Ліхаманкавых дялячынь, І збянтэжана космас тросся Над прадоннем гарачыні. Дзесьці ў рухах метэарытаў Між маланак і грыманіц Выспявалі жывыя рытмы Светлай кропелькі дабрыні. Кропля падала на сусвет, На планеты ляцела кропля — Зайчык сонечны кідай след, Жыццятворачы першы пробліск. Нат не верыцца, што стыхіі Руху, полымя і вады Нарадзілі істот — жывыя Потым з'явяцца праз гады. Гэта Духу наканаванне Неразгаданым соты век Засталося адно пытанне: Скуль жа ўзяўся ты, чалавек?