Выбрать главу
Бо смяротны для жывога, мусіць, Стронцыя разбэшчанага груз — Знікне на Палессі белы бусел, Як тады пазнаем Беларусь?
ТАМ НАД ПРЫПЯЦЦЮ
Эх, не ворана крыло над ракою той, Не груганаў чарада там над Прыпяццю – Гэта зорная палынь незагойная, Гэта хмара наплыла з-пад Чарнобыля.
Не татары па зямлі дзікай конніцай, Не Батыя табуны накапыцілі – Гэта ў хаты да людзей гора ломіцца, Гэта хмара наплыла з-пад Чаронобыляя.
Не ваўкі там ля ракі заскуголілі. Не сляза цячэ з вачэй, бо чыровоная – Гэта плача Чарнабыль па-над гонямі, Гэта хмара праліла з-пад Чарнобыля.
* * *
Калі ў грахах угрузне свет, І пойдзе брат вайной на брата, Калі праз безліч чорных бед Сумленне не разбурыць краты І на пагібель мір спаўзе, Нібы вужака, козкі, брыдкі І сатана расчыніць зеў Для вечнай, апраметнай пыткі, І крумкачы здзяўбуць крывавыя сляды – Ты, думаеш, што Бог разгубіцца тады?
О, не! – пашле да вас паэта, І прыйдзе ён – і выратуе свет.
Загадка неба на зямлі, О, ты, зняважаны паэт! А што вы зразумець маглі? На гэтым свеце і на тым – Нішчымны ваш адказ… Ні з чым вы!
Каб не сказалі вы аднойчы: “Мы ведаем, уразумелі, Ойча, Твой промысел і вышні сэнс. Улічвай наш наступны цэнз…”. Так неба шле да вас паэта, Каб вам не ўцяміць і павек: Ён сярод вас жыве – і гэта Яшчэ не Бог, і ўжо не чалавек.
* * *
Бруіцца час крыніцамі, Цячэ жыцця ручай, Ды з прыкрым берагам рака, і ловіць кропелькі рука, — І не спатоліць смагі, Не напіцца нам, І не канчаецца Адчай Радка.
ДУМА ЯЦЬВЯГА
Водарам спелых вішняў Вабіць світанак сіні. З хата на ганак выйшаў — Сэрца дрыготка стыне. Дзесць у сяла на ўскрайку Апошні спявае певень... Ці іншага трэба раю? — Хай доўжацца гэтыя спевы! Не трэба мне, Божа, нічога, Але ж бунтуе згадка, Трэба спытаць у Бога: "Хто я такі, загадка?" Не беларус я кажуць, А палешук этнічны — Шлях парз душу праляжа, І прападзе ў антычнасць... Бо на зямлі яцьвягаў Княжылі, панавалі, Чорна-крывавыя сцягі Неба запаланялі. Дзе майго продка корань, Адкуль маё племя выйшла? — Сэрца смуга агорне Пасярод спелых вішняў. Вабіць да спелых вішняў, Стыне світанак сіні... Ты прамаўчаў, Усявышні — Губляюць пытанні сілу.
ЧЫТАЧАМ ГАЗЕТ
Мільгаюць імёны і даты, Пракручваюць кола назад. Газетчыкі, нібы салдаты, Наладзілі глупства парад.
Стракатых артыкулаў процьма, Жабрацкія торбы ідэй. Газеты, як рыбіна лоцман, Вядзе да крывавых падзей.
І мы чарадой чалавечай, Бы статак бязглуздых пачвар, Натоўпамі лезем на плечы, На голавы, як на пажар.
Абцасы, падэшвы, анучы — Па целу, па сэрцы, душы! Сабачыя дзеці вы, суччы, Як можна жывое душыць?!
Балюча ўсярэдзіне - ой-кі! Хоць падай на брук ды маўчы. Ну, колькі ж вас, сколькі ж вас, сколькі?.... — І падлы жывой не злічыць.
ДЗВЯРЫНЕЦ
Калідорам — дзверы, дзверы… Дзверы справа, дзверы злева, — Там начальнікі сядзяць. У пакоях шмат паперы А патрэбную — не ўзяць.
Не, не ўзяць яе радзімай, Нібы пропуск, той што ў рай, Час — гадзіна за гадзінай, Адчыняй і зачыняй.
Кожны кажа на суседа, А сусед, кіўком — няма! Так праходзіш да абеда, Ды змарнуеш час дарма.
А пасля глядзіш — і вечар, Плечы горбіць стома дня. І здаецца, што навечна Валакіта-паражня.
Што цяпер і мне да скону Той паперы не здабыць, Што няма нідзе закону, Застаецца толькі піць.