Выбрать главу

Апейка з радасцю вітаўся ca знаёмымі, знаёміў ca сваёй прыціхлай, востра ўважлівай зямлячкай. Быў у яго нейкі нават гонар за сябе: от колькі знаёмых зблізку i здалёку — na ўсёй, можна сказаць, беларускай зямлі; радасна было чуць, што — не адзін, не адкідак які-небудзь, a працаўнік у сваёй сям’і, у якой столькі таварышаў, сяброў, якія i ведаюць, i паважаюць, i цэняць. У гэты ранак, сярод бадзёрага, жывога гоману i тлуму, не было i знаку ўчарашняга настрою, трывожных думак; было нават, чуў ён, трохі няёмка за начную кволасць; думалася, што трывогі — ад адзіноты, ад нервовай узбуджанасці — перабольшаны, верылася, што ўсё ў рэшце рэшт будзе добра, толькі добра. Чым больш ішлі паўз яго жвавыя, радасныя твары, чым больш апаноўваў бадзёры, святочны гоман, тым ахвотней адступалі неспакойныя думкі, шырэлі, мацнелі радасны настрой, чуццё цудоўнай, здольнай пераадолець усё на сваім шляху сілы. Было якраз як на ранішняй Прыпяці, сярод магутнай плыні, у якой так радасна было чуць сілу сваіх рук, у якой шырокая радасць у душы была суладнаю чысціні i шырыні рачнога прастору. Як бы хмарка набегла на Апейку тады, калі ўбачыў падцягнутага i таксама весела жвавага Башлыкова, што рушыў насустрач, гамонячы, паглядваючы цвёрда на сустрэчных, з хударлявым, абветраным незнаемым, таксама ў гімнасцёрцы. Паздароваліся, сказалі адзін аднаму некалькі звычайных, стрыманых слоў; Апейка даведаўся, што Башлыкоў прыехаў яшчэ ўчора ўранку i жыве таксама ў той жа "Еўропе". Хмарка набегла, сышла, i зноў Апейка плыў сярод чыстага, шырокага прастору, радасны i дужы.

У канцы вестыбюля ён трохі паціснуўся каля кніжнага кіёска, мімаволі, з надзеяю, шукаў вачыма белую, сціплую кніжачку са знаёмым партрэтам. Не знайшоў: не верачы, папрасіў яе i пачуў у адказ, што няма. І ў душы, i ўголас пашкадаваў пра гэта. Гэты выпадак зноў нагнаў трывожнасць у Апейку, умомант нагадаў усё нядобрае i няяснае, што ўвайшло, яшчэ больш сплялося пасля ўчарашняй сустрэчы з Алесем.

Зазвінеў званок, i ўсе сталі кіраваць да дзвярэй, каля якіх сабраліся чародкі людзей, што весела i заклапочана даставалі з кішэнь пасведчанні. Жанчына з чырвонай павязкай на рукаве, якая стаяла каля дзвярэй, сказала, дзе месцы Мазырскай акругі, Апейка i Аніся пайшлі па зале, што шастала абуткам, рыпела крэсламі, поўнілася гулам, праз які там i тут прабіваліся поклічы. Зноў Апейку выпала сысціся з Башлыковым, нават сесці побач.

Па меры таго як спадалі шастанне крокаў, рыпенне, сам сабой цішэў i гул. Цішыню, што ўсталёўвалася, усё больш працінала чаканне, не будняе, нуднае, a ўрачыстае, якое бывае, калі мае пачацца важная, выдатная падзея. Адчуванне важнасці моманту, асабліва моцнае таму, што многія з тых, якія сядзелі ў зале, былі гасцямі не частымі ў сталіцы, трапілі сюды з вёсак, з дымных хат, мімаволі перадавалася i Апейку, адганяла ўсе развагі i клопаты. Цішыня чакання раптам прапала, калі на сцэну з-за куліс выступілі члены прэзідыўма. Першым за стол зайшоў Чарвякоў, павольна, няўклюдна праціснуўся між крэсламі i сталом, стаў, азірнуўся, як заходзяць, садзяцца іншыя. За гэтым чорныя, прыжмураныя ад святла настольнай лямпы вочы ўважліва, гаспадарліва прабеглі па зале: хапаючыся, заходзілі прыпазнелыя дэлегаты, госці.

Чарвякоў перачакаў, пакуль не селі ўсе, не стала зноў ціха. Нахіліўшы галаву, адно цьмяна-жоўта паблісквала лысіна, зазірнуў у паперу перад сабой, разпораз уздымаючы давольныя, падсветленыя знізу лямпай вочы, загаварыў хрыплавата, але выразна i ўрачыста.

— Ужо дванаццаць год ідзе бязлітасная барацьба двух начал: сацыялістычнага i капіталістычнага…[1]

У гэтай барацьбе Савецкая Беларусь, як частка Савецкага Саюза, займае пачэснае месца. Год за годам у барацьбе за перамогу сацыялізма Савецкая Беларусь дасягае усё новых i новых поспехаў…— Ён, мабыць, адчуў, што гаворыць ціха, пакашляў, зганяючы хрыпласць, пасіліў голас. — Апошні год, — казаў ён, — асаблівы: гэта першы год пяцігодкі,— у голасе Чарвякова чуўся гонар, калі ён паведамляў, што вялікія заданні гэтага года ўдалося значна перайсці.— У выніку гэтых поспехаў у Беларусі,— разыходзіўся па зале павольны, урачысты басок, — вельмі вырасла колькасць пралетарыята, i рэспубліка ператварылася з краіны аграрнай у краіну аграрна-прамысловую i ідзе далей па шляху яе ператварэння ў прамыслова-аграрную. Гэты год выдатны i тым, — ганарыўся старшыня ЦВК, — што даў надзвычайны росквіт калектывізацыі, вялікі рост культуры народа.

вернуться

1

Усе выступленні пададзены тут паводле стэнаграмы: "Другая сесія IX склікання. 20–26 лістапада І929 г. Стэнаграфічная справаздача. Выданне ЦВК БССР. Менск, І930 г.". 422 с.

Чытачу, які любіць лёгкае чытанне, гэты раздзел будзе нудны, i яму гэтыя старонкі лепш прапусціць. Чытач жа сур’ёзны, думаю, не толькі з цікавасцю, але i з карысцю паслухае жывыя галасы, якія аддаліў час. Яны, напэўна, дадуць адчуць думкі i настроі той пары, зразумець асаблівасці, складанасць становішча. Зразумець, разам з вытокамінашых перамог, вытокіпамылак, якія потым быліназваны "галавакружэнне ад поспехаў" i падпаліпад крытыку ўвядомай пастанове ЦК ВКП(б).

Усё гэта таксама, я лічу, мае блізкія дачыненні да Куранёў.