Выбрать главу

- Ну, яшчэ ў нас ёсць конік...

- Паглядзі на галінку, па-над тваёй галавой,- сказаў Камар,- Там сядзіць Драконік. Сам зялёны, доўгія заднія ногі, крылы, як ў кажана, а галава як палаючая разынка.

- А ён чым сілкуецца?

- Куццёй і пірагом, а нараджаецца толькі на Новы год.

- А яшчэ ў нас ёсць чмялі,- працягвала Аліса, пасля таго, як добра разглядзела насякомае з палаючай галавою, разважаючы,- Цяпер я ведаю, чаму шмат хто з насякомых ляціць на палаючую свечку... яны папросту жадаюць ператварыцца на Драконікаў.

- Паглядзі сабе пад ногі,- перарваў яе развагі Камар. Дзяўчынка з трывогаю паглядзела ўніз,- ты маеш магчымасць паназіраць за хмялямі. У іх крылы з парасткаў ячменю, цела - маленечкая бочка, а галава з хмялёвага бутону.

- А гэтыя, што ядуць?

- П’юць маладое піва з кавалкамі смажанага ячменю.

У галаве дзяўчынкі ўзнікла новае пытанне:

- А калі яны не знайдуць менавіта маладое, што будзе?- пацікавілася яна.

- Памруць, канечне!- спакойна паведаміў Камар

- А ці часта гэта здараецца,- занепакоілася Аліса.

- Амаль заўжды.

Хвіліну-другую, Аліса задумліва стаяла моўчкі, а Камар, забаўляў сябе тым, што лятаў вакол яе галавы і ціхінька звінеў. Потым зноў прысеў на сваю галінку і пацікавіўся:

- Хочаш згубіць свае імя?

- Ой, не!- напалохана адказала дзяўчынка.

- Няўжо?!- бесклапотна сказаў Камар,- Толькі ўяві, як будзе добра, калі ты вернешся да дому без яго! Напрыклад, настаўніца пачне клікаць цябе на заняткі, а прамовіць толькі: “Хадземце...”- а далей ніяк, паколькі не будзе ведаць, якім чынам да цябе звярнуцца. І ты будзеш мець поўнае права заставацца на месцы і займацца сваімі справамі!

- Глупства,- адказала Аліса,- Настаўніца, нават і не падумала б з-за гэтага звольніць мяне ад заняткаў. Дзеля таго, каб мяне паклікаць ёй нават не патрэбна мае імя, яна скажа: “Міс, хадземце на заняткі.”

- Ну дык яна ж скажа “Міс” і нічога болей,- працягваў Алісін суразмоўца,- а хібы ў тваім доме замала ўсялякіх міс... Жартую. Але ўсё ж жадаю цябе гэтага!

- А я не жадаю!- пакрыўдзілася Аліса.- Мне падабаецца маё імя!

Камар зноў глыбока ўздыхнуў, а з яго вачэй выкаціліся дзве буйныя слязы.

- Навошта ты жартуеш,- спытала дзяўчынка і павярнулася да Камара спіной,- калі замест радасці, жарты нясуць табе гора?

Зноў адчуўся глыбокі ўздых, на гэты раз, здавалася даволі далёкі. Аліса азірнулася, на галінцы нікога не было. Ад доўгага сядзення на зямлі дзяўчынка пачала мерзнуць, таму паднялася на ногі і пайшла далей.

Хутка яна дайшла да ўзлесся, наперадзе жудасна чарнелі магутныя дрэвы. Лес крыху палохаў Алісу. Але пачакаўшы хвіліну-другую, яна вырашыла ісці далей:

- Не вяртацца ж назад,- разважала яна,-, тым больш, толькі так я змагу трапіць да чарговай Клеткі.

- Гэта напэўна лес,- казала сабе дзяўчынка,- дзе губляюцца імёны. Цікава, а што здарыцца з маім імем, калі я ўвайду? Не хацелася б згубіць яго назаўжды... бо, тады ў мяне з’явіцца іншае, і хучшэй за ўсё, якоесь брыдотнае. Я ведаю, трэба будзе адшукаць дзяўчынку, якае атрымае маё старое імя! Дам рэкламную аб’яву, такую як пішуць, калі губляецца сабака: “Згубілася імя “---” з медным нашэйнікам...”, а яшчэ буду пытацца ў кожнага сустрэчнага, ці не Аліса ён, пакуль хто не адгукнецца!.. Толькі калі яны маюць розум, яны не адгукнуцца.

Так, кажучы падобную лухцень, яна дасягнула лесу, ён выглядаў цяністым і прахалодным.

- Тут так хораша,- прамовіла яна, ходзячы сярод дрэў,- звонку спякота, а тут у... а дзе тут?”- Аліса разгубілася, як яна магла забыць такое лёгкае слова! - Ну я ж заўжды гэта ведала... гэта месца... ну тут яшчэ шмат, гэтых высокіх і цяністых..!- дзяўчынка паказвала рукою на дрэвы, але не магла прыпомніць іх назву.- Не, ну што гэта такое?! Гэдак я нават брыдкага імя не атрымаю... трэба ў кагось спытаць!

Хвіліну яна глупа маўчала, разважаючы, а потым пачала зноў:

- Што ўрэшце рэшт здарылася?! І хто я цяпер? Трэба успомніць, можа і атрымаецца! Я павінна гэта зрабіць!- але як яна не старалася, ўсё што яна успомніла, пасля доўгага роздуму,- “Л” - там была літара “Л”!

Раптам яна заўважыла Казулю, якая набліжалася да яе. Казуля глядзела на дзяўчынку вялізнымі пяшчотнымі вачыма і, нават, не выглядала напалоханай.

- Сюды! Хадзі сюды!- паклікала Аліса і працягнула руку, каб прылашчыць. Казуля адскочыла ўбок, а потым, зноў азірнуўшыся, паглядзела на дзяўчынку.

- Як цябе клічуць? - урэшце спытала Казуля. У яе быў прыемны мяккі голас!