- Мне больш спадабаўся Морж,- паведаміла Аліса,- Ён хоць крышачку шкадаваў бедных Вустрыц.
- Але скаштаваў нашмат больш за Цесляра,- сказаў Цілідзін.- Ты лічыш, што ён хусцінкай толькі слёзы выціраў; ён прыкрываўся, каб Цясляр не бачыў, колькі ён з’еў. Вось так вось, Не маеш рацыю!
- Які ён дрэнны,- раз’юшчылася Аліса.- Тады мне больш падабаецца Цясляр... ён з’еў менш за Маржа.
- Ён з’еў столькі, сколькі была магчымасць узяць,- сказаў Цілідон.
Дзяўчынка на хвілінку разгубілася, але паразважаўшы крыху, прамовіла:
- Тады! Яны абодва нягодныя...- тут Аліса зноў замаўчала і баязліва азірнулася, паколькі пачула гук, падобны на пыхценне паравога рухавіка, яна вельмі спалохалася таго, што так могуць гыркатаць вялізныя дзікія жывёлы. Урэшце, яна асцярожна спытала.- А ці бачылі вы колісь тут ільвоў ці тыграў?
- Не пужайся, гэта толькі храп Чорнага Караля,- супакоіў дзяўчынку Цілідзін.
- Хадзем, паглядзіш на яго,- ускрычалі браты і, схапіўшы Алісу за абедзве рукі, павалаклі яе туды, дзе адпачываў Кароль.
- Хіба ж не прыгажун?- спытаў Цілідон.
Аліса ў гэтым была няўпэўненая, але нічога не адказала. Кароль ляжаў у высокім чорным начным калпаку і здалёк больш нагадваў кучу смецця, а храпеў так моцна...
-... гэдак у яго хутка галава адваліцца,- заявіў Цілідон.
- А каб ён толькі не прастудзіўся, лежачы на сырой зямлі,- сказала Аліса, яна была вельмі клапатліваю дзяўчынкай.
- Ён спіць,- прамовіў Цілідзін,- А ці ведаеш ты, што ён сніць?
- Не,- адказала Аліса,- Хіба ж гэта хтосьці можа ведаць?!
- Чаму не?! Ён сніць... цябе,- усклікнуў Цілідзін і, трыўмфуючы, пачаў пляскаць далонямі,- І як толькі ён прачнецца... дзе ты апынешся?
- Зразумела ж, застануся на сваім месцы,- адказала дзяўчынка.
- А вось і лухта,- пыхліва заявіў Цілідзін.- Ты апынешся нідзе. Таму што ты толькі частка яго сна!
- І як толькі Кароль прачнецца,- дадаў Цілідон,- ты... гоп... і знікнеш, як полымя затухлай свечкі.
- Ня знікну!- абурана ўсклікнула Аліса.- А калі я толькі часта яго сна, хто вы самі?
- Тое самае,- адказаў Цілідон.
- Зразумела ж тое самае,- закрычаў Цілідзін.
Ён галасіў так моцна, што Аліса не ўстрымаўшыся сказала:
- Цішэй! Ты разбудзіш яго сваімі енкамі.
- Не трэба непакоіцца аб тым, што ён прачнецца,- заявіў Цілідон, Ты ж толькі частка яго сна. Насамрэч цябе няма!
- Я ёсць,- адказала Аліса і заплакала.
- Ад таго што ты пачала плакакаць, рэальней не станеш,- заявіў Цілідзін,- ты ўсё роўна не існуеш.
- А калі ж я не існую,- адказала дзяўчынка і засмяялася праз слёзы, бо гэта ўсё здавалася ёй смешным,- Чаму я здольна плакаць?
- Хіба ж ты не думаеш, што гэта сапраўдныя слёзы,- перарваў яе Цілідон з пагардаю ў голасе
- Гэта ж дурота з дуротаў,- разважала сама з сабою Аліса,- і няма чаго з гэтага плакаць,- Яна выцерла слёзкі і прамовіла, як мага больш бадзёрым тонам.- Ва ўсялякім выпадку, мне тэрмінова патрэбна выйсці з лесу, бо хутка будзе цёмна. І напэўна хутка пачнецца дождж!
Цілідон расчыніў над сабой і братам вялізны парасон і паглядзеў па баках.
- Тут,- сказаў ён,- яму нас не дастаць. Ніяк.
- Але ж дождж будзе звонку!
- У адваротным выпадку,- знайшоўся Цілідзін,- звону хай сабе ідзе. Мы не супраць.
- Якія эгаісты,- вырашыла Аліса, яна ўжо збіралася пажадаць ім добрай ночы ды ісці прэч, але раптам Цілідзін выскачыў з-пад парасона і схапіў яе за руку.
- Ты бачыш гэта?- спытаў ён, задыхаючыся ад жарсці. У момант яго вочы пачырванелі і павялічыліся ў памеры. Ён паказваў пальцам на нейкую маленькую белую рэч, што ляжала пад дрэвам.
- Гэта звычайная бразготка,- адказала Аліса, разглядзеўшы цацку, якая ляжала там.- Яна не зробіць табе нічога благога, ані,- хутка дадала яна, вырашыўшы, што той напалохаўся,- Толькі старая бразготка... надта старая і да таго ж паламаная.
- Людцы добранькія! - енчыў Цілідон, вырываючы валоссе з фрэзуры.- Яе зламалі! Хто?- ён паглядзеў на Цілідзіна, які сядзеў на зямлі, хаваючыся за парасонам.
Аліса звольнілася з яго рук і паспрабавала яго супакоіць:
- Ну, не пакутуй гэдак аб старой бразготцы.
- Але ж яна не старая. Ані,- стагнаў чалавечак, шалеючы з кожнай хвілінай яшчэ больш,- Кажу табе, яна была новая... Я толькі ўчора яе набыў... А мая ж найноўшая бразготачка!- яго голас ператварыўся на сапраўдны віск.