Выбрать главу

- Як вы збіраецеся гэта зрабіць?- спыталася Аліса, адчуваючы, што зараз засмяецца.

- Калі зноў буду замацоўваць хустку,- прастагнала жанчына,- у мяне адваааааааліцца брошка. Ааааа!- як толькі яна гэта прамовіла, яе брошка насамрэч адчапілася, Каралева паспрабавала зашпіліць яе.

- Асцярожна!- ускрыкнула Аліса.- Вы бярэцё яе не з таго боку,- яна паспрабавала спыніць жанчыну, але спазнілася - шпілька сасклізнула і уперылапся ў яе палец.

- Вось чаму ішла кроў,- з усмешкай паведаміла яна дзяўчынцы.- Цяпер зразумела?

- Вы не крычыце? Няўжо больш не баліць?- спытала Аліса, гатовая ў любы момант зноў прыціснуць вушы рукамі.

- А навошта мне крычаць?- здзівілася Каралева.- Няўжо з гэтага была б якая карысць?

У гэты момант ізноў пасвятлела.

- Напэўна варона ўжо адляцела,- паведаміла дзяўчынка,- Як жа хораша. Я ўжо пачала думаць, што на вуліцы ноч!

- Мне калісьці таксама была хораша,- заўважыла жанчына.- але не памятаю, калі гэта было апошнім разам. Ты пэўна вельмі шчаслівая, што жывеш тут у лесе і табе ўсё да спадобы!

- Толькі занадта самотна,- маркотна сказала Аліса і ад адной думке аб адзіноце з яе вачэй праліліся дзве слёзкі.

- Аёечку, толькі не плач!- заламваючы рукі, ў адчаі ўсклікнула Каралева.- Паразважай аб сваім ўзросце. Паразважай аб тым, колькі ты сёння прайшла. Аб тым, якая зараз гадзіна. Аб чым заўгодна, толькі не плач!

Дзяўчынка рассмяялася, негледзячы на тое, шо не магла спыніць слёз.

- Ну як можна супыніць слёзы развагаю?- спыталася яна.

- Гэта самы лепшы спосаб,- рашуча адказала жанчына,- Каб ты ведала, ніхто не можа рабіць дзве справы адначасова. Давай спачатку... Колькі табе зараз год?

- Роўна сем з паловаю!

- Не трэба гэткай дакладнасці,- перапыніла яе жанчына,- Хай табе будзе сем год. А цяпер ці ты верыш? Мне сто адзін год, пяць месяцаў і нават адзін дзень!

- Не магу ўявіць,- здзівілася Аліса.

- Не можаш?- шкадуючы прамовіла Белая Каралева.- Давай паспрабуем яшчэ раз: глыбока уздыхні, заплючшы вочы і…

- Ані. Не атрымлаецца,- праз смех адказала дзяўчо,- гэта неверагодна!

- У цябе папросту замала практыкі,- адказала жанчына.- Я ў твае гады, ўяўляла сабе неверагоднае па поўгадзіны штодня. Ад часу я паспявала паверыць ў шэсць самых дзівосных рэчаў яшчэ да сняданку. Зноў гэтая хустка!

Яе брошка была расшпіленая, таму першы ж лёгкі ветрык сарваў з жанчыны хустку і аднёс на іншы бераг невялічкага ручая. Каралева зноўку раскінула рукі і панеслася следам, на гэты раз злавіўшы хустку самастойна.

- У мяне атрымалася! - трыўмфуючы ўскрыкнула яна.- Цяпер я зашпілю яе, як трэба!

- Спадзяюся, вы больш не пакутуеце са свайго пальца?- ветліва крыкнула ўслед Аліса, пераскокваючы ручай пасля Каралевы.

- Усё добра,- крыкнула жанчына, даволі пранізлівым голасам.- Ужо лепей! Лееепей! Лееебей! Бееееееееее!- апошнія яе словы больш нагадвалі авечае бляянне, што надта разгубіла дзяўчынку.

Яна здзіўлена паглядзела на Каралеву, здавалася, што яе хтосьці абарочвае воўнай. Аліса працёрла вочкі, паглядзела зноўку і здзівілася яшчэ больш. Яна стаяла сярод сапраўднай крамы... А самая сапраўдная аўца сядзела на другім баку прылаўку. На ўсялякі выпадак дзяўчынка яшчэ раз працёрла вочкі. Ніякіх сумненняў, яна стаяла сярод невялічкай цёмнай крамы, абапіраючыся лакцямі аб прылавак, а насупраць сядзела старая Аўца і вязала, седзячы ў крэсле. Час ад часу яна глядзела на дзяўчынку праз вялікія акуляры ў чорнай аправе.

- Ты штосьці хочаш набыць?- урэшце спыталася Аўца, кінуўшы на хвілінку сваё вязанне.

- Пакуль не ведаю,- далікатна адказала Аліса.- Спачатку, калі вы не супраць, я б агледзела вашыя тавары.

- Канечне, глядзі калі хочаш,- згадзілася тая,- наперад, па баках... а, калі маеш вочы на патыліцы, можаш паглядзець назад.

Вочы ў Алісы былі толькі на твары, таму яна папросту пакруцілася на месцы, каб паглядзець, што знаходзіцца на паліцах.

Крама была паўнюткая разнастайнымі дзівоснымі рэчамі... Але больш дзівосным было тое, што кожны раз калі дзяўчынка падыходзіла да якойсь паліцы, каб лепш разглядзець што на ёй, палічка пусцела, хаця астатнія ламіліся ад разнастайных цікавасцяў.

- Рэчы нібы збягаюць ад мяне,- сказала Аліса, пакрыўджаным голасам, пасля таго, як доўга заглядалася на штось цікавае, кшталту лялькі ці прыладаў дзеля вышыванкі, а калі набліжалася, рэч апынялася вышэй.- Гэтак няветліва...- А потым, падумаўшы, дадала,- Буду лезці за ёй да самай верхняй паліцы. Не збяжыць жа яна праз столь!

Але і на гэты раз у дзяўчынцы анічога не атрымалася. Рэч спакойна прайшла праз столь, нібы гэтак і трэба.