Выбрать главу

- Нікога!- адказаў той.

- Выдатна,- заўважыў валадар,- гэтая юная ледзі, таксама яго бачыла. Так. Атрымліваецца, што Ніхто рухаеца, хучшэй за цябе.

- Раблю ўсё, што магу,- пакрыўдзіўся Лістанош.- Упэўнены, што ён не так ўжо мяне і абыйшоў!

- Натуральна,- заўважыў Кароль,- у адваротным выпадку ён быў бы тут раней за цябе. Але я бачу, твае дыханне ўжо палепшылася і ты зможаш распавясці, што робіцца ў горадзе.

- Я лепш прашапачу,- адказаў Зайча, паднёс да вуснаў свае далоні, складзеныя на манер трубы, і нахіліўся да каралеўскага вуха. Як жа шкадавала ў гэты момант Аліса, бо ёй таксама хацелася пачуць апошнія навіны! Але замест шэпту, з вуснаў Лістаноша пачуўся дзікі крык.- Яны распачалі наноў!

- Ты лічыш гэта шэптам?- напалохана падскочыў Кароль.- Калі ты хаця б яшчэ раз так зробіш, я накажу запхнуць цябе ў кавалак масла! У маёй галаве ажно землятрус пачаўся!

- Напэўна, усё ж такі гэта быў не надта моцны землятрус,- падумала Аліса, а ўголас спытала.- А хто і што наноў распачаў?

- Зразумела ж, Леў і Аднарог,- адказаў валадар.

- Бойку за карону?

- Вядома,- прамовіў Кароль,- і ўвесь жарт у тым, што карона ж мая! Пабеглі паглядзім!- І яны шпарка панесліся па дарозе ў горад, а ў дзяўчынцынай галаве пад час бегу самі сабой загучалі словы старой песні:

“Леў за карону неяк меў змаганне з Аднарогам;

Леў біў яго, цягаў яго па гарадскіх дарогах.

Ім чорны хлеб, ім белы хлеб, ім слодычы давалі,

А потым пад барабанаў гром, прэч з гораду пагналі.”

- А той хто... пераможа... атрымае карону... так?- паспрабавала спытаць Аліса, бо з хуткага бегу яе голас скакаў.

- Зразумела ж не, мая любая,- адказаў Кароль,- Дурная ідэя!

- Калі ласка... злітуйцеся,- нарэшце уз’енчыла дзяўчынка,- ці ж не маглі б... мы спыніцца... на хвілінку... я ўжо не... магу дыхаць!

- І ты яшчэ кажаш аб літасці?- заўважыў валадар. - Ёй жа будзе балюча, да таго ж у мяне не хопіць сілы яе схапіць. Ці ведаеш, як хутка бегае Хвілінка? Бандэрцапа схапіць і тое прасцей!

Далей дзяўчынка ўжо не магла анічога сказаць, таму астатні шлях яны беглі моўчкі. Урэшце, яны ўбачылі вялізны натоўп, які стаяў колам, а ў сярэдзіне біліся Леў з Аднарогам. Яны паднялі настолькі вялікую сцяну пылу, што Аліса першы час не магла зразумець хто з іх хто. Але зблізу яна пазнала Аднарога па вялікім рогу на лбе.

Яны занялі месцы ля Капялюшы, другога Каралеўскага Лістаноша, які назіраў за змаганнем, трымаючы кубак гарбаты ў адной руце і бутэрброд у другой.

- Ён толькі што выйшаў з-за кратаў, таму зараз дапівае гарбату, якую пачаў піць яшчэ перад арыштам,- шэптам падлумачыў дзяўчынцы Зайча,- а ў турме ён еў толькі вустрычныя ракушкі... таму моцна згаладаўся. Як маешся, маё ты дзіця?- спытаўся ён, абдымаючы Капялюшу за шыю.

Капялюша азірнуўся, кіўнуў і працягнуў чаяванне.

- Як ты адчуваў сябе за кратамі, маё дзіця?- зноўку спытаўся Зайча.

Капялюша азірнуўся другі раз і па яго шчаках пралілася сляза-другая, але ён працягваў маўчанне.

- Чаму ты маўчыш?!- ускрыкнуў Зайча. Але яго сябра працягваў жаваць свой бутэрброд, запіваючы яго гарбатаю.

- Кажы ўжо што-небудзь!- ускрыкнуў Кароль.- Як ідзе змаганне?

Капялюша моцна напрогся... і праглынуў астатнюю частку бутэрброду.

- У іх ўсё балазе!- задаўленым голасам вымавіў ён,- кожны падаў, недзе восемдзесят сем разоў.

- Напэўна, хутка ім павінны прынесці хлебу?- рызыкнула спытацца Аліса.

- Яго ўжо прынеслі,- адказаў Капялюша,- я вось крыху сабе узяў.

Тут бойка на нейкі час перарвалася, і Леў з Аднарогам прыселі, каб аддыхацца, а Кароль аб’явіў дзесяціхвілінны перапынак на пасілак. Зайча з Капялюшам адразу ж прыняліся за працу, яны падносілі змагарам груба збітыя скрынкі з чорным і белым хлебам. Аліса паспрабавала кавалачак, але хлеб быў зачэрствы.

- Лічу, што на сёння ім ўжо до,- сказаў Кароль Капялюшы,- бяжы і загадай, каб рыхтавалі барабаны!

Капялюша паскочыў кудысь, як той конік. Хвіліну-другую дзяўчынка ціхінька назірала за ім, але раптоўна парушыла маўчанне:

- Глядзіце! Глядзіце!- шпарка закрычала яна.- Вунь бяжыць Белая Каралева! Там ў лесе... Як жа ж гэтыя каралевы любяць бегаць?!

- Напэўна ёй хтосьці пагражае,- не азіраючыся прамовіў Кароль.- У лесе жыве шмат разнастайных пачвар.

- Але ж вы не збіраецеся ёй дапамагчы?- спыталася Аліса, моцна здзіўленая яго спакойнаму тону.

- У гэты няма патрэбы!- адказаў той.- Ці ты ведаеш наколькі хутка яна бегае. Бандэрцап ў параўнанні з ёй - ціхаход! Але запішу аб тым, што яе бачыў у сваім блакноце, калі цябе гэта супакоіць... Яна найлепшае ў Свеце стварэнне,- лагодна прамовіў ён сам сабе, раскрываючы свой блакнот.- “Стварэнне” пішацца праз адну, ці дзве “н”?