Выбрать главу
* * *
У прыцемкаў настрой паволі чах. Свой плач згубіла за лугамі каня. Бянтэжылася першае спатканне Ў гародаў местачковых на вачах. У стрыманым алешніку ў карчах Ныў салавей, што позніцца змярканне. Туман падняўся ў даўняе блуканне. I смела чырванеў юначы страх.
Не ведалі, куды ім дзецца, рукі. I вусны сіверылі, як ралля. I сэрца прыглушыць не ўмела грукі. А ўсё здавалася, што цемры мала. Халоднае між голага галля На ростанях расстанне сумавала.
* * *
Сарачыны — моўчкі сррак дзён Над аселішчам душа блукала, I гукала родных, і шукала, Ці застаўся дзе ад працы плён. Каня гэтак ліху наўздагон Над гняздом прастуджанымканала. Гэта ўсё на небе дасканала, На зямлі адметны толькі скон.
Сорак птушак з выраю вясною Будзе прылятаць на Саракі. I душа з крылатай гаманою, Можа, вернецца на пагасціны. А пакуль што болей не з рукі Поўніць жалем даўнія мясціны.
* * *
І ад сябе паціху адстаю, Памалу смешным сам сабе раблюся. Ды ад скаромнай подумкі ў спакусе Яшчэ, як дол настылы, адтаю. Мне маладую не дагнаць рую. З самым сабой сагнацца не бяруся, І з зайздрасцю пулятай не ў хаўрусе Таймую неразборлівасць сваю.
Я адстаю, як адстае гадзіннік. Мне цяжка быць самым сабой, былым. Мой новы страх дрыжыць, як той асіннік. Жарсць сватае маю світанак шэры. Я ўжо цяпер, як беспрытульны дым, Перад якім пазачынялі дзверы.
* * *
Мне сумна, як самотнаму ваўку. Распальваю камін. З агнём жартую. I незабытна ўепамінаю тую, Што не збылася на маім Еяку. Дзівосы толькі сняцца дзіваку. Ён носіць торбу выгады пустую. I сам сябе ратунак не ўратуе. I трэба роўна йсці ў труну цвіку.
Падміргвае, як змоўца, таямніча Агонь, пакліканы з былых вякоў. I кліча й кліча слічнае аблічча З тых дзён, што ўжо не вернуцца ніколі. У смутка не бывае двайнікоў. Самотніку не вырвацца з няволі.
* * *
Палае жарсцю стрыманы агмень. Маўчыць лянота, ўцёкшы ад знямогі. У шыбу б’ецца маладзік двухрогі – Ён хоча свой сагрэць халодны цень. Вітае цемру першую пламень. Яна прысела ля агню з дарогі. Ахвотна абабіўшы ўсе парогі, Субожыўся і замаўкае дзень.
Спачыць каля бацькоўскага агменю Душа аднойчы хоча як нідзе, Удзячная свячэнню й прызначэнню. І хата – маладая маладзіца – За пазухай агмень схаваўшы, йдзе За небасхіл спакою пакланіцца.
* * *
А тут набытае пакінем тут. Там давядзецца ўсё пачаць нанова. А ці спатрэбіцца там нават слова, Каб абжываць незразумелы кут. Глухога бытавання марны хлуд Рос палынова, сціснуў валунова. А там, відаць, няўлоўная выснова Цяжэй гнясціме воблакам пакут.
Таму туды раней за нас матулі Ідуць, каб зноў вучыць сваіх малых, Каб там на іх нядобра не зірнулі. Мы там прыдбаем звычкі незямныя, Набудзем іншы зрок ды іншы слых, Сябе забудзем, а душа заные.
* * *
Бацькоўскі стол у хаце гаспадар. Сям’ю гуртуе ды гасцей частуе. І, наліваючы сыту густую, Салодзіць хмель, як шчодры вінадар. Свой у святкоў і ў будняў каляндар. І стол спагадай гонар іх ратуе. Калі няўедна голад залютуе, Аплаткай поўня ляжа на алтар.
Алтар стала, настольнікам засланы, У хаце, як у стомленай царкве, Прыручаны набожна да пашаны. Сядзіць тут, галаву падпёршы, доля. І столь, як неба, над сталом плыве, Пакуль галосіць і пяе застолле.
* * *
Зазелянелі даўнія лугі. Конь засмяяўся смехам непадкутым. Шлях развінуўся разарваным путам. І араллёй паснедалі плугі. Рака свае пазнала берагі. Дуб ацалелы высіцца магутам. Нядоўга йскрынцы рахавацца з трутам. Марнее даль ад смагі і смугі.