Выбрать главу

Сямёнаў. В университете и стали врагом самодержавия и крепостничества, так сказать, в знак благодарности монарху за науку уму-разуму?

Каліноўскі. «Умом-разумом» і ўсімі фібрамі душы я ўзненавідзеў прыгон, самадзяржаўе і яго акупацыю маёй бацькаўшчыны яшчэ ў Свіслацкай гімназіі. А ва ўніверсітэце стаў перакананым прыхільнікам і прапагандыстам рэвалюцыйна-дэмакратычных ідэяў.

Шалгуноў. Место жительства после Петербурга?

Каліноўскі. Зрабіўшы некалькі няўдалых спробаў уладкавацца на працу ў Пецярбургу, у 1861 годзе вярнуўся ў Вільню, але і тут, а затым і ў Гародні мне было адмоўлена ў працы, хоць без справы, склаўшы рукі, я не сядзеў і стварыў даволі моцную і ўплывовую рэвалюцыйную арганізацыю.

Шалгуноў. Почему опять очутились в Вильно?

Каліноўскі. З канспіратыўных меркаванняў — даведаўся пра распараджэнні начальства гарадзенскага аб маім арыштаванні.

Шалгуноў. Перечислите в хронологической последовательности ваши революционные должности!

Каліноўскі. У 1856-60 гады — кіраўнік левага рэвалюцыйнага крыла зямляцтва студэнтаў універсітэта — выхадцаў з Беларусі, Літвы і Польшчы. З вясны 61-га года, як я ўжо сказаў, — стваральнік і кіраўнік рэвалюцыйнай арганізацыі ў Гародні. З лета 62-га — член «Камітэта руху» ў Вільні, рэдактар, аўтар і выдавец «Мужыцкай праўды». З восені — старшыня паўстанцкага Літоўскага правінцыйнага камітэта. У сакавіку 63-га — рэвалюцыйны камісар Гарадзенскага ваяводства; у маі — паўстанцкі цывільны начальнік Гарадзенскага ваяводства; з чэрвеня — член паўстанцкага Аддзела Літвы і кіраўнік аддзялення ўнутраных справаў; у ліпені ўзначаліў «чырвоны жонд» — гэта па-нашаму паўстанцкі Нацыянальны ўрад Літвы і Беларусі.

Шалгуноў. То есть сконцентрировали в своих руках всю полноту революционной власти в мятежном крае?

Каліноўскі. Вядома… У паўстаўшым краі.

Гогель. Некоторые, ваше благородие, с этого времени и, разумеется, до арестования называли его диктатором и даже королём Литвы и Беларуси.

Каліноўскі. Я таксама пра гэта чуў…

Сямёнаў. Какие из важнейших приказов, призывов, циркуляров, постановлений, инструкций для мятежников и их бандформирований написаны вами лично?

Каліноўскі. Усе найбольш важныя дакументы, звязаныя з народным паўстаннем у літоўска-беларускім краі і дзейнасцю на яго тэрыторыі паўстанцкіх атрадаў і іх кіраўнікоў напісаныя мною або пры маім удзеле ці па маёй ініцыятыве.

Сямёнаў. Перечислите главные из важнейших.

Каліноўскі. Думаю, што гэта інструкцыя Літоўскага правінцыяльнага камітэта для павятовых і акруговых начальнікаў; інструкцыя для ваенных паўстанцкіх начальнікаў; цыркуляр супраць дэзынфарматараў; дадатковая і падрабязная інструкцыя для павятовых камісараў; загад да народу зямлі Літоўскай і Беларускай і, вядома ж, адозва з заклікам да народу ўзнімацца на рашучую барацьбу.

Гогель. Авторство воззвания к усилению революционного террора тоже принадлежит вам?

Каліноўскі. Як і загад гарадзенскага камісара.

Гогель. А постановление Революционного трибунала о смертной казни предводителя дворянства Виленщины господина Домейко посредством использования убийц-кинжалыциков?..

Шалгуноў. К этому эпизоду мы обратимся особо.

Гогель. Слушаюсь!

Шалгуноў. А теперь о знакомствах по приезде из Гродно в Вильно…

Каліноўскі. У Вільні сустрэўся са знаёмым па ўніверсітэце інжынерам шляхоў зносінаў, кіраўніком партыі «чырвоных» Уладзіславам Малахоўскім, праз яго выйшаў на служачага чыгункі Нестара Дзюлёрана, які забяспечыў мяне дакументамі на імя Макарэвіча. Праз апошняга пазнаёміўся з Ануфрыем Духінскім, і калі ён быў прызначаны паўстанцкім ваяводаю ў Гарадзенскую губерню, то ўслед за ім па загаду Дзюлёрана з пашпартам на імя Чарноцкага я выехаў у Беласток для збору і дастаўкі Дзюлёрану звестак аб стане паўстанцкіх атрадаў.

Шалгуноў. Назовите сообщников по этой поездке и предводителей бандитских шаек Гродненщины.

Каліноўскі. Хаўруснікаў не меў, кіраўнікоў паўстанцкіх атрадаў не памятаю. Амаль тры гады прайшло, і кожны з сотняў меў не прозвішча, а псеўданім ці нават мянушку. Хіба ўсіх успомніш?

Шалгуноў. Дальше…

Каліноўскі. З Беластока і Гарадзеншчыны зноў быў адкліканы ў Вільню Дзюлёранам, у якім па прыездзе ўбачыў галоўнага рухавіка паўстання ў нашым літоўска-беларускім краі ў званні камісара Варшаўскага цэнтральнага нацыянальнага камітэта і Нацыянальнага ўрада ў Літве і на Беларусі.