Выбрать главу

— Канечне, па ўсіх чатырох,— адказвае дзядзька старой, якое ён не бачыць 1, хутчэй за ўсё, ніколі не бачыў.— Што ж гэта былі б за сваякі, каб выпускалі сухога? А цяпер во мне думай: у Пагулянцы сысці, не сысці? Тут у мяне таксама Сяргей, швагер, сястру маю стрыечную трымае, Ганну. Я-то ў ix заўтра буду. Дзела ў мяне тут будзе такое, што пра яго не кожнаму... Заўтра мне можна будзе панрасіць. А то магу яшчэ й сёння...

— От, ужо сеў, дык i едзь. І так назапрашаўся.

— Канечне, я гэта магу. Я п'ю — хай будзе добра ў нашым баку! Паліцічаскі граматны i маральна настойчывы. А паглядзела б ты, дарагая, калі я быў малады...

— Малады — без барады. Такі ўжо ты сёння стары.

Памаўчалі. Але не маўчыцца.

— Дык што ж тут мне, скажыце, людзі добрыя, рабіць? Сыду-такі. Для прывету.

Прыпынак.

Аўтобус спыніўся, дзверы адчыніліся, i дзядзька рынуўся туды, як быццам насустрач яму ціснуліся новыя пасажыры, якіх тут зусім не было. Ён нават закруціўся, як у віражы, угрунтаваўся на нагах, пастаяў хвіліну i — зноў у аўтобус.

— O, i месца яшчэ не занятае! — усцешыўся, хоць i не было каму яго заняць.— Заўтра зайду,— ці то паведаміў усім, ці то паўтарыў гэта ўголас самому сабе.

Аўтобус ужо ішоў па вёсцы, у ім было паранейшаму ціха. Толькі што гул матора ды сякое-такое парыпванне на няроўнай дарозе.

— Пэўна ж,— сказала старая,— заўтра ўжо, заадно. А то зайшоў бы ты i зноў, глядзі, дабавіў бы.

— У першую вочарадзь! — з вясёлай шчырасцю згадзіўся дзядзька.

— І ўжо д ад ому сёння не вярнуўся б.

— Ага! Тут ужо ў нас было б раскінулася мора шырока!..

— А так дадому прыедзеш, як чалавек.

— Правільна! Згодзен! Іду ў бабскае распараджэнне.

Не вельмі доўга пачакаўшы, у лесе дзядзька рынуўся да шафера i паляпаў яго па плячы. Наш свойскі аўтобус, які спыняўся, можна сказаць, каля кожнай хаты ды каля кожнага куста, спыніўся i тут. Дзядзька падаў шаферу далонь i ў далонь, а да ўсіх нас звярнуўся ўжо з падножкі адчыненых дзвярэй.

— Хай будзе добра ў нашым баку! Бывайце, людзі добрыя, здаровы!

І мы адказалі:

— Усяго вам найлепшага!

Трошкі пазней я падумаў з палёгкай: "Добра такі ўсміхнуцца ў горкую хвіліну!.."

А дзядзьку недзе там, у просецы, напэўна ж, цеснавата.

1974

ПОЛЫМЯ

Над рэчкай на лясной паляне — вогнішча. Рыбацкае, у летнім прыцемку.

Хлопчык, які не хоча спаць, сваёю радасцю напамінае мне маю былую чысціню дзіцячага захаплення агнём — такім раскошным відовішчам, такою таямнічай з'явай.

Туды, у тыя даўнія адчуванні, мне ўжо цяпер свабодна не прайсці: свабодзе перашкаджае нядаўні ўспамін.

...Дзяўчына выкручвае з калодзежа ваду. Калодзеж прытаіўся пад буйным вішняком. Ад белых пялёсткаў вясною i пажаўцелага лісту ўвосень ваду ў сцюдзёным прадонні ахоўвае круглая драўляная будачка з дзверцамі. Дзяўчына круціць спраўную корбу лёгка. Толькі ледзь-ледзь, рытмічна падрыгваюць пад квяцістай кофтачкай яе пяшчотныя плечы i грудзі ды прынапружваецца поўная, высока загарэлая рука. Дзяўчына маладзенькая, румяная i незвычайна, "не па-сучаснаму" сарамлівая.

— Тата i мама ў хаце.

І больш ні слова. Што ж, нам толькі бацька яе i трэба.

Немалады мужчына расказвае.

Звычайнае: кал i прыйшлі яны — ён не мог не пайсці. Яны — гэта фашисты, а ён — савецкі партызан. Па-салдацку, не на жыццё, а на смерць. A ў ix было многа зусім не салдацкай подласці. Яны спалілі яго дом, а жонку i дзяцей нават не ў хаце спалілі, a ў хлеўчуку.

— Меншы, дванаццаць гадоў, быў тады з камандзірскім рэменем,— расказвае бацька.— І рэмень той не дагарэў. Так ён, мой хлопец, i ляжаў... з гэтым сваім гулянием у руцэ... A ў большага, на два гады старэйшага, у роце было поўна саломы. Душыўся ад агню, ад дыму... Я яе павыцягваў...

Бацька змаўкае, відаць, успомніўшы, што i ў чатырнаццаць гадоў — чалавек яшчэ ўсё дзіця. _

— Ён не хацеў крычаць.

Гэта ўжо сказана як пра дарослага...

Мы заціхаем у горкім маўчанні.

На сцяне — партрэт жанчыны, былое жонкі гаспадара. Я пазнаю гэта па тым, што яна не адна на партрэце, а побач з ім, гаспадаром, у свой час маладым.

Пад гэтым парным партрэтам, на канапе сядзіць мажная, мілавідная жанчына, вельмі прыкметна маладзейшая за гаспадара. I не пытаючыся, можна здагадацца, што гэта яна нарадзіла яму дужую, сарамлівую дачку-красуню.

Іншых партрэтаў на сцяне няма. Хлопцы былі малыя, да Слуцка далекавата... А можа, проста згарэлі ix фота, не захаваліся, як маміна i татава, у сваякоў.

Мужчына доўга маўчыць. Па той, па тых. А гэтая, другая жонка, можа думаць... Не, гэта не яна — я за яе падумаў, што рэўнасці тут — няма. Ёсць толькі боль сястры i маці. I разуменне, хоць i нялёгкае яно, што тое i тых не заступіш сабой i дачкой, якая яна ні харошая...