Выбрать главу

Не пасмяяліся. I чытаць яго прозу мне яшчэ ўсё, хочаш не хочаш, перашкаджае парыпванне тое скуранкі.

1983

СІЛУЭТНА

Дружнай кампаніяй, на дзвюх машынах едзем па летняй Літве. ГІрывал над Нёманам. Ён тут шырэйшы, чым у нас, нават пад Гроднам,— разлёгся воддаль, ніжэй ад шашы, паблісквае, нібы зусім не быстры, не плыве.

На самым беразе — адзінокая хата, можна падумаць, што рыбакова. На фоне вадзяной прасторы яна сілуэціцца вельмі выразна. Потым з той хаты выйшлі трое: гаспадар, гаспадыня i госць — пасля пачастунку. Здагадацца пра гэта няцяжка, бо развітваюцца яны з абдымкамі — i раз, i два, i яшчэ раз. Адно гаворкі амаль зусім не чутно. Нарэшце гаспадар з гаспадыняй вяртаюцца ў хату, а госць — сілуэтам на самым урэзе зялёнага берага — ідзе ў свой бок. Ды раптам чалавек гэты спыняецца, стаіць i думае: "А чаго я, уласна кажучы, узяў ды пайшоў? Можна ж у добрых людзей i яшчэ пасядзець!.." Пра гэта мы таксама толькі здагадваемся. А чалавек вяртаецца ў хату.

І тут неўзабаве адбываецца рэзка нечаканае. З хаты на госці, можна сказаць, выязджае, ды не. памалу, сама гаспадыня. Сілуэтна-нямая карціна агучваецца. Што крычаць — не разбярэшся, проста чуцён, на братняй мове, бабскі высока абураны крык са значна ніжэйшым мужчынскім уторам...

Выгнала, адагнала, вярнулася ў хату. Магчыма, i замкнулася, усё далейшае выгаворваючы Свайму.

A нядаўні сардэчны госць, так зганьбаваны ў другім акце надрэчнай ідыліі, стаіць на фоне ўсё той жа сонечнай вады i ўжо не толькі понасу Богу, але i нам, праезджым, выказвае сваё абурэнне. Што гэта іменна так, а не інакш, мы мяркуем па тым, што ён павернуты тварам да нас, але раз-поразу i руку ўздымае то ў неба, то да нас, нібы з арэны ў найвышэйшыя рады трыбунаў. Крычыць ён прыблізна такое: "Што ж ты, дурная баба, ганьбіш мяне? Вунь жа сюды глядзяць курортнікі!.." Слова "курортнікай" мы, як-ніяк, разумеем. Датаго ж яшчэ чалавек, яўна з разлікам на немясцовых, раптам свой маналог падмацоўвае агульнасаюзным, асабліва выразна спелым сярод незразумелых слоў выслоўем.

Не першы раз за дзевятнаццаць год успомнілася гэта зноў. Нават i з загаловачкам, прытчава-павучальным, як для кароткага тэлеспектакля:

Усяму свая мера.

1983

МОЖА, І БЛІСНЕ?

Бацька вельмі хацеў, каб дачка вывучылася хоць на фельчарку, калі ўжо на доктарку не ўдалося, а яна паслухалася старшыні, стала на ферме цялятніцай. І нічога — працуе, замуж выйшла за добрага хлопца, жывуць — "няма чаго грашыць". Бацька, можна сказаць, зусім ужо не злуецца. Нават аднойчы, калі той старшыня спыніўся перад яго дваром, пачаў запрашаць:

— Асмяялі вы мяне тады, Данілавіч, дык ужо i гонар зрабіце — выпіце ў маёй хаце.

І той, хоць не вельмі, як тут гавораць, "лятонцы да чаркі", зайшоў.

Другая дзеўка ўцякла адгэтуль у іншы раён. Там выйшла замуж i неўзабаве папрасілася назад у свой калгас.

Старшыня сядзіць за сталом, яна на крэсле перад ім, брыгадзір i я — на канапе, збоку. Ен, гаспадар, спакойны i ветлівы, i па натуры такой, i па свядомасці, ці, можа, трохі i перада мною, "карэспандэнтам". A маладзічка ніштаватая, бойкая, зубы, калі засмяецца, беленька роўныя, усе свае.

— Шукаць чагосьці ездзіла,— усміхаецца старшыня.— Уцякла.

— Чаго шукала, Данілавіч, тое знайшла. I вам жа я трактарыста прывезла!..

Калі яна задаволена выйшла, ён сказаў:

— Вясёлая. І трохі злосная, заядлая. Па маме. Ды злосць i ў рабоце патрэбна. Ну, a ў цябе, Напорка, што?

Гэта — да брыгадзіра.

— Трэба нам, Данілавіч,— загуў той у адказ,— пагаварыць з Маханьком. Можа, у яго, туняяда, совесць якая заблішчыць!

Старшыня, зноў з усмешкай:

— А што ты думаеш, можа, i блісне? Хай зой дзе.

1983

АДКРЫТКА

Ул. Караткевічу

Маладзейшаму вераб'ю вельмі блага. Ён цяпер далека. У ціхай глыбінцы, пад роднай апекай, што чалавеку вельмі патрэбна ў жалобе i дэпрэсіі.

І вось якраз цяпер мне хочацца нагадаць яму адно наша агульнае, што было ўжо, як i шмат чаго, даўно або вельмі даўно, што не-не ды зноў усплывае ў памяці нейкай палёгкай.

Нічога асаблівага, толькі нібыта светлы сігнал, які, зноў атрымаўшы яго, можна перадаць другому нават не ў пісьме, a ў адкрытай паштовачцы. Вось так: