— Я тут, таварышэ, яшчэ такрок вам свае сціхе прысылала. Цэлую цятрадзь. А вы ўсё не пячатываеце. Я маю вазможнасць i ў Мінску ix памясціць, але ўжо думаю: пусць лепей у родных мястах.
Сакратар, пажылы гірацаўнік нізавой журналістыкі, спакойна растлумачыў аўтарцы, што сшытак яе, помніцца, у рэдактара ў стале, а сам рэдактар цяпер у абласной бальніцы, у стол да яго не палезеш. Тыдні праз тры, ён піша, павінен вярнуцца. Заходзьце, тады пытанне i выяснім.
Па тлумачэнні гэтым няцяжка было здагадацца, што там, у сшытку, за "сціхе"...
А мне яшчэ i верасень сорак чацвёртага прыпомніўся, праца ў раёнцы i таксама сшытак з вершамі.
Прывёз яго — скажам па партызанскай памяці так, як у лясных газетах пісалася,— Хведар С., які з камісара атрада стаў літработнікам. Не здаўшы пакуль што ні Сіўкі з сядлом, ні пісталета, ён выязджаў у раён з якім-небудзь заданнем i вяртаўся, дай Бог, дзён праз трычатыры. Дзяўчына была ў далекаватай вёсцы, жаніцца збіраўся. І вось аднойчы ён, у апраўданне даўжэйшай адсутнасці, прывёз "лэбскі, таварышы, матэрыял" — тоўсты сшытак таксама жаночых, мясцовых "сціхоў", як аказалася: такіх, што хочаш плач, а хочаш смейся... Паэтэса па ix пры мне не прыходзіла, а потым я адтуль з'ехаў.
Цяпер бойкай бабулі проста так сабе з рэдакцыі не захацелася — яна прапанавала нам паслухаць новае, удагон таму сшытку, што ў рэдактарскай шуфлядзе. Не прысела, хоць запрашалі, а, стоячы еярод кабінета, урачыста, з усмешкай упэўненасці затараторыла на сваёй аграрна-урбаністычнай двухмоўнасці. Яшчэ раз пра перамогу гістарычнай справядлівасці, пра новае ў жыцці Заходняй Беларусі. Такое ўсё, чаго не паўторыш у яго пацешнай бездапаможнасці.
Ca сшытка, прывезенага нашым Хведарам С., вось ужо сорак другі год сядзяць у маёй памяці два радкі, якімі пачынаўся паныла-нецікавы, сяк-так зрыфмаваны, карава-непісьменны жыццяпіс вясковай пярэстаркі з пэўнымі гарадскімі прэтэнзіямі:
А тут мне бліснулі, каб зноў засесці ў памяці, іншыя два радкі, куды больш сучасныя:
У газетах, часопісах, кнігах — нярэдка бывав — па цэлых нізках ды цыклах колькі папоўзаеш, па куп'і рыфмаў, нерыфмаванымі барознамі, нудна шукаючы "ля поэзі". І хоць бы што засела ў памяці, ужо не кажучы — у душы. Роўненька, гладзенька, трохі стракаценька, шурпаценька — i не больш.
А тут жа хоць двойчы па два радкі, а помняцца!
1986
ГРУБАВАТА
Можа, i грубавата. Нават i груба. Яшчэ ад вясковых маіх малалецтва i маладосці. Але ж i смешным бачыцца мне, напрыклад, такое:
Як стары калгасны конюх правучыў маладых рамантыкаў, што вечарамі, вясной, выкрадалі з-пад носа ў яго стомленых коней, каб — хлопцы з дзяўчатамі, старшакласнікі — пагойсаць па лузе ды па далёкіх дарогах галопам i рыссю, а потым коней тых пакінуць недзе ў полі, заганяўшы ледзь не да апошняга... Дзед папрасіў сваяка i суседа, мужчын яшчэ маладых, тыя прыйшлі з пугамі, затаіліся ў канюшні, дачакаліся той разумненькай пустальгі, што на бацькоўскім хлебе скуры на пупе не чуюць, i добра такі, на месцы i ўдагон, адсцябалі i панічоў, i паненак!..
Або такое, з горада ўжо, з жыцця дарослай, творчай інтэлігенцыі:
Адзін няздзейснены геній, проста пасрэдны артыст, што прывалокся аднекуль у нашу сталіцу, Дэман не першай свежасці яшчэ раз закахаўся ў маладзейшую, свяжэйшую, захопленую ім,— тут ужо шчыра, на ўсю душу,— настаўніцу з рабочай сям'і. Спачатку так сабе, ніштавата жылі, а потым злосць за свае маральныя i матэрыяльныя непаладкі пачаў зганяць на ёй, б'ючы маладзічку самым хамскім, садысцкім чынам, І пад чаркай, i так. Яна маўчала са сваім каханнем, плакала, а потым i не вытрымала, расказала сваім. Бацькі ўжо не было. Ды тут i не бацька нямоглы быў патрэбен. Прыйшоў старэйшы брат, пагаварыў з такім шваграм па-мужчынску, а сястру забраў дахаты. Швагра я потым з прыемнасцю бачыў на вуліцы — з "отрешённо" настаўленым каўняром, яшчэ ўсё са скепсісам на банальна прыгожым, таленавіта спітым i адхвастаным мурле.
І такое напаследак:
Сённяшні паважаны бухгалтар саўгаса, зямляк. Зірнеш i не паверыцца, што іменна так i не інакш было, калі яго паводзіны ў школе абмяркоўваліся на адкрытым камсамольскім сходзе, куды быў запрошаны i бацька вінаватага. Ціхманы, працавіты чалавек, які так рад быў, што i яго бядняцкі сын выходзіць памаленьку ў людзі. Hi работы ў цябе, ні к лопату табе другога, толькі ты вучыся. А тут... Слухаў ён, слухаў тую споведзь, чырванеў, галаву апусціўшы, а потым дзягу сырамятную з паясніцы вышмаргнуў, выйшаў наперад, дзе той сынок стаяў ды нават i ўсміхаўся, i пачаў. Толькі i духу хапіла, лупцуючы, што на абрыўкі слоў: "Я табе накуру!.. Нап'ю!.. Налаюся!.. Двойкі табе!.. Двойкі!.. Ухаджор!.." Тады ўжо бацька павярнуўся да ўсіх сабраных — вучняў, настаўнікаў, бацькоў — сказаў: "Таварышы, ізвініця, не вытрымаў!.." — i сеў на сваё месца.