Выбрать главу

— Жонка, таварышы, будзе рада! Яна ў мяне...

Ён адлучыўся, пазваніў дахаты, i мы нарэшце пайшлі.

На званок адчыніла жонка. А перад ёю, фігуркай з коскамі, маме ледзь не да пояса,— дачка. Яна i прывітала нас, сказаўшы бацьку: Табе мала было там з імі піць, ты ix яшчэ дадому прывалок?..

На ісціну, пачутую ад мамы, калі тата званіў ёй, паўтораную "устами младенца", збянтэжаная гаспадыня адказала крыкам i плескачом па кароткай спаднічцы. Нас пачала запрашаць, прасіць прабачэгшя: "Малое — дурное..."

A свежаніна ўжо сквірчэла i духмяніла на электраплітцы.

Садзіцца да стала, аніяк не патрэбнага нам, нрыйшлося без гаспадара. Яго спачатку штосьці не было, а тады праз прачыненыя дзверы суседняга пакоя я заўважыў, як ён, ужо ў бялізне, мудра кульнуўся ў пасцель. А нам прыйшлося прысесці, дзеля церпка-ветлівага гірыліку. А гаспадыня, якая перш за ўсё адправіла свайго "папугайчыка" туды, дзе бацька, трэба было частаваць, забаўляць незнаемых, познавячэрніх, усё-такі нецвярозых...

На цягнік я, вядома, спазніўся. Начавалі з Міколам у яго халасцяцкім пакойчыку, "на смірна" пад адною коўдрай.

І вось ужо хутка сорак гадоў, як мы не-не ды ўспомнім той пачастунак. Сяды-тады, бо i сустракаемся не вельмі часта. Але яшчэ ўсё з усмешкамі ўспамінаем.

* * *

Ранняя раніца ў маляўнічым надвозерным гарадку Картузы на польскім Узбярэжжы. Жнівень семдзесят пятага. Выйшаўшы з доміка, дзе начавалі, мы селі ў машыну, каб ехаць у іншы катэдж, на снеданне, а потым ў недалёк! Гданьск.

Спалася мала, усталася раней звычайнага, ва ўсіх невыразны настрой.

Гаспадар нашага слаўнага падарожжа, ад Закапанага — сюды, Мацей Канановіч, гюльскі пісьменнік i сябар нашай літаратуры, а перш за ўсё шчыры, сумленны таварыш, пытаецца ў мяне, як спалася. Мне трэба адказаць, што от, нішто сабе, аднак я гавару яму, што дрэнна.

— Што ж так? — пытаецца ён.

— Ат, ведаеш, i звечара не мог заснуць, i ноччу прачнуўся, i ўранні, a ў думках адно ды адно...

— А што з табой? — перапытвае ён, ужо заклапочана.

— Дарагі мой, я думаў i думаю, не магу здагадацца... Адно, толькі адно на душы...— Тут ужо трэба па-польску: — Ты мне поважаш чы не?

У нашай ціхай ды хуткай машыне — смех. Як быццам мы толькі цяпер прачнуліся. Смяецца Мацей, благі, кашлівы ад курэння; цішэй смяецца яго чарнявая спакойная Крысціна; смяецца мой сын-студэнт, а таксама i пан Антош, гжэчна маўклівы "кероўца". Бо гэта ж i разрадка, бо яно ж i міжнароднае — такое пытанне за трэцяй ці чацвёртай чаркай: "Т-ты м-мя-не п-паважаеш?"

У нас да такой пяшчотнасці не даходзіла. Але ў дарозе часамі бывала — па кілішачку "под следзіка". Скажам, у вясковай гуральскай карчме ці ў рыбацкім пасёлку на гэльскай касе. Не п'янка, а перакуска ў дарозе.

Мацей i ў гэтым быў абаяльна сціплы.

1989

НАСУСТРАЧ

Іду на папрок: "Во дапісаўся — пра кожную дробязь!.." У апраўданне сабе можна згадаць i чэхаўскую попельніцу, i яшчэ што-небудзь, аднак лепш не апраўдвацца, a пайсці насустрач настойліьасці пачуцця.

На лысіне валасы больш не вырастуць. А на двары пакінутай сядзібы — хоць двор той, нібы самы надзейны ток, быў, здавалася, назаўсёды ўбіты, утрамбаваны шматгадовай, штодзённай безліччу ног i капытоў,— на панадворку тым за некалькі гадоў апусцення паднялася густая трава. Адзін з цудаў сучаснасці!..

Праўда, зямля тут вельмі добрая. Вунь крапіва паміж хатай i свірнам дык тая загула да самага падстрэшша, густа, духмяна ў сваёй пагрозлівай пякучасці. А на шчодрых калісьці градах зялёная дзікасць ажно ўшчацінілася знізу ў лістоту яблыняў, абвіслую пад цяжарам бяздогледных белых наліваў, штрыфлінгаў, антонавак...

Адтуль, ад таго суму, вельмі выразнага ў летнім росквіце, адзіны сын колішніх, зямля ім пухам, гаспадароў, малады падпалкоўнік у адпачынку прывёз мне папрошаным грузавіком на прылясную, надрэчную дачу некалькі патрэбных на абжытак рэчаў. Пілу, сякеру, касу, граблі, сахор. Пілу там, у напалову апусцелай вёсцы, хлопцы старанна развялі i навастрылі, касу накляпалі. Прыемна ад такога клопату. Яны там — даўнія суседзі, сябры маладосці, некаторыя трохі i сваякі. А ён, пляменнік, светлы, спакойны Лёня," "хлопец з рукам!" — жывая памяць пра найбліжэйшага з маіх братоў.

І яшчэ ён дзве рэчы прывёз: карціну i глобус, яе — з апусцелай бацькоўскай хаты, а яго — з закрытай вясковай школы...

Гарызантальны алейны пейзаж, бераг чароўнай Свіцязі, лодка з людзьмі, сасна паднебная, за лясным небакраем светлае нагрувашчанне яго любімых белых аблокаў — гэта ў маім рабочым пакойчыку на гарышчы вісіць ужо чацвёрты год. Вялікі, трохі расшалэхтаны на восі i падрапаны цікаўнымі пальчыкамі школьны глобус стаіць у кутку, каля пісьмовага стала, на табурэціку. I яны мне ўзварушліва, сумна гавораць пра мінулае.