Выбрать главу

Шчыра кажучы, нямнога я мог расказаць Багдану Арцёмавічу пра яго землякоў. I, зноў-такі, адчуў расчараванне, калі ён панрасіў завезці ім падарунак невялічкую кніжку, тыя ж Тарасавы вершы, якія чытаў нам. Хоць вершы моцна ўразілі мяне, але перадаваць ix еалдатам, якім на фронце не да кніжак,— здалося мне дзівацтвам старога цывільнага, мала дасведчанага пра франтавое жыццё. Без энтузіязму ўзяў я кніжачку. Магчыма, што Багдан Арцёмавіч адчуў гэта, бо раптам неяк вельмі даверліва I сур'ёзна панярэдзіў:

— Паетарайся не паказваць яе афіцэрам. Хоць «Кабзар» цяпер i не пад забаронай, але не любяць паны нашага Тараса. Ой, не любяць моцна!

Пасля гэтых слоў сустрэча мая са старым самавукам, размова наша, Тарасавы вершы i кніжка, якую я павінен павезці салдатам, набылі зусім іншы сэнс — таямнічасць, неабходнасць, для ўсіх неабходнасць: для мяне, для саЛдат, для Грыцука, для іншых хлопцаў i для самога Багдана Арцёмавіча. A калі ён, да таго ж, папрасіў напісаць яму, ды не проста так, а пра некаторыя рэчы замаскаванымі словам! — «каб ваенная цэнзура не чаплялася», я вырас у сваім уяўленні да персоны, без якой наўрад ці абыдзецца чалавецтва.

З такім адчуваннем ехаў я на фронт. Многа разоў мацаў мяшок, дзе сярод падарункаў, якімі шчодра ўзнагародзілі мяне за службу стары пан i маладая пані, i прысмакаў, што наклала кухарка, ляжаў загорнуты ў новую пару бялізны «Кабзар». Я вёз яго як бомбу — з тайным страхам, пра які саромеўся прызнацца самому сабе, i яўнай радасцю, што чалавек, якога баіцца сам пан, даверыў мне такую рэч. Папярэджанне старога зрабіла мяне канспіратарам. Перш чым аддаць кніжку каму-небудзь з салдат-украінцаў — каго з ix выбраць? — я расказаў пра ўсё Івану Свірыдавічу. Ён паслухаў i нахмурыўся — спачатку, відаць, не спадабалася яму такая перадача. Папрасіў даць кніжку яму. A дні праз два, дзяжурачы на кухні, паклікаў мяне да калодзежа, каб я паліў на спіну — быў спякотны дзень — i, задаволена фыркаючы, сказаў:

— А дзед твой малайчына. Ведае, што нам трэба. Кніжка правільная. Як песеннік. Гуртам спяваць будзем песні Кабзаровы. Усе — украінцы, рускія, беларусы. Прыходзь — цябе навучым.

Тады ж я спытаў у яго:

— Іван Свірыдавіч, а хто такі Ленін?

— Ленін? А хто табе сказаў пра Леніна?

— Вы ж самі неяк казалі салдатам, што ёсць такі вучоны чалавек.... рабочых вучыць i вас навучыў... А я чуў ад паноў афіцэраў, што ён, хоць i рускі, а хоча, каб немцы разбілі нас.

— Афіцэры гавораць пра Леніна? — здзівіўся i як бы ўзрадаваўся салдат.— Ну, ну, раскажы, што ты чуў,— i павёў далей ад калодзежа, каля якога бясконца снавалі салдаты, з сасняку ў лагчынку павёў, да балота.

Ляглі мы на вільготны мурог. Паслухаў ён, што пачуў я ў вагоне, задумаўся. Доўга думаў. Мне нават здалося — задрамаў. Не, сказаў:

— Цяжка табе, хлопча, зразумець усё адразу. Моцна тваю галаву тлумілі i тлумяць. Але калі ты мне верыш i дружбай нашай даражыш, то ведай: Ленін — лепшы друг такіх, як мы з табой,— рабочых, салдат. Ён вучыць, што гаспадарамі ў краіне павінны быць тыя, хто робіць. А хто робіць на зямлі, хто робіць на заводзе? Фабрыканты, паны? Ці можа цар арэ i сее?

— Не падзеляць,— сказаў я.

— Што не падзеляць?

— Зямлі не падзеляць. I заводаў не падзеляць. На ўсіх не хопіць.

Іван Свірыдавіч засмяяўся i даў мне лёгкую пстрычку па лбе.

— Эх ты, галава яловая! «Не падзеляць!» Сам сабе не верыш. Ну, нічога, калі імкнешся, то зразумееш, што да чаго. Галава ў цябе хоць i яловая, але не пустая. I мазгамі ты ўмееш варушыць.

Лета тое было гарачае. Помніце, цар кінуў у чэрвені мільёны салдат на нямецкія ўмацаванні, але наступленне на заходнім фронце захлынулася крывёю. У афіцэраў панаваў уздым у сувязі з поспехам генерала

Брусілава на поўдні. Нават прапаршчык Дакука рваўся ў бой. Батальён капітана Залонскага паспяхова атакаваў нямецкія пазіцыі, i мы прасунуліся наперад. Між іншым, яшчэ пад вясну нас перакінулі на другі ўчастак фронту, на поўдзень ад родных маіх мясцін, за Нясвіж, i я не мог больш марыць, што калі-небудзь пераможцам ускочу ў сваю Сакавішчыну, у Ліпуны i вызвалю ад «нямецкіх вандалаў» (о, слоў я нахапаўся!) маці, дзядзьку, бабулю, дзяцей. Увогуле дзіцячыя мары пра подзвігі — каб зрабіць штосьці гераічнае — неяк непрыкметна адступілі; цяпер, як іншыя салдаты, я пачаў думаць пра тое, як бы выжыць у гэтай калатнечы, тольKi салдаты пра гэта разважалі ўголас, а я пакуль што саромеўся — каб не палічылі баязліўцам.

Але наступленне тое акрыліла i мяне. Узброены рэвальверам, ні на крок не адставаў я ад свайго камандзіра, гатовы грудзьмі загарадзіць яго ад кулі i шаблі. I салдаты ў першы дзень ішлі ў атаку дружна, хоць палова ix асталася ляжаць у мяккай высокай траве лагчыны, што раздзяляла нашы i нямецкія пазіцыі i дзе за ўсю вясну не ступілі чалавек ці жывёла.