Выбрать главу

"Дарагая Ластавачка”, сказаў Прынц, "ты апавядаеш мне цудоўныя рэчы, але найбольш цудоўным з усяго — гэта людзкія цярпеньні. Няма большай таямніцы, як нядоля чалавека. Ляці у мой горад, Ластаначка, а раскажаш мне, што ты там убачыш".

Ластаўка паляцела па-над горадам і ўбачыла, як цешыліся багатыя ў сваіх раскошных дамох, у той час калі жабракі гібелі каля іхных варот. Яна паляцела ў цёмныя завулкі і ўбачыла бледыя твары галадаючых дзяцей, што пазіралі маркотна на чорныя вуліцы. Пад мастом ляжалі два хлопчыкі і абымаліся ручкамі, каб сагрецца. "Якія мы галодныя", казалі яны. "Туг ня можна ляжаць",' крычаў стораж, і яны пайшлі на дождх.

Тады Ластаўка вярнулася назад і расказала Прынцу, што яна бачыла.

"Я пакрыты золатам", сказаў Прынц, "ты павінна браць лісток за лістком і давадь гэта маім бедным; усе жывыя заўсёды думаюць, што золата можа зрабіць іх шчасьлівымі".

Ліст па лісьце забірала Ластаўка прыгожае золата, аж пакуль Шчасьлівы Прынц ня стаў цалком цёмны і шэры. Ліст за лістом прыгожага золата заносіла Ластаўка да бедных, а дзяціныя тварыкі зарумяніліся, і яны сьмяяліся і забаўляліся на вуліцы. "Мы маем цяпер хлеб!" — крычалі яны.

Нарэшце, выпаў сьнег, а пасьля сьнегападу настаў мароз. Вуліцы выглядалі, быццам з срэбра, — гэткія яны былі ясныя і іскрыстыя; доўгія ледзяныя сасулькі, нібы крышталёвыя кінжалы, зьвісалі са стрехаў хат, усе хадзілі ў хутрах, малыя хлапцы насілі цёплыя чырвоныя шапкі і коўзаліся па лёдзе.

Бедная Ластавачка мерзла болей і болей, але яна вельмі кахала Прынца, каб яго пакінуць. Яна падбірала крошкі каля пякарні, калі пекар ня бачыў, і старалася сагрэцца, хлопаючы крыльлямі.

Але яна ведала, што ўсё-ж мусіць памерці. Было яшчэ крыху сілы, каб узьляцець на плячо Прынца яшчэ раз... "Бывай, дарагі Прынц", прашаптала яна, "ці дазволіш мне пацалаваць тваю руку?"

"Я цешуся, што ты нарэшце, ляціш у Егіпет, Ластавачка", сказаў Прынц; "ты задоўга аставалася тут. Але ты мусіш пацалаваць мяне ў вусны, бо я кахаю цябе".

"Гэта не ў Егіпет я ляту", адказала Ластаўка.

I яна пацалавала Шчасьлівага Прынца ў вусны і ўпала замёрзлая ля ягоных ног. У гэты момант дзіўны трэск пачуўся ў сярэдзіне статуі, як-бы нешта лопнула. I, сапраўды, гэта сталёвае сэрца расшчапілася надвое. Пэўне-ж, на двары быў люты мароз.

Назаўтра раніцай бурмістр праходжваўся па парку ў таварыстве мястовых раднікаў. Калі яны праходзілі каля помніка, ён глянуў на статую; "Божа мой, як марна выглядае Шчасьлівы Прынц!" — скаэаў ён.

"Але, як марна"... крыкнулі мястовыя раднікі, каторыя заўсёды згаджаліся з бурмістрам. I яны падышлі паглядзець статую.

"Рубін выпаў з ягонага мяча, вочы ягоныя прапалі, ён ужо не залаты", сказаў бурмістр; "сапраўды, ён мала чым лепшы ад апошняга жабрака!"

"Мала чым лепшы ад апошняга жабрака", сказалі мястовыя раднікі.

"А вось тут нейкая мёртвая птушка ля ягоных ног", казаў далей бурмістр. "Мы мусім выдаць праклямацыю, што птуткам забаронена паміраць тут". А гарадзкі сакратар тут-жа запісаў гэтую прапанову.

У хуткім часе зьнялі статую Шчасьлівага Прынца.

"Калі ён ужо няпрыгожы, дык і карысьці з яго ніякай! — сказаў прафэсар мастацтва пры універсітэце. Яны расплавілі статую ў доменнай печы, і бурмістр зрабіў грамадзкі сход, каб пастанавіць, што зрабіць з мэталю.

"Мы мусім, ясна, зрабіць другую статую", сказаў ён, "і гэта павінна быць мая статуя".

"Мая статуя!" — крычаў кожны з мястовых раднікаў, і яны пачалі сварыцца. Калі я апошні раз чуў пра іх, яны яшчэ ўсьцяж сварыліся.

"Якая дзіўная рэч", сказаў наглядчык над рабочымі ў плавільні. "Разьбітае алавянае сэрца ня хоча плавіцца ў печы. Мы павінны выкінуць яго". I яны выкінулі яго на кучу сьмецьця, дзе ляжала і мёртвая Ластаўка.

"Прынясі мне дзьве найкаштаўнейшыя рэчы з майго гораду", сказаў Бог да аднаго з сваіх ангелаў; і ангел прынёс Яму алавянае сэрца і мёртвую птушачку.

"Ты выбраў правільна", сказаў Бог, ”бо ў маім райскім садзе гэтая маленькая птушка мае вечна пяяць і ў маім залатым хораме Шчасьлівы Прынц мае хваліць Мяне".

1947