Выбрать главу
Вось кніжку новую Якім Яму прэзентаваў. Слабая кніжачка, Ды з ім Даўно пасябраваў.
Хоць быў з Якімам угавор, Дзе трэба — падтрымаць, Ды вельмі ўжо слабенькі твор, Як пахвалу пісаць?
А можа ўсё ж нафугаваць? Адсохне хай рука, Што ўздумае крытыкаваць Суседа-дружбака!
Артыкул трэба вось якраз, Бо папракнуць, што Сверб Не заўважае бегу час І сённяшніх патрэб.
А мо падсыпаць незнарок У крупнік Тамашу Жмень колькі перцу, як урок, Каб апякло душу?
Яно-то так, ды і не так,— У вершы ён слабак, Ды перчыць юшку ён... і як! На юшку ён мастак!
А можа Янку крытыкнуць, Хоць, праўда, ён зямляк... Не, не! У Янкі на куццю Якія клёцкі?! Смак!
Не варыць нешта галава, Што хочаш тут рабі: Рыбачыў з тым, з тым паляваў, А з гэтым чарку піў...
Пісаць на іх нейк не з рукі, Тым больш крытыкаваць. Куды ні глянеш — дружбакі. Дык пра каго ж пісаць?
Маладзіка на небе серп Даўно ўжо не вісіць. А Станіслаў, па клічцы Сверб, У роздуме сядзіць.
КРОКІ
***
Кім ты б ні быў — ці лётаеш высока, Ці пад вадою ходзіш, вадалаз,— Твая дарога пачалася з кроку, Які ў жыцці зрабіў ты першы раз.
І машыніст, і слесар, і вучоны, І майстар адмысловага ліцця Былі там першым крокам заручоны На ўсё жыццё з дарогамі жыцця.
***
Наш першы крок... Здаецц, ён падобен На слова і на першае «у-га». І важна, як быў першы крок той зроблен І як ступіла ўпершыню нага.
І першы крок заўжды мяне трывожыць, Каб чалавек зрабіць той крок умеў — Бо можна стаць на слізкую дарожку, А там — і пакаціўся, загрымеў.
***
Я часта заўважаю у маркоце, Як іншы ўкрыў ідзе і наўскасяк. Павее ветрык — і яго пакоціць... Няўжо ж хадзіць яго вучылі так? Не, не і не! Ды ўсё ж якімсьці чынам Быў крок той першы зроблен. Можа так: — Ды не Выпі! Ты ж — мужчына! Цяпер — які мужчына? — Проста так...
***
Здаецца,          разарвецца ён на часткі, Каб дагадзіць начальству, як мага. І тупае каля свайго начальства Не чалавек, а тупае дуга. Яго ж, напэўна, людзі навучалі У тых мясцінах,                     дзе ён жыў і рос, Каб на дарогах, На любых скрыжалях Хадзіў, Не гнуўся, Крочыў ва ўвесь рост.
***
А бюракрат... А хабарнік... А злодзей... А хуліган, Што ўжо даваў зарок... Не так яны, як іх вучылі, ходзяць І не туды скіроўваюць свой крок. Дык дзе ж крыніцы бруднай той вытокі Учынкаў іх на грэшнай на зямлі? І дзе пачатак тых лявацкіх крокаў, Якія ў стан такі іх прывялі?
***
Здараецца, такое учуеш з болем: І ў нас, як і ў любой сям'і, не без... Маўляў, не ўсюды роўна родзіць поле, І не аднолькавы усюды лес.
Яно, вядома, тут не запярэчыш. Ды толькі ад таго душа баліць, Што некалі харошая малеча Цяпер дарослым пудзілам глядзіць.
***
Мы па зямлі хадзіць прывыклі горда, Вырошчваць хлеб, узводзіць гарады, Наш крок заўсёды ўпэўнены і цвёрды, Да мэты ён скірованы заўжды.
Наш час — змагар за шчасце ва ўсім свеце, Каб засціць сонца хмары не маглі. Няхай смяюцца звонка ўсюды дзеці, Упэўнена хай крочаць па зямлі.
РАЗМОВА
— 3дароў, Кузьміч! — Здарова, брат! — Скажы, ты слухаў мой даклад? І як жа слухаў? 3 захапленнем? — Прыйшоў я крыху са спазненнем, Аднак даслухаў. Толькі ноччу Ніяк не мог заплюшчыць вочы. — Даклад усхваляваў цябе? Я рады... — Не, выспаўся у час даклада.
МАРГАЛКА