Выбрать главу
Ёсць бракаробы, што, калі дапусцяць брак, Апраўдваюцца так: Ні ў чым я тут не вінаваты: Падвёў мяне станок пракляты.
ШКАДЛІВЫ КОТ
Ката прабралі за грашкі (Ён злізваў з малака вяршкі) І папярэдзілі сурова, Што застанецца ў хаце пры адной умове: Калі больш шкодзіць ён не будзе... Паклаў тут лапкі Кот на грудзі: — Шаноўныя мае гаспадары! Памылкі прызнаю! Грашыў, чаго таіць, вядома, Тады, як не было вас дома. Але вось з гэтай самае пары Я ні смятаны і ні хлеба Ніколі не крану, дальбог!.. Крану — пярун няхай ударыць з неба! Не праганяйце толькі за парог!.. Кату паверылі. Ката пашкадавалі. Яго спачатку нат не пазнавалі: На відным месцы Пакладуць ці мяса, ці сырок — Пры людзях Кот І не зірне ў той бок. І так дзён пяць праходзіць... На шосты дзень Кот зноў нашкодзіў. І зноў гаспадары Ката прабрал!...
А лепш, каб гэткіх вось Катоў Ля устаноў Не прыгравалі, А прэч іх гналі.
ЛЫСКА І ТРЭЗОР
Жылі у дружбе Лыска і Трэзор. І вартавалі разам двор? Дзялілі памяркоуна будку, Што у двары тулілася ў закутку. З адной нат елі міскі Трэзор і Лыска. Хоць часам і недаядалі, Затое дужа добра сябравалі. Ды вось аднойчы, Калі на вуліцы трашчаў мароз, Забег да іх на двор Барбос: — Дзе я служу, дык на той склад Вартаўнік патрэбен акурат. Дык, можа б, пажадаў туды Трэзор? — Не, лепш я гэты павартую двор. А на пасаду тую Я Лыску вам рэкамендую. І новую пасаду Наш Лыска атрымаў ля склада. А тут яшчэ прыспела радасць — Зноў па пратэкцыі таго ж Трэзора — Стаў Лыска вартаваць кантору. І рос наш Лыска так, Што неўзабаве нат Уладкаваўся ён на мясакамбінат. Там не жыццё было, а рай? Якую хочаш ежу выбірай. Зажыў там Лыска І забыў свой двор, Дзе жыў яго старэйшы друг Трэзор. А той, як давялося туга, Успомніў і наведаў Лыску-друга, Каб той яму Чым-небудзь дапамог, А Лыска — ведама, зазнаўся — З Трэзорам нат не павітаўся І не пусціў Трэзора на парог.
Вы ад мяне Мараль пачуць хацелі? Шукайце між людзей                           да байкі паралелі.
КАРОВА НА ПРЫЁМЕ
Іван Пятровіч — Старшыня калгаса — Засеў за стол ранюткім часам, Каб зводку у раён падрыхтаваць Па мясу і па малаку, вядома. Ён працаваў да стомы, А лічбы аніяк падтасаваць не мог. Як ні круці — адны прарэхі. А тут, як кажуць, не да смеху: Калі паказчыкі ніжэйшыя, чым летась, То не пахваліць аніхто за гэта. Гарыць, як кажуць, план. — Дзе выйсце? — 3асмуціўся старшыня Іван.— Спаслацца на надвор'е, на умовы, Якія выручалі, і не раз? І ў гэты час якраз У кабінет да старшыні зайшла Карова, Замыкала яшчэ з парога, Наставіўшы на старшыню, як пікі, рогі. — Дык вось дзе акапаўся ты, мой мілы? Дзе той сянаж, дзе сілас, Які нам летам Ты абяцаў бесперастанку? Абрыдлі нам твае ўжо абяцанкі! Адказвай! Нацешыліся — годзе!
Ці варта тут даводзіць, Што языком паабяцаць Той старшыня заўжды гатовы, Ды толькі малако на языку — ў каровы.
ЧАЙКА І ПАМОРНІК
Ішоў аднойчы цеплаход ў адкрытым моры. Ляталі чайкі, чуўся іхні крык. Між іх шныраў Паморнік — Вядомы чаек рабаўнік. Ён быў у чаек на віду І не выказваў анічым сваіх намераў, Маўляў, дружыць хачу я з вам?! Можаце мне верыць!.. Ды тут астаткі ад абеду                         выкінулі з камбуза ў ваду. І чайкі кінуліся ў мора па здабычу. Адна, спрытнюшчая надзвычай, Схапіўшы добры мяса кус, Змяніла тут палёту курс І кінулася ўбок, што мела сілы. Паморніка тут быццам падмянілі Адразу страціў дружалюбнасць ён — Пагнаўся за той Чайкай наўздагон. (Рабаўніка прачнулася натура.) І ну атакаваць яе,— То збоку дзеўбане, То зверху наляціць віхурай, То заляціць наперад акурат, То ззаду атакуе, бы пірат. Пятляла наша Чайка сяк і так, Не выкруціцца ад Паморніка ніяк. А ён, злаўчыўшыся, прахвост, Як хопіць Чайку нашую за хвост, Што той балюча стала. І Чайка нема закрычала — Здабыча з дзюбы паляцела у мора, Якую на ляту перахапіў Паморнік, І тут паласаваўся ёю сам.