Выбрать главу
ГОРА-ЭКСПЕДЫТАР
Экспедытар не па ўласнай волі Ветрагонаў Станіслаў не раз Гаварыў у роспачы; «Даволі Марна траціць дарагі мне час!» Часта ў інстытуце чуў на лекцыях (Пажаданні там цяклі ракой): «Ваша справа — перш за ўсё селекцыя, Мяса каб было і малако».
Пажаданні —што й казаць — найлепшыя, Бо наказ той — поспеху выток. Толькі крокі ў гаспадарцы першыя Павялі зусім у іншы бок.
Не паспеў, як кажуць, і агледзецца, Падступіць к селекцыі на крок, Старшыня сказаў яму: «Расседжвацца У нас табе не выпадзе, браток. Той наказ забудзь на час, як водзіцца, І адсунь яго пакуль назад, Разважаць тут доўга не даводзіцца, Спешна едзь на мясакамбінат.
Там прыём жывёлы штось зрываецца, Значыць, страты зноўку будуць нам. Вось і пасядзіш там, паваждаешся, Покуль уладкуеш справы там. А затым...»
Затым — пайшло-паехала... Што ні дзень, ні месяц, што ні под. Справы неадкладныя з прарэхамі Закружылі, нібы калаўрот.
Разважаць не будзеш, як на лекцыях, Любай справе часу не знайсці... ...Дарагая, мілая селекцыя, Як жа да цябе мне падысці?
СПОВЕДЗЬ ПАДХАЛІМА
«Падхалім ды падхалім...» — Шэпчуцца за вочы... У маёй бы скуры ім Пабываць аднойчы.
Паспыталі б «каравай», А калі б прыпекла, Зразумелі б, што не рай У мяне, а пекла.
Што не рай — не гавары, Можа быць прамакашка: Падхалімам быць, сябры, Цяжка, вельмі цяжка.
Тут асобны трэба нюх, Каб не быць на мелі: Устаў начальнік сёння з дзвюх, А ці толькі з левай?
І асобны мець сакрэт На любое выйсце — Як зайсці у кабінет І назад як выйсці?
Трэба ведаць мне, між тым (Каб не змог надзьмуцца), Як сагнуцца перад ім І як разагнуцца.
Толькі гэта іншы раз Мне вылазіць бокам... Запытаць хачу я ў вас: Хіба ж гэта лёгка?
«БЮРО ДАВЕДАК»
Ёсць у мяне сусед-дзівак, Ён вып'е і як след закусіць. Затым — на гэта ён мастак — Любую павядзе з дыскусій. У курсе ўсіх зямных турбот, Ад вас таіцца ён не стане Пра перарод, пра недарод, Дзе што было і ў які год — Даведнік па усіх пытаннях. Спытайце, дык сусед і ў сне На запытанне вам адкажа: Калі ў Сібіры выпаў снег, Калі растаў ён на Каўказе. Калі ж хто ў гутарцы кране Пытанне цэн, дык безупынку Ён назаве, не праміне, Якія цэны дзе на рынку — Пад Кіевам і пад Масквой, Пад Талінамі і пад Калугай, Пад Тулай і пад Кастрамой І нават за Палярным кругам. Аднойчы так сказаў ён мне, А гаварыў, нібыта марыў: — Эх, яблыкі ў якой цане У тым далёкім Нар'ян-Мары! А ў нас іх — проста гаць гаці. А колькі страт, а колькі глуму! А там за яблыкі — плаці! Плаці — і немалую суму. Ва ўсім ён праяўляе спрыт, Ён адчувае нюхам спрытам І што сягоння дэфіцыт, Што заўтра стане дэфіцытам. Здзіўляешся такому, каб Адзін ён мог так многа ведаць... Ну, не сусед, а проста скарб, Сапраўднае бюро даведак. І не прафесар, і не ўрач, Не быў экскурсаводам зроду. ...Ўсяго ён наўсяго «штурхач», Якіх нямала на заводах.
ТВОРЧЫЯ ПАКУТЫ
Маладзіка на небе серп Над дачаю павіс. А Станіслаў, па клічцы Сверб, Ледзь за сталом не скіс.
Сядзіць. А кнігі — па баках. Паперы чыстай стос. Знаёмы свежай фарбы пах Яму казыча нос.
А думкі мрояцца ў яго, Ніяк іх не суняць. Артыкул трэба. Пра каго? Ну, пра каго пісаць?