Выбрать главу

Жывеш ты чымсьці, жывуць гэтым і людзі ці, глабальней сказаць, народ. Тое, што ім (яму) цікава, міжволі запальвае думкі мастака, і, чунны сэрцам, ен першы здольны гэта асэнсаваць і даць злепак часу.

З тымі задаткамі, якія выразна праявіліся ўжо ў першай кнізе, мне здаецца, можна ўпэўнена сябе адчувань, а заваяваўшы пляцоўку для іх развіцця, да якой доўга не падпускаюць адносныя ў літаратуры людзі, Барыс Пятровіч будзе мець падставы на грунтоўнае мастацкае слова.

Уладзіслаў Рубанаў,

лаўрэат Літаратурнай прэміі Івана Мележа

I. З нізкі «ТАК НЕ БЫВАЕ»

Як рыбіна аб лёд

Сцяпан ніколі не маляваў грошай: ён не быў мастаком. Аднак грошы любіў. I не толькі забяспечаныя ўсёю маёмасцю краіны, але і залатым запасам іншых. Ды ад той любові грошай у яго не болынала. I гэта вымушала Сцяпана зараз дзейнічаць. Во грошы патрэбныя былі заўтра, не пазней. Васька доўг патрабаваў.

Таму Сцяпан і выйшаў ці то познім вечарам, ці то ранняю ноччу на «справу». Дзеля аб'ектыўнасці ды нагляднасці, вядома, варта было б апісаць тую сціплую зімовую цемру, асвечаную знізу снегам, зверху поўняй, а з бакоў далёкімі ліхтарамі; вузкую, глыбокую, амаль вясковую вуліцу, да якой ад горада далятаў хіба што віск тармазоў аўтамашын з нябачнага скрыжавання; а таксама — тое дрогкае чаканне сустрэчы з незнаёмцам, якое — невядома — болын страшыла ці вабіла Сцяпана, аднак не буду апісваць, каб не займаць каштоўны сёння час рознаю драбязою.

Такім чынам, вуліца была пустая. Усцяж і навакол. Перастрэць запозненага вандроўца найзручней было ля павароту да лазні. Там стаяла купка старых садовых дрэваў — рэштка нечага селішча. Гаспадару яны былі непатрэбныя, і ён іх не спілаваў. Стаіўшыся за дрэвам, можна было выбраць момант і неспадзеўку спыніць прахожага, які, абліваю-чыся казытлівым халодным потам, спяшае дахаты. Спыніць пытаннем у лоб: «Закурыць не найдзёцца?» ці «Каторый час?», а яшчэ лепш проста: «Таварышч, а таварышч!..» «Таварышч» пазелянее пад месяцовым святлом і прыбавіць кроку, а потым пяройдзе на бег трушком з уплішчанымі ў кішэні рукамі, падкаўзнецца, мякка грукнецца спінай аб лёд, і Сцяпан падасць яму руку, каб падняўся.

«А калі не падкаўзнецца? Не... Трэба адразу твар у твар выходзіць, каб не ўцёк...»

Мароз патроху браў сваё. Пальцы ног у чаравіках скурчыліся, сабраліся разам. Аксіёма: гэтак цяплей. З носа Сцяпанавага пацякла нейкая юшка, якая збіралася на дзюбцы, але падаць не паспявала: Сцяпан зашморгваў яе назад. Аднак найбольш замерзлі вушы. Яны адубелі і, здавалася, памахвалі сабою, як крыллем, услед пераступванням Сцяпана з нагі на нагу. Ц-ц-ц-цак-цак-цак...— застукалі зубы. Прабрала...

Ага. Яшчэ не сказана пра зброю Сцяпана супроць асабліва непаслухмяных і буйных ахвяраў. У ягонай кішэні меўся маленькі замежны балончык з нейкім газам. Сябра, які падараваў яго, казаў, што адзін пшык вырубае чалавека на паўгадзіны.

Хвіліны спакойна і запаволена йшлі ўслед адна адной, не спяшаліся і не штурхаліся, як бывае, калі некуды спазняешся. Часам сваім Сцяпан мог бы зараз падзяліцца з любым, каму яго вечна не хапае. А мог бы і прадаць. Ды не было пакупнікоў. Не было й прахожых. Праз аголеныя галіны яблынь за процілеглым плотам Сцяпан убачыў недалёкі праспект і знайшоў там сабе занятак: пачаў лічыць машыны, якія праязджалі ўправа і ўлева. Пры гэтым загадаў: калі болып праедзе справа, то не пашанцуе яму сёння.