Выбрать главу

Сяржук пацягнуўся да хлебніцы. Так і ведаў: пустая. Забыўся хлеба набыць. Зірнуў на гадзіннік: без пяці сем. Крама працуе да дзевяці. Не спяшаючыся, ці ў нейкім роздуме, павольна абуў красоўкі і выйшаў да ліфта.

Ля дома, у вакне шапіка «Саюздруку» кінулася ў вочы, вывешаная дзеля рэкламы, газета «Двое». Сяржук падумаў, прыпыніўся і набыў яе. Тут жа разгарнуў на патрэбнай старонцы, выбраў загаловак «Мінчанка» і прачытаў: «Если Вам нужна добропорядочная жена — отзовитесь! О себе: 26-169-60, брюнетка, замужем не была, очень люблю детей и домашний уют. Не теряю надежды найти настоящего мужчину, высокого, крупного, чтобы был он надеждой и опорой, чтобы за ним и в огонь, и в воду, чтобы жить с ним и радоваться, чтобы уважал меня за то, что я — Человек».

«А можа, гэта лёс?» — падумаў Сяржук і агледзеў сябе: здаецца, падыходжу — высокі, мажны, буду надзеяй і апорай... Потым перабраў яшчэ некалькі запісаў. Лёсам былі і яны... Стаялі б тут нумары тэлефонаў, мажліва, і рызыкнуў бы Сяржук якой-небудзь пазваніць, а так — не хацеў ён упіхваць сябе ў месяцовую перапіску з фотакарткамі. Нявеста, жонка патрэбна была яму калі не сёння ж, дык за тыдзень, ну за два... I Сярясук скіраваў да хлебнае крамы. На слупе каля яе вецер шкуматаў свежанькую аб'яву з надрэзанымі тэлефоннымі нумарамі. Сяржук прыпыніўся і стаў чытаць: «Симпатичная студентка университета снимет отдельную квартнру на любых условиях. Желательно в центре».

— Гм-м...— хмыкнуў Сяржук. Нешта не адпускала яго ад гэтае аб'явы. Ен яшчэ раз перачытаў яе. I зноў разанула вочы слова «симпатичная». Так у аб'явах звычайна не пішуць. «А што, калі,— падумаў раптам Сяржук,— зрабіць фінт... Здам, здам я табе кватэру, «симпатичная студенточка». Скажу, што на Поўнач з'язджаю. А сам з тыдзень перакантуюся ў бацькоў. А потым... потым вярнуся, застануся, і, куды ты падзенешся — зажывём разам. I кухонныя праблемы вырашацца, і іншыя, не менш важныя... А жаніцьба яшчэ пачакае. А не ты, дык іншая сімпатычная ў клетку патрапіць. Выберу, усяго і праблем...»

Сяржук адарваў трапяткую паперчыну, намацаў у кішэні дзве капейкі і рашуча, ледзь не радасна, пакрочыў да тэлефоннай будкі.

- Алё,— пачуўся ў трубцы даволі мілы дзявочы галасок,— алё, я вас слухаю.

- Вы хацелі зняць кватэру? — спытаў Сяржук.

— Так, а дзе вы прапануеце? Сяржук назваў.

- Ой, дык гэта нам зусім блізка. У суседнім доме. Можна, мы да вас зараз жа падыдзем. Літаральна праз пяць хвілінак. I дамовімся пра ўсё.

- Можна...— дазволіў Сяржук, і на тым баку трубка была кінута.

Сяржук выскачыў з тэлефоннай будкі і кінуўся дамоў. Не дачакаўшыся ліфта, узбег на свой восьмы паверх і, задыханы, прысеў каля тэлевізара, які забыў выключыць.

Хвілін праз дзесяць зазвінеў званок. Сяржук прайшоўся ля люстэрка, паправіў валасы, абцягнуў швэдар і расчыніў дзверы. Сімпатычнасць так і перла са студэнткі. Але. Але прыйшла дзяўчына не адна. Побач з ёю гуляў цягліцамі здаравенны бык, таксама, відаць, студэнт.

- Нічога кватэрка,— сказаў ён, яшчэ не ўвайшоўшы, і спытаў:— Мэблю пакідаеш?

- Так,— толькі й змог выціснуць з сябе Сяржук.

- I колькі просіш?

Сяржук бачыў: надзеі былі марныя, і назваў двайны кошт.

- Ну што, бярэм? — спытаў бык у дзяўчыны. Тая моўчкі кіўнула.

Кватэра і сапраўды здымалася ёй. Аднак «жонка» Сержуку тут не свяціла й блізка. Свяціла нечая «спаткальня», спальня, прытон ці яшчэ нешта, мажліва, з мардабоем у перспектыве. I Сяржук сказаў:

- Я яшчэ падумаю. Тут перад вамі прыходзілі ўжо. Я перазваню вам, калі што.

- Ну...— паціснуў плячыма хлопец,— мы можам і болей накінуць. Цэнтр і ўсё такое. Разумеем, старык...

- Я падумаю. I перазваню.

- Ну глядзі,— ужо ў дзвярах прамовіў бык. Дзяўчына ўвесь час маўчала і хадзіла следам за ім як прыгавораная, як вязень прыкаваны, як галернік.

Сяржук зачыніў за настырнымі гасцямі дзверы і пайшоў на варыўню. Яешня астыла. А хлеба ён так і не набыў. Трэба зноў ісці ў краму. Сяржук вызірнуў у вакно: на вуліцы накрапваў дожджык. Схапіўшы парасон і цэлафанавы пакет, Сяржук выйшаў з кватэры.

На гэты раз ён хутка дайшоў да крамы, набыў чвэртку хлеба. Але на выхадзе яго спыніла дзяўчына гадоў шаснаццаці, не болып. Спыніла пытаннем: