Выбрать главу
І экстрым ім будзе, і абсурд: Выстраіць у п’яную калону І прагнаць разбэшчаны той гурт, Каб не бачыць больш яго да скону!
Хай ляцяць…
Ды душа вярэдзіцца ізноў: Хай мяне анёлы выбачаюць! Не люблю старых я ведуноў – Ледзьве ходзяць, а правы качаюць!
Я культурны і не б’ю пад дых. Мару ў межах такту і маралі: Эх, саслаць бы на балоты іх, Хай бы там спакойна паўміралі!
Хай ляцяць…
Не для славы, не для барышоў, Толькі для спакою і парадку! Не люблю пісклявых малышоў: Нуль – карысці, спрэс адны выдаткі!
Не лічыце, што пару фігню: У мяне спагада ёсць і міласць! З мамамі збяру ўсю смаркатню, У аўтобус – і пакуль бензін ёсць!
Хай ляцяць…
Як жа дачакацца той пары, Каб праблему вырашыць за суткі? Шызікі, злачынцы, махляры, Наркаманы, геі, прастытуткі…
Між бетонных блокаў і цаглін Разважаю сам з сабой употай: Эх, сабраць бы ўсіх нягодных, блін, І саслаць на кіламетр соты!
Хай ляцяць…
Ды няма для радасці прычын. Пешчу ў сабе мару як хімеру: Быў бы толькі я і пяць жанчын. Я б кахаў, курыў і піў у меру.
Хай бы мае дзеці падраслі і сваіх дзяцей узгадавалі, а калісьці (кім бы ні былі!) І мяне ў пашане пахавалі!
А зарыюць у пясок ці глей – Траплю я да Д’ябла ці да Бога: Палячу далей ад вас, далей… Скажаце: “Туды яму й дарога!”

Пасля “Дзядзькі-філосафа” добрыя людзі параілі напісаць пра тое, як дзядзька кінуў піць. Паспрабаваў. Атрымалася, хоць і з пэўным нюансам, пададзеным у вершы “Дзядзька памёр”. (SC)

ДЗЯДЗЬКА КІНУЎ ПІЦЬ
Відаць, дапіта маё мора, Таму я болей не піток… І пабажуся, што заўчора Зрабіў апошні свой глыток!
У халабуду маю зойдуць І здымуць шапкі з галавы… Якога ветру, вашу пройбу?! Сягоння я ўжо нежывы.
Я не ўздыхну, не мацюкнуся – Прыйшоў ваш час качаць правы! Няма паласа – на абрусе Стаіць труна. Я – нежывы.
Сатрэ саплю суседка Машка І нават хныкне ўсім наўздзіў. Яно – канешне: ёй так цяжка! Я пляшак пяць не адрабіў.
Ляснічы Толя спахмурнее, Бо над паперкай ноч карпеў. Яго таксама разумею: Бо штраф спагнаць ён не паспеў.
Загляне нават участковы І мне паправіць рукавы. Я бы сказаў яму тры словы, Але я болей не жывы.
Ад нараджэння і да смерці Жыццё злучыла берагі… Ды зрэшты што там мульку церці – Сплаціў затое ўсе даўгі!
А на падворку мая банда Чакае з самага святла, Пакуль не прагучыць каманда: “Ну, рукі мыць – і да стала!”
Заціхне могілкавы кіпеж. Ім пабухаць, а мне – адбой. Нальюць і мне – ды дзе ж ты вып’еш? Я на два метры пад зямлёй!

У музыцы “эцюд” – практыкаванне для развіцця пэўных навыкаў. Чаму не паспрабаваць зрабіць такім чынам верш? Пэўная “рэестравасць”, уласцівая маім вершам, захавана, а закончанасці няма і быць не павінна.

ЭЦЮД
Адзін з настырнасцю рэкламнаю Штампуе аўтаплагіят;
Другі мудруе штось няўцямнае, Як афіксальны дэрыват;
А трэці стаў у позу новую: Няёмка – ды адметны знак;
Чацвёрты ў форму паўзунковую Залез, а вылезці – ніяк;
А пяты ў барацьбе за крэўнае Кроў з малаком перамяшаў;
Змарозіў шосты нешта гнеўнае, Ды толькі сам сябе спужаў;
Абраў каханне сёмы тэмаю І строчыць у мішэнь адну;
Уразіў восьмы марфанемаю: “баран бароніць барану”;
Дзевяты з’еў пірог з лісічкамі І пра прыроду распавёў;
Дзесяты сатырычнай пстрычкаю Рахункі з ворагамі звёў;
Стварыў паэму адзінаццаты Пра плёскат хваль і шолах ніў;