Выбрать главу

Ацэньваючы мастацкую вартасць твораў польскамоўнай паэзіі Беларусі эпохі Рэнесансу, даводзіцца канстатаваць, што большасць з іх не выйшла за межы сваёй эпохі, не сталася набыткам “вялікага часу”, адметным, словам у тым вечным, няскончаным дыялогу, якім з’яўляецца, паводле трапнага вызначэння М. Бахціна (Бахтин 1975: 526 - 528), сусветная класічная літаратура. Прысвечаныя грамадска-палітычным, рэлігійным і культурным падзеям у Вялікім Княстве Літоўскім XVI - пачатку XVII ст., альбо падставовым сітуацыям у сямейным жыцці беларуска-літоўскіх магнатаў і шляхты, гэтыя творы ўяўляюць бясспрэчную цікавасць як мастацкі дакумент эпохі, як каштоўная крыніца звестак пра жыццё нашых продкаў у эпоху Рэнесансу, але аднамернасць іхняга зместу, адсутнасць паліфаніі патэнцыяльных сэнсаў робяць іх непрыдатнымі для чытацкай і даследчыцкай інтэрпрэтацыі ва ўніверсальных, “надгістарычных” катэгорыях, для актуалізацыі ў сучаснай беларускай культуры. Разам з тым, трэба адзначыць наяўнасць у польскамоўнай паэзіі Беларусі XVI - пачатку XVII ст., цэлага шэрагу выдатных твораў, такіх як ананімная паэмы “Пратэй, або Пярэварацень”, “Апісанне смерці і пахавання княгіні Альжбеты Радзівіл” Ц. Базыліка, “Пра слаўную вайну і шчаслівую бітву Ягайлы з прускімі крыжакамі...” і “Пра бітву з татарамі пад Клецкам...” М. Стрыйкоўскага, “Лямант няшчаснага Рыгора Осціка” С. Лаўрэнція, “Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў князя Крыштафа Радзівіла” А. Рымшы, “Чалавечы век” С. Кулакоўскага, “Патрыёт Айчыны да сенату і дзяржавы літоўскай” і “Пасольства да вялікага князя маскоўскага” Г. Пельгрымоўскага, “Румяны” Радагляда Гладкатварскага, “Inventores rerum...” Я. Пратасовіча і інш. Гэтыя творы належаць да найлепшых здабыткаў беларускай літаратуры і істотна змяняюць нашае ўяўленне пра яе развіццё ў далёкіх стагоддзях.

ЛІТАРАТУРА

Античная поэтика 1991: Античная поэтика. М., 1991.

Античное наследие 1984: Античное наследие в культуре Возрождения. М., 1984.

Анушкин 1970: Анушкин А. А. На заре книгопечатания в Литве. Вильнюс, 1970.

Аристотель 1927: Аристотель. Об искусстве поэзии. Л., 1927.

Асвета 1985: Асвета і педагагічная думка ў Беларусі са старажытных часоў да 1917 г. Мн., 1985.

Ауэрбах 1976: Ауэрбах Э. Мимесис. М., 1976.

Барокко 1982: Барокко в славянских литературах. М., 1982.

Барычэўскі 1927: Барычэўскі А. І. Паэтыка літаратурных жанраў. Мн., 1927.

Бахтин 1975: Бахтин М. Вопросы литературы и эстетики. М., 1975.

Белоруссия XVI 1985: Белоруссия в печати XVI столетия. Сост. М. Василевская. Мн., 1985.

Белоруссия XVIІ 1985: Белоруссия в печати XVIІ столетия. Сост. М. Василевская. Мн., 1985.

Бердяев 1990: Бердяев Н. Смысл истории. М., 1990. С. 100 - 115.

Беркаў 1968: Беркаў П. Н. Ф. Скарына і пачатак усходнеславянскага кнігадрукавання. // 450 годбеларускага кнігадрукавання. Мн., 1968.

Берков 1984: Берков П. Н. Проблемы исторического развития литератур. Л., 1984.

Вельфлин 1913: Вельфлин Г. Ренессанс и барокко. Спб., 1913.

Веселовский 1940: Веселовский А. Н. Историческая поэтика. Л.,1940.

Гаспаров 1989: Гаспаров М. Л. Очерк истории европейского стиха. М., 1989.