Выбрать главу

Але ў выніку манголататарскай навалы і міжусобнага суперніцтва ГаліцкаВалынекая зямля траціць палітычнае адзінства і, як вынік гэтага, слабее і становіцца сама аб’ектам суперніцтва суседніх дзяржаў за ўладу над ёю. Каля 1325 г. валынскім князем становіцца Гедзімінаў с'ын Любарт, а гэта азначала, што Валынь стала часткаю Вялікага княства Літоўскага. I, вядома ж, гэта найперш было перамогаю для Новагародскай зямлі.

Аднак валоданне Валынню для Вялікага княства Літоўскага было нялёгкаю справай, паколькі супернікам яго стала Полыпча, якая таксама лічыла сябе законнай спадкаемніцай ГаліцкаВалынскай зямлі. У вы~ ніку барацьбы Любарта, якому дапамагаў і Альгерд, з польскім каралём Казімірам і мазавецкім князем Земавітам у 1347 г. было заключана перамір’е, паводле якога толькі Львоўская зямля заставалася за Полыпчай, а ўсе астатнія (Уладзімірская, Луцкая, Холмская, Бельская і Берасцейская — за Вялікім княствам, якое такім чынам атрымала значную перавагу. Гэта не магло задавальняць Полыычу. Таму па заключэнні перамір’я ў 1349 г. Казімір зноў распачаў вайну. У выніку імклівых дзеянняў ён захапіў Холмскую і Бельскую землі, а таксама ўсю Валынь і Берасцейскую зямлю, якая яшчэ пры Гедзіміне знаходзілася ў складзе Вялікага княства. Самому ж Любарту ён прапанаваў толькі Луцкую зямлю і то ў якасці леннага валодання148.

У сваю чаргу Любарт з дапамогаю Кейстута ў наступным 1350 г. адваяваў Валынь, выгнаўшы адтуль польскія гарнізоны і разбурыўшы крэпасці, якія пачалі ўзводзіць палякі, а пасля перайшлі ў далейшы наступ, зваяваўшы Львоўшчыну, а таксама і сумежныя польскія землі — Сандамірскую, Радамскую і Лукаўскую149. Казімір, апынуўшыся ў цяжкім становішчы, вымушаны быў шукаць падтрымкі. Асабліва характэрны яго зварот да рымскага папы Казіміра VI. 3 мэтаю напалохаць святы пасад ён прадставіў становішча так, нібыта яго землямі завалодалі язычнікі. Але ўжо тое, што на Валыні князем быў праваслаўны Любарт, яшчэ раз красамоўна абвяргае ўяўленне аб Вялікім княстве Літоўскім як язычніцкай дзяржаве. I ўсё ж менавіта такі погляд на гэтую дзяржаву і выкарыстоўваўся для дасягнення вайсковапалітычных мэтаў супраць яе. У дадзеным выпадку гэта мела свае вынікі: Клімент VI дазволіў дольскім біскупам аб’явіць крыжовы паход супраць Вялікага княства і адначасова даў Казіміру дазвол выдаткоўваць дзесятую частку царкоўных даходаў на барацьбу з язычнікамі. Істотнай падтрымкаю для Казіміра быў і яго саюз з венгерскім каралём Людовікам.

3 свайго боку і Альгерд знайшоў сабе саюзнікаў у асобе татараў, якія валодалі Падоллем. Як бачна, у вайну былі ўцягнутыя значныя сілы, таму яна і доўжылася яшчэ пяць гадоў. Спачатку поспех быў за палякамі, якія зноў захапілі Валынь, і нават палонілі Кейстута, які, праўда, у хуткім часе здолеў уцячы.

Узяты ў Луцку ў аблогу, Любарт таксама мог трапіць у палоя, але змог выбрацца з варожага кола. Перамена ў вайсковых дзеяннях на карысць Вялікага княства Літоўскага адбылася тады, калі на дапамогу сваім братам прыйшоў з войскам Альгерд. Іх аб’яднаныя палкі робяць набегі на Польшчу і Мазовію, выганяюць польскія гарнізоны з гарадоў Валыні і робяць спробу захапіць Галіцкую зямлю. Любарт нават быў захапіў Галіч, аднак, не ўтрымаўшы яго, вымушаны быў адступіць, разбурыўшы замкі і захапіўшы вялікую здабычу. Відаць, на гэтым у 1356 г. і закончылася вайна паміж Польшчаю і Вялікім княствам. На жаль, умовы міру не захаваліся. Дайшла толькі да нас асобная дамова, заключаная паміж Кейстутам (ад імя Альгерда і іншых князёў) з аднаго боку, і Мазовіяй — з другога. Яна найперш цікавая тым, што, паводле яе, Берасцейская зямля зноў пераходзіць да Кейстута, гэта значыць становіцца часткаю Вялікага княства Літоўскага150. I хоць барацьба за Валынь не скончылася, гэтым разам зыход яе быў, па ўсім відадь, на карысць Вялікага княства, што Альгерд выкарыстаў для далейшага пашырэння абшару сваёй дзяржавы ў паўднёвым накірунку.

Праўда, гэта адбылося не адразу, бо, як ужо адзначалася, з 1357 г. пачалося ўмяшанне Альгерда ва ўзаемаадносіны паміж Маскоўскім і Цвярскім княствамі. Тым не менш, у 1362 г. Альгерд ажыццявіў свой імклівы рэйд на Падолле. Яно ў той час знаходзілася дад татарскаю ўладай, але ўжо было незалежным ад Залатой Арды, якая знаходзілася ў стане расдаду. Мы ўжо ведаем, што ў 1356 г. польскія татары былі на баку Альгерда, гэтак жа, як і ў 1351 г. Прычынаю такіх дружалюбных адносін з’яўлялася тое, што Полыпча прэтэндавала не толькі на Галіцыю, але і на Падолле. I гэта, вядома, рабіла татарскіх уладароў саюзнікамі Альгерда. Аднак у 1356 г. Казімір пачаў перамовы з татарскімі князямі Падолля, задобрыў іх багатымі дарункамі, і гэта дало свае вынікі: сем татарскіх уладароў Падолля перайшлі на бок Польшчы супроць Альгерда151. Такая рэзкая змена ў пазіцыі татараў і дала Альгерду падставу таксама змяніць свае адносіны да іх, што і выявілі падзеі 1362 г. На жаль, гэтая важная падзея вельмі скупа, а то і заблытана (як у «Хроніцы Быхаўца»)152 пададзена ў крыніцах. Болып поўнае і дэталёвае яе асвятленне мы знаходзім у «Хроніцы Jliтоўскай і Жмойцкай»153.

У шэрагу крыніцаў сказана толькі, што Альгерд у гэтым паходзе атрымаў вырашальную перамогу на р. Сінія Воды над трыма татарскімі князямі Падолля: Кутлубугам, Хаджыбегам і Дзмітрыем (незразумела, чаму гэты апошні насіў хрысціянскае імя; магчыма, зразумеў, што над хрысціянамі лепш будзе ўладарыць, перайшоўшы ў іх веру). У «Хроніцы Літоўскай і Жмойцкай» гэтая падзея перададзена так: «Ольгерд… выправшіся протнв татаров в Поля Дшше; тягнулн теж з ннм н чотырн его сыновцн Корнятовячн: Александр, Константнн, Юрнй, Феодор — Корнята, князя новгородского сынове. А гды прншлн до Сяней Воды, мннувшя Канев н Черкасы, указался нм в полю велякая орда з трома царнкамн на трн обозы разделеньш, то есть Котлубая, Катнбея, Бекера н Дмнтра солтана. То обачнвшн, Ольгерд, же до войны готовы татаре, разшяковал войско свое на шесть гуфов закрявленых з боков я на чоло розсадявшя, абы нх татаре танцамн звыклымн огорнутн н стреламн шкоднтн не моглн. А потом з велнкою запалчявостю татаре град железный з луков на лнтву густо пустяля, але ям стрелбою не зашкоднлн, для порядного упшкованяя я прудкого розступеня. Лнтва зас з русю скочнла зараз з коігаямн н шаблямя, потыкаючнся, чоло нм перервалн н танцы помешалн, другне зас з куш белтамн, а звлаіца новогорожане з Корнятовнчамн ш валнлн ях з коней, натнраючн на ннх з боков, леталн не яначей як снопы от гвалтовного ветру татаре разбурены, а не могучн болш лятвь на чоль вытрватя, почалн мешатнся н утекатн по пшрокнх полях. Там же царнков ях трох: Котлубая, Катнбея, Бекера — забнто, от Мурзов н уланов побято велмн много, трупов тежь татарскнх полны поля н рекн былн, стад кшшадесят, верблюдов, обозы нх, в которых всю маетность звыклн свою татаре з папш на пашу вознтн…»154.

Мы падалі гэтую вытрымку з летапісу, бо яна найбольш поўна і праўдзіва сведчыць аб выдатнай падзеі нашай гісторыі. Апрача таго, яна дае нам дэталёвае апісанне бітвы, тактыкі бою як Альгерда, так і татараў, што можа мець вялікую цікавасць для гісторыкаў вайсковай справы. Характэрна і тое, што тут татарскія ўладары называюцца царыкамі, што вельмі добра адлюстроўвае мізэрнасць абсягаў іхняе ўлады.

Але для нас асабліва важна звярнуць увагу на тое, што ў паходзе ўдзельнічалі новагародскія князі Карыятавічы — Аляксандр, Юрый, Канстанцін і Фёдар. У «Хроніцы Быхаўца» таксама паведамляецца аб гэтым, але вельмі заблытана. Паводле гзтай крыніцы, Альгерд узяў толькі трох Карыятавічаў, а чацвёрты, Фёдар, з’явіўся ў Падоллі толькі пасля смерці трох сваіх братоў, але быў выгнаны князем Альгердам. Аднак у сапраўднасці ў паходзе разам з Альгердам бралі ўдзел усе Карыятавічы. I самае важнае, што яны складалі галоўную апору Альгерда і адыгралі галоўную ролю ў перамозе. Таму становіцца зразумелым, чаму Альгерд, вяртаючыся дадому з часткаю войска, «другую часць в Подолю оставші, под которым войском пршіожші сыновцов свонх князей новгородсютх Корнятовячей Александра, Константнна, Юрня н Федора, н все кранны Русскне с Подолем поручнл нм н дал в панованне»156. Усё паказвае, што названы паход, як і барацьба за Валынь, быў найперш у інтарэсах Новагародка, і таму ў ім удзельнічалі новагародскія князі з сваім войскам, якім і былі аддадзены ва ўладанне ўсе заваяваныя землі. Такім чынам, хаця Новагародак і страціў сваё сталічнае становішча, аднак ён не страціў дзяржаўнай значнасці. Нездарма ж і цяпер прызначэнне князя на новагародскі пасад суправаджалася яго каранаваннем, як гэта было з Карыятам157 у 1327 г. Новагародак, як і Полацк, дыктаваў сваю палітыку вярхоўнай уладзе, вынікам чаго і з’явіўся паход Альгерда ў Падолле.