Выбрать главу

Дарэчы, і тут летапіс паказвае, што пад назваю «Літва» тут хаваецца не сучасная Літва, а Новаградчына. Гэта добра бачна з таго, што Карыятавічы адначасова называюцца і новагародскімі, і літоўскімі князямі — як, напрыклад, там, дзе гаворыцца пра будаўніцтва ў Падоллі замкаў158.

Заваяванне Падолля вызначыла і лёс Кіеўскага княства. Акружанае з усіх бакоў уладаннямі Альгерда, і яно, натуральна, павінна было перайсці пад яго ўладу, што і адбылося без барацьбы. Аб гэтай падзеі гаворыцца вельмі коратка і то толькі ў Густынскім летапісе: «Сей Ольгерд н ннішш Рускня державы во свою власть прннят, н Кнев под Фёдором князем взят, ш посадн в нем Володнмера сына своего, н начн над снм владетн»159. Заваяванне Кіеўшчыны Альгердам было адначасова і вызваленнем яе, як і Падолля, ад татарскай няволі. Летапіс паведамляе пра тое, што Альгерд гэтым землям «от татаров вольность учннші»160. Менавіта князь Фёдар, якога замяніў Альгердаў сын Уладзімір, быў фактычна падручным хана Залатой Арды. Аднак тая ўжо занепадала, таму і не зрабіла ніякіх захадаў у адказ на тое, што Альгерд адабраў ад яе «ўлусы». Гэта добра сведчыць, наколькі прадбачлівым палітыкам быў Альгерд, наколькі ўдала ён мог выбраць момант для дзеянняў.

Калі барацьба за Падолле і Кіеўшчыну закончылася паспяхова, то змаганне за Валынь зноў аднавілася. Польскі кароль Казімір, выкарыстоўваючы ўдзел Альгерда ў цвярскіх справах, у 1366 г. зноў зрабіў паход на Валынь з мэтаю яе падначалення Полылчы. Спачатку яму ўдалося заняць Белз і Холм, князь якіх Юрый Нарымонтавіч, не маючы дастатковых сіл для супраціўлення, вымушаны быў прызнаць уладу Казіміра. Потым польскія войскі занялі і іншыя гарады Валыншчыны — Уладзімір і Крамянец былі таксама аддадзеныя ў плен Аляксандру Карыятавічу, і толькі Луцк з акругамі застаўся за Любартам. Для нас асабліва важна адзначыць, што па ўмове, якая была заключана ў гэты час, польскі кароль назаўсёды прызнаваў Берасцейскую зямлю ўладаннем Вялікага княства Літоўскага161.

Аднак і на гэтым барацьба за Валынь не закончылася. Яна працягвалася яшчэ доўгі час у выглядзе спусташальных набегаў войск Вялікага княства на суседнія польскія землі. I толькі ў 1377 г., калі новы польскі кароль Людовік зноў са сваім войскам прыйшоў на Валынь, у час доўгай аблогі Белзы быў заключаны мір, па якому Берасцейская, Уладзімірская і Луцкая землі прызнаваліся за Вялікім княствам Літоўскім, а Холмская і Белзская — за Полыпчай162.

Асоба Альгерда

3 разгледжанага вышэй выразна відаць, што Альгерд як да 1345 г., калі ён быў крэўскім і віцебскім князем, так і пасля, калі ён стаў вялікім князем літоўскім, найперш і галоўным чынам выступае як беларускі дзяржаўны дзеяч. 3 гэтым шчыльна звязана і пытанне аб яго веравызнанні. У ранейшай гістарычнай літаратуры большасць аўтараў схілялася да думкі, што Альгерд быў язычнікам. Падставаю былі паведамленні храністаў Г. Вартберга і Я. Длугаша аб яго язычніцтве да самай смерці і аб спаленні яго цела на вогнішчы. Але заходнія аўтары былі зацікаўленыя ў пашырэнні ўяўлення пра Вялікае княства Літоўскае як пра язычніцкую дзяржаву і пра яе вялікіх князёў — як язычнікаў, што апраўдвала экспансіянісцкія дзеянні Ордэна і Польшчы, якія прыкрываліся лозунгамі пашырэння хрысціянства. Аднак абсурднасць сцверджанняў аб язычніцтве Альгерда найперш выяўляедца фактам ягонага 25-гадовага князявадня ў Віцебску. Вядома, што ў гэтым горадзе, як і ў Полацку, ці іншых беларускіх гарадах, не мог уладарыць язычнік. Ва ўсялякім разе, крыніцы не даносяць да нас ніводнага такога факта. Апроч таго, як паведамляе Ніканаўскі летапіс, на просьбу пскоўцаў хрысціцца і быць у іх князем, Альгерд адказаў, што ён ужо хрышчоны163. Малаверагодна, што пры нараджэнні Альгерд не быў ахрышчаны. Яго маці была драваслаўная і наўрад ці магла яна пагадзіцца з тым, каб яе сын быў нехрысцем. Ды і язычніцтва самога Гедзіміна, як ужо адзначалася намі раней, з’яўляецца вельмі драблематычным.

Пра язычніцтва Альгерда не можа сведчыць і яго імя. Мы ўжо ведаем, што ў княскіх родах, у тым ліку і полацкіх, дзецям давалі па два імя: княскае і хрысціянскае. Дык вось імя Альгерд і было княскім, а не язычніцкім. Хрысціянскае ж імя Альгерда было Андрэй (заслугоўвае ўвагі, што свайму першаму сыну, будучаму полацкаму князю, ён даў гэткае ж імя). А перад смерцю, па настаянню жонкі Юльяны, Альгерд прыняў схіму, а з ёй і імя Аляксей164.

Вядома ж, і стаўшы вялікім князем, ён не мог перайсці ў язычніцтва, бо ў тым не было ніякай патрэбы. Ён паранейшаму быў выразнікам інтарэсаў усходняй хрысціянскай часткі дзяржавы. Факты пацвярджаюць, што як у Віцебску, так і ў Вільні ён паводзіць сябе як хрысціянін, чаму не ў малой ступені садзейнічала і тое, што яго жонкі Марыя Віцебская і Юльяна Цвярская былі вельмі набожнымі хрысціянкамі. Гэта наглядна выявілася ў будаванні праваслаўных храмаў. Так, у Віцебску ім былі пабудаваныя цэрквы Дабравешчанская і Святога Духа. Не выключана, што пазней, дзякуючы падабенству імёнаў Ольгі і Альгерда, пабудова цэркваў у Віцебску была прыпісаная княгіні Вользе165, тым болын што ў 974 г. яна гэтага зрабіць не магла, бо яе ўжо не было ў жывых. Пераезд Альгерда ў Вільню таксама адзначаны пабудоваю двух храмаў, прычым першы з іх быў узведзены на месцы язычніцкага капішча. Ніяк не можа сведчыць пра язычніцтва Альгерда і гісторыя з трымя язычнікамі. Яны былі пакараныя смерцю не па загадзе Альгерда, а паводле патрабаванняў да яго язычнікаў. Раней ужо адзначалася, што язычніцкія імёны гэтых людзей, якія пасля былі абвешчаныя святымі — Кумец, Круглец і Няжыла — сведчаць аб прыналежнасці іх носьбітаў да славян. Трэба думаць, што на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, дзе яшчэ мелася нямала язычнікаў, у тым ліку і ў Вільні, былі язычнікіславяне з заходніх славянскіх земляў, што ўцякалі ад анямечвання і хрысціянізацыі. Менавіта яны маглі найболын фанатычна берагчы веру сваіх продкаў і таму так жорстка абышліся з адступнікамі.

Бясспрэчна, што Альгерд з’яўляецца адным з найвыдатнейшых дзеячаў у нашай гісторыя. Гэтаму адпавядае нават яго знешні выгляд, апісанне якога знаходзім у адной нямецкай хроніцы: «Князь мае велічны выгляд, твар яго румяны, прадаўгаваты, нос яго вызначаўся сваёй велічынёй, вочы блакітныя, вельмі вострыя, бровы густыя, светлыя, валасы і барада светларусыя з сівізною, лоб высокі, росту ён вышэй сярэдняга, не тоўсты, не худы, гаворыць голасам гучным, разборлівым і прыемным, ён выдатна ездзіць верхам, але ходзіць накульгваючы на правую нагу, таму звычайна апіраецца на кій ці на отрака; панямецку разумее выдатна, можа свабодна гаварыць, аднак заўсёды гаворыць з намі праз перакладчыка»1б6.

Галоўны вынік князявання Альгерда — у выключным пашырэнні тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, якое стала адной з найболын вялікіх дзяржаў Еўропы. У ёй беларускія землі, жанчатковае аб’яднанне якіх таксама закончылася ў гэты час, займалі цэнтральнае месца, што яшчэ ў бодыпай ступені забяспечвала ім дамінуючае становішча. Гэта і давала магчымасць вызначаць галоўныя кірункі як унутранай, так і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага.

Ягайла і Андрэй Полацкі

Унутраная палітычная раўнавага, якая стварылася ў Вялікім княстве Літоўскім пры Альгердзе, адразу парушылася пасля яго смерці. Ужо тое, што вялікакняскі пасад перайшоў да Ягайлы — старэйшага сына Альгерда ад другой яго жонкі Юліяны — не магло не выклікаць пачуцдя незадаволенасці ў кагонебудзь з іншых яго дванаццаці сыноў. Апроч таго, нельга забываць і аб браце Альгерда — Кейстуце, які быў фактычна самым старэйшым у родзе Гедзімінавічаў і меў найбольшае права заняць вялікакняскі пасад пасля смерці свайго старэйшага брата. Усё гэта ў хуткім часе і дало выдікі.

Нельга, вядома, адмаўляць уллыву Юльяды на рашэнне Альгерда пасля смерці пакінуць вялікакняскі пасад за Ягайлам. Звычайна шэраг даследчыкаў характарызавалі Ягайлу выключна адмоўнымі рысамі. Ёд, маўляў, быў лянівы, нядбалы, бесхарактарны, схільны да раскошы і нічога не зрабіў дзеля дабра сваёй краіньі167. Але ўсё гэта зыходзіла з дамылковага ўяўлення аб Крэўскай уніі як падзеі, якая толькі задавальняла асабістыя амбіцыі Ягайлы.