Выбрать главу

А цяпер звернемся да падзей у Полацку пасля ад’езду з яго князя Андрэя. Захапіўшы гэты горад, Ягайла далучыў яго да сваіх уладанняў, пра што сведчыць дагавор аб перамір’і, заключаны Ягайлам з Лівоніяй 27 лютага 1381 г. А гэта яшчэ раз можа пацвярджаць, што менавіта з імкнення Ягайлы падначаліць сабе Полацк і пачалася барацьба паміж ім і Андрэем, якому, магчыма, было прапанавана быць толькі намеснікам вялікага князя ў Полацку, на што Андрэй не пагадзіўся. I сапраўды, у 1381 г. Ягайла паслаў туды сваім намеснікам брата Скіргайлу. Аднак палачане адмовіліся яго прыняць і з ганьбаю, пасадзіўшы на каня задам наперад, адправілі назад. Ёсць меркаванне, што палачане адмовіліся ад Скіргайлы таму, што ён быў язычнікам, якога хацеў ім назначыць такі ж князь язычнік Ягайла. Прыняцце хрышчэння апошнім нібыта было выклікана ўдзелам у падзеях Кулікоўскай бітвы. Факт пераходу з язычніцтва ў хрысціянства князёў Вялікага княства Літоўскага тлумачыцца тым, што яны насілі падвойныя імёны. Першае з якіх, маўляў, язычніцкае, а другое — хрысціяыскае: Ягайла — Якаў, Скіргайла — Іван, Карыбут — Дзмітрый і г. д.179. Аднак гэты довад непераканаўчы. Вядома, што ў кіеўскіх дынастыях дзецям пры нараджэнні даваліся два імёны: першае — княскае, другое — хрысціянскае. Так было ў кіеўскіх князёў, напрыклад, Яраслаў Мудры меў, апрача княскага, імя Георгій. Тое ж самае было і ў полацкіх князёў. Так, адзін з сыноў Усяслава Чарадзея меў княскае імя Рагвалод і хрысціянскае Барыс. Гэту традыцыю прадаўжалі і вялікія літоўскія князі, якія, што мы ўжо ведаем, паходзяць з дынастыі полацкіх князёў, чым і тлумачацца іх падвойныя імёны. А з гэтага вынікае, што Скіргайла не быў прыняты палачанамі не таму, што ён быў язычнікам. Справа, відаць, у тым, што палачане засталіся параней-шаму адданымі Андрэю, які, нягледзячы на яго вялікую дапамогу Дзмітрыю Данскому, не атрымаў ад таго ніякай падтрымкі для барацьбы з Ягайлам і вымушаны быў аднавіць свае ранейшыя сувязі з палачанамі. Апошнія, згадзіўшыся на гэта, варожа сустрэлі Скіргайлу.

Але Ягайла не адмовіўся ад намеру ва ўсёй моцы падначаліць сабе Полацк і таму зноў паслаў князем Скіргайлу, але ўжо з вялікім войскам. Нягледзячы на аблогу свайго горада, палачане і гэтым разам не здаліся. Тады Скіргайла звярнуўся па дапамогу да Лівонскага ордэна. Але прастаяўшы на беразе Дзвіны 11 дзён, крыжакі не змаглі прарвацца ў горад і мусілі ні з чым вярнуцца назад.

У гэты крытычны для сябе момант палачане вымушаны былі шукаць падтрымку ў ноўгарадцаў, аднак тыя, не даўшы вайсковай дапамогі, накіравалі да Ягайлы пасла Юрыя Анцыфаравіча. Магчыма, ён паведаміў аб небяспецы, якая чакае яго ад ноўгарадцаў у выпадку далейшай аблогі Полацка. I таму войскі Ягайлы, не ўзяўшы горада, павінны былі адступіць180. Не будзем адмаўляць значэння дыпламатычных захадаў Ноўгарада ў зняцці блакады Полацка, і ўсё ж, відаць, вырашальную ролю тут мела тое, што адносіны Ягайлы з Андрэем перапляліся з яго адносінамі з Кейстутам.

Ягайла і Кейстут

Хоць Кейстут выступаў у сваёй дзейнасці як выразнік і абаронца інтарзсаў усёй заходняй часткі дзяржавы, аднак сваім князем яго найперш бачыла Жамойць, паказчыкам чаго з’яўлялася яго рэзідэнцыя ў Троках. Як вядома, раней жамойцкія вярхі супраціўляліся вялікакняскай уладзе. Так было, напрыклад, пры Віценю ў 1293–1294 гг. Аднак, калі Гедзімін задушыў жамойцкі сепаратысцкі рух на чале з Пялюзам, у жамойцкай знаці паступова пачало расці ўсведамленне значнасці іх зямлі ў дзяржаве, а адначасова і імкненне заняць віднае, а то і вядучае месца ў ёй. Менавіта Кейстут за час свайго князявання і стаў увасабленнем гэтых палітычных памкненняў жамойтаў.

Пакуль вялікім князем быў Альгерд, Кейстут, разумеючы сваё бяссілле перад яго выдатнай постаццю і магутнай уладай, мірыўся са сваім падначаленым становішчам. Аднак пасля смерці Альгерда і ўмацавання Ягайлы, Кейстут і вырашыў выкарыстаць Ягайлаву барацьбу з палачанамі (якая ўскладняла становішча новага вялікага князя) для ўзвышэння становішча Жамойці праз узвышэнне сваёй улады. Але частыя прыезды Кейстута з Трокаў у Вільню, дзе ён імкнуўся даваць вялікаму князю розныя парады ў кіраванні дзяржавай, адразу насцярожылі Ягайлу. Ён, як і Альгерд, будучы гаспадаром Княства, найперш быў выразнікам інтарэсаў усходняй, беларускай, часткі дзяржавы. I гэта зразумела, бо Альгерд аддаў яму ўсе ўладанні, якія яму належалі (Крэва, Віцебск і ўсе іншыя гарады)181, і таму ў частых прыездах Кейстута і яго парадах Ягайла адразу ўбачыў імкненне троцкага князя навязаць яму палітыку, патрэбную жамойцкай знаці. Зразумела, што Ягайла не мог паступіцца інтарэсамі большай часткі дзяржавы і таму стаў супраціўляцца Кейстуту.

Убачыўшы ў імкненнях Кейстута і жамойтаў пагрозу сваёй вялікакняскай уладзо, Ягайла пачаў рыхтавацца да барацьбы з ім. Гэтае палітычнае ўнутрыдзяржаўнае суперніцтва знешне выяўлялася як чыста асабісты канфлікт. У прыватнасці, Кейстут быў вельмі зняважаны тым, што сваю сястру (а Кейстутаву пляменніцу) Ягайла выдаў за Вайдылу, чалавека простага, «хлопа», якога ўзвысіў яшчэ Альгерд і якому вялікую моц у дзяржаве даў Ягайла. Убачыўшы непрыязнасць Кейстута да сябе, Вайдыла, як паказваюць некаторыя крыніцы, і пачаў распальваць у Ягайлы нянавісць да дзядзькі і нават намовіў пайсці на саюз з крыжакамі супроць Кейстута182. У сваю чаргу, адзін з крыжакоў, што быў кумам Кейстута паведаміў яму аб зносінах Ягайлы праз Вайдылу з крыжакамі. Кейстут паставіў у вядомасць свайго сына Вітаўта, але той, будучы ў вялікай дружбе з Ягайлам, не паверыў гэтым звесткам.

Менавіта ў той час Ягайла і паслаў сваё войска на Полацк, каб пасадзіць там Скіргайлу, што і выкарыстаў Кейстут. Ён, сабраўшы свае палкі, прыйшоў у Вільню і захапіў Ягайлу і яго маці. Тут жа ён выявіў і паперы, якія даказвалі змову Ягайлы з крыжакамі. Захоплены быў і Вайдыла, якога па загаду Кейстута павесілі на шыбеніцы. Аднак з Ягайлам і з ягонай маці абыходжанне было болып гуманнае. Кейстут пакінуў яго на волі і аддаў яму ўсе ягоныя ўладанні і казну. Спачатку Ягайла накіраваўся ў Крэва, куды яго суправаджаў Вітаўт, а адтуль — у Віцебск.

Вось у гэты час, як сведчаць крыніцы, і была знятая аблога Полацка. Кейстут, захапіўшы Вільню, а тым самым і вярхоўную ўладу, адправіў у Полацк і ў войска, якое аблажыла яго, паслоў, якія паведамілі там аб паражэнні Ягайлы. Пачуўшы пра гэта, войска адышло з Полацка ў Вільню, а Скіргайла, застаўшыся ні з чым, вымушаны быў бегчы да крыжакоў.

Як вядома, у свой час Кейстут паслаў Ягайлу ваяваць супроць Андрэя. Цяпер жа ён вырашыў мець у асобе Андрэя саюзніка, а не ворага, і таму аддаў яму Полацк. Аднак аўтар «Хронікі Быхаўца» лічыць Андрэя (ён яго называе Гарбатым, што магло быць у са~ праўднасці) сынам Кейстута і законным гаспадаром Полацка183. Гэта не памылка аўтара «Хронікі Быхаўца», як лічыў М. Улашчык184, а свядомая фальсіфікацыя фактаў. Гэта яшчэ адзін прыклад таго, як у летапісах XVI ст. (тады і была створана «Хроніка Быхаўца») скажалася палітычная гісторыя Вялікага княства Літоўскага ва ўгоду жамойцкай знаці, якой прыпісвалася галоўная роля ва ўтварэнні дзяржавы. Паколькі асабліва важна было паказаць падначаленне Полацка жамойцкім князям, насуперак праўдзівым звесткам Андрэй і быў паказаны сынам Кейстута. 3 гэтай жа прычы ны Кейстут ідэалізаваўся як князь Жамойці, і ўсяляк прыніжаўся Ягайла як князь беларускай часткі дзяржавы185.

Як бачым, падзеі пацвердзілі шырокія палітычныя амбіцыі Кейстута, якія былі выяўленнем яго імкненняў заняць вядучае месца ў дзяржаве. Менавіта з гэтага часу, а не з часу Міндоўга, пачынаецца паступовае ўзвышэнне літоўскіх (у сучасным значэнні гэтага слова, а тады — жамойцкіх) земляў. Кейстут і з’явіўся фактычна першым іх князем, аднак адзіным і нядоўгачасовым.

Як Кейстут выкарыстаў адсутнасць войск Ягайлы ў Вільні (яны былі пад Полацкам) для захопу ўлады, так цяпер зрабіў і Ягайла, выкарыстаўшы для захопу ўлады адсутнасць войск Кейстута. Гэтыя войскі былі накіраваныя пад НаваградСеверскі, дзе княжыў Дзмітрый Карыбут, што аддаўся пад уладу Масквы. Загадана было ісці туды і Ягайлу. Аднак ён, забыўшыся аб сваёй прысязе Кейстуту «ннколн протнву его не стоятн н завжды в его волн бытн»186, не пайшоў з Кейстутам, а стаў падбухторваць віленскіх мяшчанаў праз якіхсьці «слуг Гаставых», пад якімі некаторыя даследчыкі разумеюдь дямецкіх мяшчанаў у Вільні187. Сам жа Ягайла са сваім войскам прыімчаўся з Віцебска ў Вільню, а адтуль пайшоў у Трокі, куды на злучэнне з ім ішлі прускія крыжакі. Не спадзеючыся вытрымаць такі націск, Трокі, якія былі рэзідэнцыяй Кейстута (таму туды і накіраваўся Ягайла), адразу здаліся. У сваю чаргу Кейстут, якому аб усім, што адбывалася, паведаміў Вітаўт, накіраваўся зпад НоўгарадСеверскага ў Гародню, дзе быў і Вітаўт.