Выбрать главу

Вітаўт паспадзяваўся на дапамогу свайго зяця Яну — ша Мазавецкага. Аднак усё адбылося наадварот. Януш Мазавецкі, карыстаючыся дзяржаўным замяшаннем у Вялікім княстве Літоўскім, пайшоў з войскам у Берасцейскую зямлю, якой валодаў Кейстут, захапіў шэраг яе гарадоў (Берасце ўзяць не змог), пасля чаго вярнуўся назад, пакінуўшы ў Драгічыне і Мельніку свае гарнізоны.

Трэба заўважыць, што менавіта гэтыя падзеі добра высветлілі становішча Кейстута найперш як князя Жамойці. I таму зразумела, чаму ён у крытычны момант сабраў вакол сябе «усю Жамойдкую зямлю і войскі» і пайшоў да Вяллі, дзе хутка злучыўся з войскам Вітаўта і разам з ім падышоў да Трокаў і ўзяў замак у аблогу. Сюды ж з войскам прыйшоў і Ягайла, а таксама яго саюзнікі — прускія і лівонскія крыжакі. I вось калі абодва войскі падрыхтаваліся да бітвы, ад Ягайлы з’явіліся паслы, якія прапанавалі не ўступаць у бой і закончыць справу мірам, каб «ён (Кейстут) трымаў сваё, а мы (Ягайла) сваё»|88. Паслы далі прысягу Вітаўту, якую ён прыняў. Прыняў яе і Скіргайла, які выступаў на баку Ягайлы. Далей гэтая прысяга была паўторана Кейстуту — што ні яму, ні яго сыну Вітаўту нічога благога не будзе зроблена, калі яны прыедуць да Ягайлы, каб заключыць мір. Аднак Ягайла парушыў прысягу. Калі Кейстут і Вітаўт з’явіліся да Ягайлы, ён прапанаваў ім паехаць у Вільню і там заключыць дагавор аб міры. Не лрадбачачы нічога небяспечнага, Кейстут, гэтаксама як і Ягайла, распусціў сваё войска. Але пасля прыезду ў Вільню Ягайла захапіў Кейстута і Вітаўта, адправіў іх у Крэва і пасадзіў у вежу. На пятую ноч Кейстут быў задушаны. Захаваліся імёны князевых забойцаў: імі былі каморнікі Ягайлы — Прокша, які даваў яму ваду, а таксама крыжакманах Мостэр, Кучук і Лісіца Жабянцяй189.

Так трагічна закончылася жыццё гэтага даволі даўгавечнага палітыка. Само сабой паўстае пытанне: «Выпадковым ці заканамерным быў такі канец?» Ужо адзначалася тэндэнцыйнасць аўтара «Хронікі Быхаўца» ў паказе ўзаемаадносін Ягайлы і Кейстута, калі першы паўставаў выключна ў чорных фарбах, а другі — у светлых. На жаль, некаторыя гісторыкі (П. Бранцаў, В. Данілевіч) прымалі ўсё гэта за чыстую праўду і адпаведда характарызавалі памянёных асобаў. Але нягледзячы на старанне ўсю віну за жорсткасці ўскласці на Ягайлу, хроніка не магла схаваць таго факта, што менавіта Кейстут пачаў барацьбу з Ягайлам, а не наадварот. Як ні распісвалася тут дабрыня Кейстута, хроніка тым нё менш адзначыла, што ён загадаў узвесці на шыбеніцу Вайдылў.

Яшчэ невядома, ці адпавядае сапраўднасці тое, што Ягайла быў высланы спачатку ў Крэва, а потым у Віцебск, бо маюцца звесткі, што ён быў сасланы Кейстутам у Полацк, дзе прасядзеў у турме болей года190. Ужо гэтыя схаваныя ўслужлівымі храністамі факты могуць казаць аб іншым палітычным і чалавечым абліччы Кейстута. Таму, ці такой ужо выключнай падзеяй з’яўляецца жорсткая расправа Ягайлы з Кейстутам. Успомнім, як Віцень у 1293–1294 гг. жорстка расправіўся з жамойцкімі старшынамі, што паўсталі супроць яго і хацелі схіліцца на бок крыжакоў. Гэтак жа і Гедзімін бязлітасна абышоўся з тымі ж жамойтамі і іх важаком Пялюзам, якія таксама доўгі час супраціўляліся вялікакняскай уладзе. Дык ці варта пасля гэтага здзіўляцца падступнасці і жорсткасці Ягайлы ў абыходжанні з Кейстутам.

Але калі Віцень і Гедзімін распраўляліся з жамойцамі за іх сепаратысцкія намеры, то Ягайла паўстаў супроць Кейстута за яго гегеманісцкія памкненні, а дакладней, за спробу вывесці Жамойць на першае месца ў дзяржаве. 3 гэтым Ягайла (як і ягоны бацька Альгерд) не мог згадзіцца, бо, будучы вялікім князем, найперш выяўляў інтарэсы ўсходніх, г. зн. беларускіх земляў. Ягайла добра бачыў тую спрыяльную глебу, якая жывіла дзейнасць Кейстута, а менавіта жамойцкую язычніцкую партыю, што групавалася вакол Кейстутавай жонкі Біруты — заўзятай язычніцы і былой вайдэлоткі. Вось чаму Ягайла пакараў не толькі Кейстута, але і многіх жамойцкіх баяраў, а найперш род Біруты: яе дзядзька Відзімонт, быў «на колах разбіты», а двум другім дзядзькам адсеклі галовы. Сама Бірута была прысуджаыая да ўтаплення ў Нёмане, але ёй удалося нейкім чынам вызваліцца ад кары, і яна памерла ў 1416 г.191. Праўда, тут гаворыцца, што ўсё гэта Ягайла рабіў, помсцячы за Вайдылу. Аднак зразумела, што пад гэтым, як і ва ўсёй гісторыі з Вайдылам, хавалася жорсткая палітычная барацьба за вядучае месца ў дзяржаве.

Усё адзначанае паказвае, што менавіта з Кейстута пачынаецца ўзвышэнне літоўскай (паўтараем: у сучасным значэнні гэтага слова, а тады — жамойцкай) часткі дзяржавы. Аднак яе імкненне выйсці на першае месца закончылася жорсткім парйжэннем, што і вызначыла трагічны фінал жыцця Кейстута.

Ягайла і Вітаўт

Такі ж трагічны лёс чакаў і Вітаўта. Ён таксама быў прывезены ў Крэва з жонкаю, змешчаны ў асобным пакоі, дзе яго пільна вартавалі, аднак ім удалося ашукаць вартавых і выйсці з замка, пасля чаго князь уцякае да крыжакоў праз Берасце і Мазовію і прыбывае ў Прусію, дзе яго прыязна сустракае вялікі магістр ордэна Конрад.

Спачатку магістр Конрад Чольнер у адказ на просьбу Вітаўта дапамагчы яму ў барацьбе з Ягайлам зрабіў спробу прымірыць іх. У сваім лісце да Ягайлы ён у ліку іншага прасіў Ягайлу вярнуць хоць частку ўладанняў, што належалі Вітаўту. Аднак Ягайла адмовіўся і, у сваю чаргу, прасіў вялікага магістра не хваляваць жамойтаў, якія з’яўляюцца яго падданымі. Гзта для нас асабліва важна, бо паказвае, што паранейшаму для Ягайлы галоўным было захаваць пад сваёй уладай Жамойць (Жмудзь). Хоць ён і згадзіўся на сустрэчу з вялікім магістрам, аднак яна не адбылася, паколькі апошні не прыехаў ва ўмоўленае месца, а Ягайла не захацеў ехаць на новае месца. Пасля зрыву сустрэчы вялікі магістр піша Ягайлу ліст, у якім рашуча абвінавачвае яго ў прысваенні часткі Самагіціі (так палацінску называлася ЖамойцьЖмудзь). Зноў, як бачым, жамойцкае пытанне выступае ў гэтым канфлікце як галоўнае.

I вось у жніўні 1380 г. вялікае крыжацкае войска, а таксама Вітаўт з жамойцкім атрадам увайшлі на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага. Але крыжацкае войска, узяўшы Трокі і парабаваўшы ваколіцы, вярнулася назад. Па ўсім відаць, што для крыжакоў было больш важна парабавадь, чым дапамагчы Вітаўту. Адразу ж пасля адыходу крыжакоў, Ягайла зноў займае Трокі, што зразумела, бо яны былі ключом да валодання Жамойцю.

Вядома, такі вынік крыжацкай дапамогі не мог задаволіць Вітаўта, але, каб разлічваць на далейшую падтрымку, ён павінен быў пайсці на чарговыя ўступкі і ахвяраванні. Калі першы раз ён згадзіўся (пры ўмове сваёй перамогі над Ягайлам) стаць васалам Ордэна, то цяпер даў абяцанне аддаць крыжакам Жамойць. Апроч таго, ён павінен быў ахрысціцца ў каталіцкую веру, што і адбылося 21 кастрычніка 1383 г.

Усё гэта задавальняла вялікага магістра, і ўвосень 1383 г. ён распачаў супроць Ягайлы ваенныя дзеянні. Крыжакі ўварваліся на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага і недалёка ад Кернавы ўзялі разбураную крэпасць Марыенвэрдар, дзе і адбылося новае пацверджанне раней падпісаных умоў паміж вялікім магістрам і Вітаўтам, прычым князь узяў на сябе новыя абавязацельствы. Вайна ў перспектыве набывала зацяжны характар, і таму кожны з бакоў не быў упэўнены ў сваёй перамозе. Вітаўт нават і пры ўмове сваёй перамогі прадбачыў сваю залежнасць ад Ордэна. Для Ягайлы ж гэтая вайна магла скончыцца агульным аслабленнем дзяржавы, што магло прывесці і да яе развалу. Вось чаму менавіта ён звярнуўся да Вітаўта з мірнаю прапановай (ёсць звесткі, што ён быццам бы зрабіў гэта па радзе сваёй маці Юльяны). Праўда, Вітаўт мог разлічваць на мір толькі пры згодзе парваць з Ордзнам, на што ён і згадзіўся, пачаўшы разам з Ягайлам змагацца супроць крыжакоў.