Выбрать главу

Асаблівую ўвагу прыцягвае той факт, што Вітаўт, атрымаўшы ад Ягайлы Гарадзенскую і Берасцейскую землі і Луцк, пераходзіць з каталіцтва, якое ён прыняў зусім нядаўна ва ўгоду Ордэну, у праваслаўе. Папер-шае, гзта характарызуе Вітаўта як дзяржаўнага дзеяча, што кіраваўся адпаведнымі палітычнымі абставінамі, якія складваліся ў той ці іншы час. Змагаючыся разам са сваім бацькам Кейстутам супроць Ягайлы, ён адстойваў інтарэсы Жамойці. Аднак пасля гібелі Кейстута, уступіўшы ў саюз з Ордзнам для далейшай барацьбы з Ягайлам, ён ахвяруе і Жамойцю, і язычніцтвам. Затым, памірыўшыся з Ягайлам і атрымаўшы ад яго землі з праваслаўным насельніцтвам, ён ахвяруе каталіцтвам і прымае праваслаўе. Гэты факт прымушае нас зноў вярнуцца да становішча Кейстута, які адначаеова валодаў і язычніцкай Жамойцю і праваслаўнымі Гарадзеншчынай і Берасцейшчынай.

Ці маглі гэтыя землі мірыцца з тым, што іх князем быў язычнік? У святле прыняцця Вітаўтам праваслаўя адказ можа быць толькі адзін: не маглі.

А цяпер згадаем, як жа тады паводзіў сябе Кейстут? Найверагодней, што ён вымушаны быў выступаць у двух абліччах: перад праваслаўнымі — як праваслаўны, перад язычнікамі — як язычнік. Але паколькі ён больш часу праводзіў у Троках, то, вядома, больш знаходзіўся пад уплывам язычніцкага акружэння (асабліва з боку роду жонкі Біруты), што і стварыла пра яго ўяўленне як пра князяязычніка. Такая акалічнасць не магла адмоўна не ўздзейнічаць на праваслаўныя ўладанні Кейстута, якія не аказалі яму падтрымкі ў барацьбе з Ягайлам, што і з’явілася адной з прычын яго паражэння. Усё гэта ўбачыў Вітаўт, што і прымусіла яго змяніць каталіцтва на праваслаўе, бо з князем, які быў у язычніцтве, не маглі б мірыцца ні Гародзеншчына, ні Берасцейшчына.

Але Вітаўт, атрымаўшьі гэтыя дзве зямлі, якія належалі яго бацьку, не забыўся і аб Троцкім княстве (фактычна яно было галоўным бацькавым уладаннем) і, вядома ж, прзтэндаваў на яго. 3 гэтым не мог пагадзіцца Ягайла, які прадбачыў, што ў такім разе Жамойць, атрымаўшы Вітаўта, якога яна ўспрымала як свайго законнага князя, зноў уздыме барацьбу за вядучае месца ў дзяржаве. Менавіта суперніцтва Ягайлы і Вітаўта за Троцкае княства пагражала зноў разгарэцца ў зацяжную ўнутраную барацьбу. Зразумела, што Ягайла трывожыўся і шукаў для сябе моцнай падтрымкі, якая магла паказаць Вітаўту марнасць ягоных намераў.

I ўсё ж пагроза доўгай унутранай барацьбы, якой бы яна небяспечнай ні была, блякла перад грознай знешняй небяспекай. Менавіта перавага адмоўных знешніх фактараў над унутранымі цяжкасцямі і з’явілася важнейшай адметнасцю Вялікага княства, што ў далейшым найперш і садзейнічала яго заняпаду. Той трохкутнік, які ўжо вызначаўся пры Гедзіміне, сціскаўся ўсё болып пагрозліва. 3 паўночнага захаду — крыжацкая агрэсія, з захаду — націск Польшчы, у вярхах якой ужо выспеў план падначалення суседняй краіны, а на ўсходзе ўжо пачада паступова заваёўваць суседнія з ёю ўладанні Вялікага княства Масква. Апынуўшыся ў такім акружэнні, наша дзяржава не магла весці паспяховай барацьбы з усімі варожымі сіламі адразу і мусіла шукаць разумнага кампрамісу. Ім і стала Крэўская ўнія, якая істотна змяніла кірунак дзяржаўнага жыцця і тым самым адкрыла новы этап нашага гістарычнага шляху.

Як бачна з разгледжанага, віленскі перыяд быў асабліва спрыяльны і плённы ў нашай гісторыі. Гэта быў час, калі наша дзяржава ў сваёй унутранай і знешняй палітыцы кіравалася толькі сваімі інтарэсамі, а значыць — адзін з перыядаў яе найболыпай самастойнасці.

Галоўным яго вынікам быў найперш імклівы тэрытарыяльны рост Вялікага княства, асабліва ў часы Альгерда, калі ён, выкарыстаўшы спрыяльную знешнепалітычную кан’юнктуру, далучыў да сваіх уладанняў шэраг новых земляў, павялічыўшы ўладанні болыл чым у два разы.

Віленскі перыяд асабліва спрыяльны быў для беларускіх земляў, якія канчаткова аб’ядналіся і тым самым замацавалі сваё цэнтральнае месца ў дзяржаве, у выніку чаго, паводле вобразнага выразу Ф. Багушэвіча, Беларусь была тут, «як зерне ў гарэху». Усё гэта спрыяла хутчэйшай кансалідацыі беларускай народнасці, далейшаму развіццю яе культуры і канчатковаму фармаванню яе мовы, якая паранейшаму прадаўжала быць у Вялікім княстве Літоўскім дзяржаўнай.

Перанясенне сталіцы з Новагародка ў Вільню не толькі не зменшыла беларускага характару дзяржавы, але яшчэ болын умацавала яго. Сталічнае значэнне Вільні актыўна садзейнічала далейшай беларускай асіміляцыі балцкага насельніцтва, што і ператварыла Віленшчыну ў беларускі край ужо тады. Тым самым побач з пашырэннем тэрыторыі Беларусі на ўсходзе ішоў такі самы працэс і на захадзе. Усё гэта яшчэ раз паказвае, што ніякага літоўскага (у сучасным значэнні гэтага слова) панавання над беларускімі землямі ў тыя (як і ў ранейшыя) часы не было. Усё адбывалася наадварот: ішло далейшае падначаленне балцкалітоўскіх земляў вярхоўнай уладзе, і усялякае іх супраціўленне ці імкненне заняць у дзяржаве больш высокае месца жорстка караліся. Калі беларуская тэрыторыя і беларускае насельніцтва ўсё болып павялічваліся, то балцкалітоўскія землі і балцкалітоўскае насельніцтва ўвесь час змяншаліся. Усё гэта яшчэ раз яскрава паказвае, што не балцкалітоўскія, а беларускія землі займалі ў Вялікім княстве Літоўскім пануючае месца, што паранейшаму вызначала яго як беларускую дзяржаву.

Зацемкі

' Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. Мн., 1990. С. 346–347.

2 Полное собранне русскнх летопнсей (ПСРЛ). Т. 32. М., 1975. С. 137–138.

3 Голубовнч В., Голубовнч Е. Крнвой Город — Вшіьно. М., 1945. С. 125.

4 Тамсама. С. 124, 125.

5 Slownik geograficzny ziem polskich. T. 4. Warszawa, 1884. S. 666, 814.

6 Scriptores rerum Prussicarum. Leipcig, t. II, p. 623.

7 Ушннскас B. Формнрованне раннегосударственной террпторнн Лнтвы X–XII вв. Л., 1988. С. 15.

8 Letuwies torbine enciclopedija. Wilnius, 1976. T. 1. P. 463.

9 IIослання Геднмііна. Вшіьнюс. C. 64, 68.

10 Letuwies torbine enciclopedija. Wilnius, 1976. T. 1. P. 463;

11 ПСРЛ. T. 32. C. 32, 35.

12 Тамсама. T. 17. СП6., 1908. C. 593–596.

13 Пашуто B. Образованне Лптовского государства. M., 1959. C. 76.

14 ПСРЛ. T. 2. M., 1962. C. 12.

15 Тамсама. T. 17. C. 574.

16 Slownik georgaficzny. T. 13. C. 499.

17 ПСРЛ. T. 17. C. 595.

18 Ермаловіч M. Старажытная Беларусь. C. 332 —333.

19 ПСРЛ. T. 32. C. 211; T. 35. C. 286.

20 Юргевнч B. Опыт обтьяснення нмен князей лнтовскнх / Чт. в Нмп. обве нсторнн н древностей Росснйскнх. 1883. Кн. 3. С. 27.

21 ПСРЛ. Т. 32. С. 136.

22 РусскоЛквонскне акты. СПб., 1857. С. 30.

23 Васнльевскнй В. Переход Геднмнна в католпчество // Журн. мннва народн. просвегц. № 1. СПб., 1872. С, 144.

24 Белоруссня в эпоху феодалнзма. Мн., 1959. T. 1. С. 97.

25 ПСРЛ. Т. 32. С. 136.

26 Dusburg Petri. Chronica terrae Prussiae. T. 3. C. 305, 317.

27 ПСРЛ. T. 2. СП6., 1843. C. 207.

28 Тамсама. T. 32. C. 35.

29 Васшіьевскнй B. Очерк нсторіш города Внльны // Памятншш русской старнны в западных губерннях Нмпернн. Вып. 5. Вшіьно, 1872. С. 11.

30 ПСРЛ. Т. 32. С. 136.

31 Послання Геднмнна. Внльнюс, 1966. С. 30.

32 Антоновнч В. Монографвн. Квев, 1878. С. 47.

33 ПСРЛ. Т. 17. С. 573.

34 Тамсама. С. 590–591.

35 Тамсама. Т. 2. 1843. С. 202.

36 Тамсама. Т. 32. С. 136–137.

37 Антоноввч В. Монографіш. Квев, 1878. С. 47–51.

38 Dusburg Petri. Цыт. твор.

39 Антоноввч В. Монографвн. Квев. 1878. С. 43–44.