Выбрать главу

Але гэтага, каб уцягнуць Пскоў у залежнасць, для Гедзіміна было яўна недастаткова. Мітрапаліт Феагност зноў выходзіць на першы план у справе ўтрымання Пскова пад уладаю Ноўгарада, а тым самым і пад уладаю Масквы. Рэч у тым, што Пскоў, не маючы свайго епіскапа, залежаў ад наўгародскага ўладыкі. А ў той час, як мы ўжо ведаем, з прыкладу таго ж Феагноста, царкоўная ўлада як найлепш мацавала ўладу палітычную. Воеь чаму без выхаду зпад царкоўнай улады Ноўгарада (гэта магло адбыцца толькі ў выніку атрымання свайго епіскапа) Пскоў не мог канчаткова пазбавіцца залежнасці ад яго. Гэта добра разумеў і Гедзімін. У 1331 г., па ўсім відаць, не без ініцыятывы самога вялікага князя, калі мітрапаліт Феагност быў у Ноўгарадзе-Валынскім, пскоўцы звярнуліся да яго з просьбаю даць ім у епіскапы манаха Арсенія. Мітрапаліт добра ведаў, чым гэта можа скончыцца, і таму рашуча адмовіў.

Няўдача палітыкі Гедзіміна ў адносінах да Пскова, як бачна, была найперш вынікам шчыльнай сувязі апошняга з Ноўгарадам, якому таксама на працягу стагоддзяў супрацьстаяў Полацк. Таму зразумела, што ўзаемаадносіны з Псковам арганічна перарасталі ва ўзаемаадносіны з Ноўгарадам і вызначалі іх характар. Ноўгарад не выпускаў зпад сваёй улады Пскоў, абапіраючыся на Маскву. I ў той жа час, ён не хацеў апынуцца пад яе ўладай сам, а таму ішоў на саюз з Вялікім княствам Літоўскім.

Вось гэтую супярэчнасць становішча Ноўгараду і выкарыстоўваў у сваіх інтарэсах Гедзімін, асабліва калі абвастраліся наўгародскамаскоўскія адносіны.

У 1333 г. Іван Каліта на адмову Ноўгарада аддаць яму «закамскае срэбра», захапіў падуладныя наўгародцам Таржок і Бежацкі Верх. I вось Ноўгарад, каб паказаць сваю моцную апору, бярэ да сябе Гедзімінавага сына НарымонтаГлеба і аддае яму ў кармленне Ладагу, Арэхавец, Карэльскую зямлю і палову Капор’я46. Гэта паказала Івану Каліце, хто з’яўляецца яго галоўным праціўнікам у справе збірання вакол Масквы рускіх земляў. У выніку адносіны паміж дзяржавамі абвастрыліся, і Іван Каліта сабраўся ісці супроць Гедзіміна вайною. Апошні не мог не разумець усёй небяспекі гэтага, ведаючы, што за спіной Масквы стаіць дапамога Арды, і таму пастараўся кончыць справу мірам, падмацаваўшы яго шлюбам сваёй дачкі Аўгусты з сынам Івана Каліты Сімяонам. 3 свайго боку, і Іван Каліта пайшоў Ноўгараду на ўступкі, адмовіўшыся ад ранейшых патрабаванняў. Трэба зазначыць, што прынядце Нарымонта ў Ноўгарад таксама не дало патрэбных вынікаў для Гедзіміна. Баючыся Масквы, Ноўгарад не хацеў падпасці і пад уладу Вялікага княства Літоўскага і аддаць яму частку сваёй тэрыторыі. Таму ён дыпламатычна перадаў Нарымонту тыя землі, якія не межаваліся з Княствам. Зразумела, Нарымонт не мог быць вельмі зацікаўленым у гэтым, і болыпую частку жыцця праводзіў на радзіме, пакінуўшы на наўгародскіх землях сына Аляксандра. А калі ў 1337 г. на гэтыя землі напалі шведы, ён, не жадаючы ваяваць з імі, назаўсёды з сваім сынам вярнуўся на радзіму.

Аднак гэтымі няўдачамі не закончылася для Вялікага княства Літоўскага барацьба за Пскоў і Ноўгарад. Гэта быў толькі пачатак аднаўлення традыцыйнай полацкай палітыкі.

Узаемаадносіны з Рыгай і Ордэнам

Але не толькі пскоўсканаўга-родскімі справамі Полацка павінен быў займацца Гедзімін. Адначасова не меншую ўвагу ён быў змушаны ўдзяляць і яшчэ больш важнаму клопату Полацка — яго барацьбе з крыжакамі. I гэта зразумела, бо калі ў першым выпадку Полацк наступаў, то ў другім — абараняўся ад свайго найбольш небяспечнага ворага. 3 пачатку XIII ст., захапіўшы ў Полацка Ніжняе Падзвінне, крыжакі не спынілі далейшага націску на крывіцкую зямлю, робячы на яе рабаўнічыя набегі і беручы ў палон яе людзей. Усё гэта знясільвала Полацкую зямлю. Абарона Полаччыны, якая з’яўлялася важнейшай складовай часткаю Вялікага княства Літоўскага як у эканамічных, так і ў культурных адносінах, станавілася галоўнай задачай дзяржавы, што і знаходзіла выяўленне ў дзейнасці Гедзіміна.

Наколькі князя непакоілі беды, што прыносілі крыжакі Полацкай зямлі, сведчыць яго пасланне біскупам Дэрпцкаму, Эзэльскаму, дацкаму намесніку Рэвельскай зямлі і Радзе г. Рыгі ад 22 верасня 1324 г. Вось красамоўнае сведчанне таго, што тварылі крыжакі: уварваўшыся «ў зямлю полацкую, яны яе варожа разарылі, людзей і коней захапілі… таксама роўна 40 дзён пасля гэтага яны зноў, як драпежныя варвары, жорстка спустошылі тую зямлю, бязлітасна забілі 80 людзей, а некаторых павялі з сабою разам з 50 коньмі, адзеннем і іншым дабром»47. Трэба думаць, што пасланне Гедзіміна і прынятыя ім захады аб спыненні такіх дзеянняў з боку лівонцаў мелі вынікі.

Крыжацкая пагроза для Полацка ішла непасрэдна з боку Лівонскага ордэна, паміж якім, з аднаго боку, і з рыжскім архібіскупам і магістратам Рыгі, з другога ўжо доўгі час існавала ўзаемная варожасць. Гэтую акалічнасць і выкарыстаў Гедзімін: ён стаў на бок Рыгі, што дыктавалася інтарэсамі Полацка, для якога выгадна было трымаць гандлёвыя сувязі з Рыгай. Немалаважным было і тое, што гэта намнога аслабляла пазіцыю Лівонскага ордэна і змушала яго на заключэнне міру, што найперш ішло на карысць таксама Полацка.

Апроч таго, Гедзімін імкнуўся выклікаць з еўрапейскіх краін у сваю дзяржаву каланістаў, найперш рознага роду рамеснікаў, якія б пашыралі сваё высокае майстэрства і культуру сярод насельніцтва Вялікага княства Літоўскага48. Трэба зазначыць, што тут Гедзімін браў прыклад з Полацка, які ўжо з даўніх часоў меў цесныя сувязі з Захадам, заключаў з Рыгаю гандлёвыя ўмовы. У выніку ў галоўным горадзе крывічаў і ў іншых цэнтрах яго зямлі жыло нямала выхадцаў з заходніх краін, што садзейнічала болып высокаму ўзроўню яго культуры ў параўнанні з іншымі землямі Вялікага княства Літоўскага. Усё гэта не магло застацца паза ўвагаю Гедзіміна. У 1323 г. ён накіраваў некалькі пасланняў да жыхароў заходніх гарадоў з запрашэннем пераязджаць ў яго дзяржаву, дзе ім будуць забяспечаны выгодныя ўмовы. Рыжскі магістрат паспрыяў вялікаму князю, падрадзіўшыся рассылаць гэтыя пасланні па гарадах, куды яны былі адрасаваныя, і паручыўшыся за іх сапраўднасць. Як бачым, саюз з Рыгай даваў Вялікаму княству значныя выгоды.

Пра што пасведчыў летапіс пад 1326 г

Палітыка Гедзіміна ў адносінах да Рыгі і Ордэна і прывяла да заключэння ў 1326 г. міру, адначасова і з немцамі, і з Ноўгарадам. Аб гэтым у летапісе зроблены такі запіс: «того же лета прнехаша послы нз Лнтвы брат Геднмннов князя лнтовского вонн Полоцкнй Васшшй Менскнй князь Федор Святославнч н доконаша мнр с Новгородцн н с Немцн»49. Хаця гэты запіс, як бачым, вельмі лаканічны і таму ў многім таямнічы, аднак ён захоўвае важную для нас інфармацыю. Мы ў свой час ужо разглядалі гэты запіс у сувязі з высвятленнем прыналежнасці названых тут гістарычных асобаў і прыйшлі да высновы, што гаворка ідзе тут не пра трох, як гэта сцвярджалася некаторымі даследчыкамі, а пра двух чалавек: пра полацкага валадара, княжацкае імя якога было Воін, а хрысціянскае — Васілій, і пра менскага князя Фёдара Святаслававіча50.

Што ж да таго, ці быў ВоінВасілій братам Гедзіміна, як аб гэтым сказана ў летапісе, то адзначым, што ў некаторых іншых крыніцах (летапіс Аўраамкі, Сафійскі I, Ніканаўскі, Васкрасенскі і іншыя летапісы) аб гэтых асобах сказана не «брат», а «братяя», гзта значыць, што не толыгі ВоінВасілій, але і Фёдар Сіштаславіч быў братам Гедзіміна. Апошні факт прымушае сумнявацца, ці былі яны абодва братамі Гедзіміна. Як ужо намі адзначалася, у князёў быў звычай называць адзін аднаго братам нават пры адсутнасці сваяцтва. Усё гэта дае важкія падставы сумнявацца ў тым, што ВоінВасілій, а тым болей Фёдар Святаслававіч, былі братамі Гедзіміна.

Але найболыпую цікавасць у высвятленні асобы Воіна ўяўляе тое, што адзначанае летапіснае паведамленне— адзінае сведчанне пра гэтага князя. I тут паўстае пытанне: калі ён пачаў княжыць у Полацку? У свой час В. Данілевіч меркаваў, што Воін мог стаць полацкім князем толькі пасля смерці Віценя, які, маўляў, у 1307 г. захапіў Полацк і, далучыўшы яго да сваіх уладанняў, не даў яму асобнага князя, пра што нібыта сведчыць грамата епіскапа Якава51. Мы ўжо казалі пра выдуманасць полацкіх падзей, якія нібыта адбываліся ў 1307 г.52. Віцень не мог заваёўваць Полацк, бо ў гэтым не было патрэбы, паколькі Полацкая зямля ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага яшчэ ў 60-х гг. XIII ст. пры Войшалку. Тое, што Полацкая грамата была пасланая ў Рыгу ад імя епіскапа, яшчэ не гаворыць аб адсутнасці ў Полацку князя. Епіскап падпісваў граматы і тады, калі ў Полацку быў князь, як гэта мы бачым у 1338 г.53. Такім чынам, час пачатку князявання Воіна ў Полацку для нас застаецца зацемненым, але імя яго яскрава сведчыць, што ён належаў да полацкай дынастыі, якая, як бачна, прадаўжала яанаваць у сваёй спадчыннай зямлі, у той час як ва ўсёй дзяржаве панавала яе віленекае адгалінаванне.