Выбрать главу

Збліжэнне Полыпчы з Вялікім княствам пачалося, як гэта было тады зазвычаена, з завязвання сваяцтва паміж каранаванымі асобамі дзвюх дзяржаў. Польскі кароль Уладзіслаў Лакетка паслаў у Вільню некалькі сваіх магнатаў з мэтаю сватаць за свайго адзінага сына дачку Гедзіміна Альдону (у «Хроніцы Быхаўца» яна называецца Ганнай і адзінай дачкой Гедзіміна74, але гэта не адпавядае сапраўднасці, бо ў Гедзіміна было тры дачкі). Вялікі князь даў на гэта згоду, і Ганна выправілася ў Кракаў, узяўшы з сабою ў якасці вена вялікую колькасць польскіх ваеннапалонных. Шлюбная ўрачыстасць прайшла з бляскам. Польскі кароль у гонар гэтай падзеі нават устанавіў ордэн Белага Арла75. 28 чэрвеня 1325 года паміж Уладзіславам і Гедзімінам быў заключаны наступальны і абарончы саюз супроць Ордэна.

3 гэтай жа прычыны і па такім самым сцэнарыі адбылося збліжэнне з Гедзімінам Мазавецкага князя Трайдзеня. Ён таксама ажаніў свайго сына з Гедзімінавай дачкой Марыяй, пасля чаго быў заключаны аналагічны дагавор. Цікава зазначыць, што незадоўга перад гэтым князь Трайдзень разам з другім мазавецкім князем Самавітам у сваім лісце да рымскага папы Іаана XXII пісаў аб марнасці заключэння міру з Гедзімінам і аб тым, што Ордэну трэба паранейшаму весці з ім вайну76. ІПто ж, такая змена ў паводзінах да Ордэна не была выпадковай. Трайдзень пад націскам варожых сілаў павінен быў зразумець, што ордэнская агрэсія такая ж небяспечная і для яго, як і для Вялікага княства Літоўскага. Гэтым самым ён выправіў памылку свайго прадзеда Конрада Мазавецкага, які ў 1227 г. для барацьбы з прусамі, што нападалі на яго землі, запрасіў крыжакоў, чым дапамог ім умацавацца ў Прыбалтыцы і ў далейшым стаць самымі заядлымі ворагамі палякаў.

Бясспрэчна, што збліжэнне Полыпчы і Вялікага княства Літоўскага было ўзаемавыгаднай справай. I ўсё ж яно было болып выгаднае для Польшчы. Пра гэта красамоўна сведчыць ужо тое, што якраз ёй і належала ініцыятыва. I сапраўды, Польшча, усё больш знемагаючы ад барацьбы з крыжакамі, паступова траціла свае землі. У літаратуры выказана думка, што, збліжаючыся з Польшчай, Гедзімін знайшоў сабе саюзніка ў барацьбе з Ордэнам77. Аднак усё было наадварот, моцнага саюзніка набыў сабе не Гедзімін, а Полыпча.

Полыпча ў гэты час была ўцягнута ў канфлікт папы з германскім імператарам Людовікам Баварскім, прычым стаяла на баку першага, у той час як другога падтрымлівалі крыжакі. Таму ўдар па іх сапраўды быў ударам па іх саюзніку і па Ордэну. 3 улікам гэтага і можна зразумець, чаму ў 1326 г. быў зроблены сумесны паход войск Польшчы і Вялікага княства на Брандэнбург, дзе ўладарыў сын Людовіка Баварскага. Гэта вайсковая акцыя была найболын удалая, відаць, шмат у чым дзякуючы таму, што войска Вялікага княства (япо складалася з 1200 вершнікаў) узначальваў Давыд Гарадзонскі. Менавіта ягоная конніца і адыграла ў разгроме брандэнбургскага войска вырашальнуюролю, забраўшы вімат багацця і павёўшы з сабою звыш 6000 палонных78. На жаль, як мы ўжр ведаем, гэта быў апршні пахрд выдатнага беларускага палкаврдца. У час вяртання ён быў забіты мазавецкім рыцарам Андрэем па прозвішчу ці то Госць ці тр Гасцінскі.

Не менш паспяхввым атрымаўся пахрд туды ў сакавіку наступнага, 1327 г., штр ўзначальваў сын Гедзіміна Альгерд, які тады быў віцебскім князем. Ён прасунуўся аж да Франкфуртана-Одэры і таксама вярнуўся з баг'атай здабычай.

Вайна была зацяжнвй і ішла з пераменным прспехам. У 1331 г. пасля пэўнага зацішша яна ўзнавілася. Ордэнскія атрады спуствшвалі Куяўскую зямлю, а праз некатрры час прускае і ліврнскае врйскі ўварваліся ў раён Каліша і Гдыні, дзе шмат нарабавалі і ўзялі вялікі палрн. Асабліва трэба спыніцца на бітве пад Плоўцамі 27 верасня 1331 г., якая ў літаратуры падаецца як вялікая перамога войск Пвлынчы і Вялікага княства Літоўскага. Але гэта не зусім так. Сапраўды, на пачатку врдэнскія врйскі пацярпелі мрцнае паражэнне, а іх верхаврд Дзітрых нават быў узяты ў палрн. Але крыжакі, ачуняўшы ад няўдачы, перайшлі ў наступ, вызвалілі з палрну Дзітрыха і нанеслі польскаму ввйску паражэнне80.

Перамогі Давыда Гарадзенскага і Альгерда не маглі не ўстрывржыць Прускі ррдэн, які неўзабаве, летам 1327 г. пачаў вайну з Прльшчай і Вялікім княствам.

Толькі ў святле збліжэння Вялікага княства з Польшчай становіцца зразумелай прычына заключэння міру ў 1326 г. прлацкім князем ВрінамВасілём і менскім Фёдарам Расціславічам ад імя Гедзіміна з Ноўгарадам і немцамі (пад апршнімі разумеліся лівонцы). Гэта патрэбна былр дзеля тагР, каб сканцэнтраваць вайсковыя сілы на захадзе, дзе сапраўды і былі атрыманы вялікія перамогі. Нядаўна была выказана думка, штр гэта было вялікім дасягненнем палітыкі Гедзіміна, пакрлькі «Літва (аўтар пададзенага меркавання разумее Вялікае княства Літрўскае выключна як літрўскую дзяржаву ў сучасным значэнні гэтага слрва) ўпершыню сама актыўна ўдзельнічала ў палітыцы Заходняй ЕўррО  V • 81 пы» і што гэта «умацоўвала літоускалольст саюз». Аднак той самы аўтар прызнае правал гэтай палітыкі Гедзіміна, што ў далейшым і прывяло «Літву Гедзіміна на край бездані»82. I гэта сапраўды так. Папершае, Вялікае княства Літоўскае, як відаць з вышэйсказанага, было ўцягнута ў палітычнае жыццё Заходняй Еўропы не столькі само сабою, колькі Полыпчаю, якая найперш выйгравала ад умацавання літоўскапольскага саюза. Гэта дало ёй магчымасць перайсці ў сутыкненні з крыжакамі ад абароны да наступу. Да таго ж гэты саюз неўзабаве пасля бітвы пад Плоўцамі распаўся. Далейшая ізалядыя Вялікага княетва Літоўскага ад еўрапейскіх краін прыпісваецца язычніцтву Літвы. У прыватнасці, Венгрыя ў дадатак да тэрытарыяльных судярэчнасцей, маўляў, не пажадала мець справу з язычніцкай краінай83. Аднак гэта не магло быць асноўнай прычынай, бо Вялікае княства ў большай ступені было дзяржавай хрысціянскай. Ды і наогул, паўтараем, ніякага намёру ў Гедзіміна ўмешвацца ў еўрапейскія справы не было. Ён быў уцягнуты ў іх Польшай на глебе барацьбы з агульным для іх крыжацкім ворагам.

Барацьба з Лівоніяй

Варацьба з крыжакамі была накіравана супроць Прускага ордэна — галоўнага ворага Польшчы, у той час як галоўным ворагам Вялікага княства Літоўскага з’яўляўся Лівонскі ордэн. Менавіта ён і выкарыстаў узніклыя спрыяльныя ўмовы, каб умацаваць свае пазіцыі на ўсходзе. Тое, што паход на Брандэнбург у 1326 г. узначальваў Давыд Гарадзенекі, а ў 1327 г. Альгерд, які на той час ужо быў князем крэўскім і віцебскім, можа сведчыць, што ў гэтых акцыях удзельнічалі пераважна беларускія войскі. Вось жа заключэнне міру ў 1326 г. і адцягненне беларускіх збройных сілаў з усходу на захад і садзейнічалі Лівонскаму ордэну ў яго далейшай экспансіі.

Нам ужо добра вядома, што Гедзімін у барацьбе з лівонцамі абапіраўся на Рыгу, якая не прызнавала над сабою ордэнскай улады. Саюз з гэтым горадам найперш быў выгадны Полацку, які ўжо больш за стагоддзе вёў з ім бойкі гандаль. Імкненно парушыць еднасць інтарэсаў Рыгі і Полацка і стала галоўнаю мэтай Лівонскага ордэна.

Ордэн найперш імкнуўся падначаліць Рыгу. Зыходным пунктам стала выстаўленае рыжанам патрабаванне парваць усе сувязі з Вялікім княствам Літоўскім. Гэта было непрымальным для Рыгі, паколькі найперш падарвала б яе гандаль. Трэба зазначыць, што на частку прыбытку ад яго прэтэндавалі лівонцы, што асабліва раздражняла рыжанаў. Найбольш іх гандлёвым справам шкодзіла тое, што вусце Дзвіны знаходзілася ў руках у іхніх супернікаў. Гэта і прымусіла рьіжанаў у чэрвені 1328 г. зрабіць напад на крэпасць Дзіыамінют, якая кантралявала вусце Дзвіны. Аднак тая акцыя не мела поспеху. Вядома, лівонцы не маглі пакінуць такіх дзеянняў без пакарання. Рыжане звярнуліся па дапамогу да Гедзіміна, паабяцаўшы аддаць яму некалькі сваіх крэпасцей. Але рыцары, уведаўшы пра гэта, захапілі паабяцаныя Гедзіміну замкі. Прыйшоўшы з войскам у Лівонію і ўбачыўшы гэта, Гедзімін разграміў і спаліў іншыя, менш абароненыя замкі лівонцаў. Аднак такі помслівы крок не мог выратаваць Рыгу. Ён толькі яшчэ больш умацоўваў намер Ордэна канчаткова падначаліць яе сабе, тым больш што ёй у г&ты момант ніхто не мог дапамагчы. Ажыццявіўшы ў пачатку 1329 г. поўную блакаду Рыгі і пазбавіўшы рыжан магчымасці атрымліваць звонку жыццёва неабходныя прыпасы, лівонцы праз 13 месяцаў прымусілі горад здацца і прызнаць верхавенства Ордэна. Апроч усяго іншага ў выніку гэтага Рыга была пазбаўлена сувязі з Вялікім княствам Літоўскім.