Выбрать главу

«Бо-ожа, што ён вярзе?!»

Некалькі секунд маўчым. Паміж ім і мной убілася кампанія вёрткіх вучняў з ранцамі, раздзяліла нас, але я не кранаюся нават з месца. Стаю, не магу адысці ад здзіўлення. Мяне агортвае адчай.

Школьнікі прайшлі — і зноў мы ўдваіх.

— Ну, пайшоў! — паўтарае.

— А як жа я-а?! — вырываецца ў мяпе не то скарга, не то адчайны крык.

— Можа, і вам трэба? — на хаду пытаецца ён з гатоўнасцю.— Заадно магу ўзяць, мне ж — усё роўна!

— Чаго ўзяць?

— Свежай рыбкі.

— Навошта?

— Вы яе не любіце?

«Не, я не сню, аднак!»

Ён ужо бачыць — нешта здарылася, адчувас віну, спрабуе яе загладзіць. Бадзёра кажа:

— Ганіце манету! Колькі вам браць? I якую — малую ці большую?

— Не!! — паспешліва і з жахам баранюся я, нібы ён падбіваў мяне на злачынства.

— Чаму-у?!.

— Не!

— То як сабе хочаце, я — ад шчырага сэрца!

— Не! Не-е!! Не-е-е!!.

— Тады я пабег!

— ...

— Ну, бывайце!

— ...

— Да пабачэння, кажу!

— Шчасліва...

19.

Пасля фатальнай сустрэчы дамоў іду не адразу. Доўга цягаюся па засмечаных апалым лісцем вуліцах. Хаджу, як аглушаная, з пустэчай на душы і ўсё не магу зразумець: што ж такое здарылася, што за землетрасенне? А памяць настойліва падказвае інтанацыю і мужчьшскі чужы голас:

«Свежая рыба там, у падвале...»

«Хочаце свежай рыбкі?..»

«Вы яе не любіце? Не можа быць!.. Я і вам дастану, мне што, заадно стаяць!..»

Калі першы раз ён да мяне загаварыў, я падумала, што яго голас гучыць так мякка, з затоенымі пачуццямі, са страсцю і сілай толькі для мяне. Мана! Прырода дала такую інтанацыю гэтаму чалавеку ад нараджэння, і яна гучыць у яго гэтак нават і тады, калі ён гаворыць пра звычайную рыбу.

Ой, якой агіднай здавалася гэтая самая рыба, якімі агіднымі і ненавіснымі былі яго замшавыя туфлі, хада!

...I не заўважаю, калі і як апынаюся ў вёсцы, дзе жыве мама. Выгляд у мяне вельмі неахайны, а ўся я растрапаная і расстроеная, але мама не з тых мацярок, каторыя заўважаюць такія дробязі ў сваёй дачцэ.

— Прыехала адпачыць? Ну і добра, што нарэшце здагадалася выбрацца, што ўспомніла! А што ў цябе чуваць?

— Нічо-ога...

— Як дзеці?

— Здаровыя... Марынка прыносіць адныя пяцёркі... I па музыцы настаўніца хваліць... Сын таксама паводзіць сябе нармальна покуль што...

— Днямі ў райкоме будзе нарада, прыеду ў горад. Вырвуся на хвіліну з райкома, да вас забягу.

Але больш я не вытрымліваю ды пачынаю скардзіцца на жыццё.

— Можа, ты хворая? — палохаецца яна.

— Не-е!..

— То што з табой здарылася?

— Косця ўсё піша і піша, дзень і ноч, дзень і ноч, а я адна і адна. Сумна, нават няма з кім і словам перакінуцца дома. Асабліва калі дзеці спяць або паразыходзяцца... Хоць тапіся тады...

— То схадзіла б у кіно, у тэатр ці музей!

— Ну што ты, мам, кажаш? Хіба гэта заменіць?!

— Дык што ж з табой такое?!

Яна хвіліну думае, тады з перакананнем кажа:

— Ведаю ўжо. Табе трэба ў добры калектыў! Мне адразу расхацелася ёй больш скардзіцца. Мама ніколі мяне не разумела. Усё дзяцінства я пражыла па дзіцячых дамах, сваёй маці амаль не бачыла і ніколі не бывала так, каб яна ведала мае душэўныя таямніцы, перажывала мае захапленні, смяялася з наіўных расчараванняў, радавалася маімі перамогамі. Мы — бытта чужыя людзі, якія наведваюць адзін аднаго толькі па традыцыі ці таму, што ўзіраюцца людзі.

— На вянок цыбулі і торбу груш, занясі дахаты. А мне трэба адпраўляцца ў брыгаду малаціць. У мяне гэты тыдзень такі напружаны, а тут камісіі панаехалі з абкома, нас хочуць на выстаўку вылучыць...

— Я цябе, мама, разумею... Дзякуй і за гэта... Механічна бяру цыбулю, бяру торбу ды валакуся ў горад.

20.

Больш за іншых ведае мае таямніцы і разумее мяне Косця. Застаю яго дома. Расказваю пра выпадак з незнаёмым мужчынам.

— Ха-ха-ха-ха! Вось дык гісторыя! — дзівіцца ён, выслу-хаўшы з цікавасцю.

— Ты смяешся!

— Чаго ж не пасмяяцца з таго, што сапраўды смеху вартае?

— I не баішся?

— Чаго?

— Які бяспечны!..

— Думаеш, гэта было каханне? Імітацыя! У цябе яшчэ сядзіць жывы інстынкт кахання, яму трэба неяк праявіцца, ён вось так і праявіўся! Чаго ж мне баяцца імітацыі?

— Імітацыя...

— Я ўпэўнены!

— Як мне цяпер усё гэта перажыць?

— Што тут перажываць? Зрэшты, як сабе хочаш! Ты ж не пыталася ў мяне перад тым, як уліпнуць!

Ён бачыць, што пачынаю злавацца, кажа ўжо сур'ёзна:

— Іра, не трэба апускацца ды вешаць носа!